17 January
У студзені 2019 г. чарговыя Сусветныя Дні Моладзі будзе прымаць Панама. Так, як на папярэдніх СДМ, Абшчына Тэзэ ўдзельнічае ў гэтае падзеі праз арганізацыю месцаў малітвы і прыёму. Пілігрымы, якія пажадаюць, могуць правесці час дзеля дасвядчэння кантэмпляцыйнае малітвы і цішыні.Малітвы з братам Алоісам і некаторымі іншымі братамі будуць арганізаваныя ў касцёле “Templo de la Divina Misericordia” (Via Israel) ад серады 23 студзеня да пятніцы 25 (...)
6 November 2017
Цягам кастрычніка 2014 г. Брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі правялі некалькі тыдняў, наведваючы Карыбскія краіны. Сабралося багата моладзі, каб прыняць удзел у малітвах у Пуэрта-Рыка, на Гаіці і Кубе, сама ж паездка скончылася ў Дамініканскае Рэспубліцы, дзе прайшла моладзевая сустрэча.
Пілігрымка распачалася малітваю ў пуэрта-рыканскае катэдры ў Кагуасе. Біскуп Рэўбен, які часцяком наведвае Тэзэ, арганізаваў цудоўны цёплы прыём для (...)
8 July 2018
Напрыканцы красавіка - пачатку траўня брат з абшчыны Тэзэ наведаў Аргентыну і Уругвай.У Аргентыне малітвы адбыліся ў мясцовасці Венада-Туэрта і Лагуна-Пайва, што ў правінцыі Санта-Фэ, а таксама ў гарадах Парана ды Буэнас-Айрэс; ва Уругваі малітва прайшла ў Мантэвідэа.
Дзякуючы шматлікім сустрэчам, якія адбыліся падчас гэтае паездкі, умацаваліся путы сяброўства, што злучаюць супольнасць Тэзэ з цэрквамі ў гэтых краінах. Вось некаторыя ўражанні: (...)