19 September
Брат з Тэзэ ў два этапы наведае ААЭ ў кастрычніку ды лістападзе. Першая сустрэча будзе ахопліваць спатканне з моладдзю з розных краін (Пакістану, Бангладэш, Шры-Ланкі, Індыі, Філіпінаў, а таксама з некаторых афрыканскіх дзяржаў), што знаходзіцца ў Эміратах з нагоды іх працы альбо навучання. Гэта будзе першы візіт у ААЭ на запрашэнне Вікарыяту Паўднёвае Арабіі. Багата маладзёнаў рэгулярна сустракаюцца і ўжо рыхтуюцца да трох малітваў, якія ў (...)
21 June 2018
Цэрквы ў Ліване і Рада Цэркваў Блізкага Усходу радыя запрасіць на Міжнародную экуменічную Сустрэчу Моладзі, арганізаваную Супольнасцю Тэзэ ад пятніцы 22 сакавіка па аўторак 26 сакавіка 2019 г., якая пройдзе ў Ліване. Чакаецца, што ў Ліван прыедзе тысяча маладзёнаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з Лівану, розных еўрапейскіх краін ды рэгіёну Блізкага Усходу.Чаму ладзіцца тая Сустрэча?
Мы хочам сабраць разам моладзь з Блізкага Усходу, а таксама рэшты (...)
18 April 2017
З 26 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. Брат Алоіс з некаторымі братамі ды сотняю маладзёнаў з розных краін наведае хрысціянаў у Егіпце. Тыя некалькі дзён сустрэчы падчас візіту дапамогуць нам адкрыць і зразумець больш пра:
дзвюхтысячагадовую прысутнасць хрысціянаў у Егіпце, іх малітоўныя традыцыі
пакліканне пустыні, што дала пачатак манаскаму жыццю
плённае спатканне егіпецкае, грэцкае і арабскае культуры, а таксама сённяшнія вынікі таго (...)
5 October 2017
Каля 200 маладзёнаў сабраліся разам у Егіпце па ініцыятыве Тэзэ. Палова з іх прыбыла з розных гарадоў гэтае краіны, другая палова - з некалькіх краін Еўропы і Блізкага Усходу. Між іншым на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Эфіопіі, Іраку, Лівану, як й Нямеччыны, Францыі, Нідэрландаў ды Польшчы.
Галоўным месцам паломніцтва быў манастыр Анафора, заснаваны каптыйскім біскупам Аль Кусэйя. Праграма пілігрымкі між іншым уключала наступныя пункты: час (...)
11 April 2018
У сакавіку два браты здзейснілі падарожжа ў Ліван. Пасля шматлікіх кантактаў у апошнія гады добра было знайсці час, каб асабіста прывітаць кіраўнікоў розных буйных Цэркваў, прысутных у Ліване, каб ад кожнага з іх атрымаць дабраслаўленне ды параду наконт духоўнае і пастырскае супрацы з моладдзю з іх Цэркваў. У Ліване прадстаўленыя розныя хрысціянскія Цэрквы, а душпастырская апека іх кіраўнікоў часцяком выкрачае па-за межы Лівану, распаўсюджваючыся (...)
6 April 2017
Пасля таго, як два браты з Тэзэ правялі два тыдні ў Егіпце ў часе свайго візіту ў лістападзе 2016 г., яны працягнулі сваё падарожжа трохтыднёвым побытам у лістападзе ды пачатку снежня ў Ліване. Сярод шэрагу цудоўных сустрэчаў, якія яны адбылі падчас свайго побыту ў Ліване, адбылася сустрэча ў Трыпалі, горадзе паўночнага Лівану, у якой прынялі ўдзел мусульманскія і хрысціянскія лідары. Пра тую сустрэчу піша ніжэй адзін з братоў."Трыпалі - горад у (...)
12 May
Некалькі тыдняў пасля сустрэчы ў Бейруце нашыя сэрцы надаль напоўненыя ўдзячнасцю за ўсё тое, што мы былі здольныя дасведчыць у Ліване. Каля 1600 маладзёнаў ва ўзросце паміж 18 і 35 гадамі прынялі ўдзел у пяцідзённай сустрэчы, дзелячыся і молячыся разам.
Падобна як моладзь розных дэнамінацый з Лівана, амаль тры сотні ўдзельнікаў прыбылі з паблізкіх дзяржаў (Іарданія, Палестынская аўтаномія, Ірак, Сірыя, Егіпет і дзве асобы з Ірану), а таксама (...)
3 July
Лэйла (Францыя)
Гэтыя дні Сустрэчы сталі для мяне дабраслаўлёным часам. Сустрэча з іншымі культурамі стала пераважнаю падзеяю. У нашае групе дзялення былі еўрапейцы, сірыйцы, ліванцы ды іранец. Я не магла б сустрэць такіх людзей у іншых варунках. Хвіліны дыскусіі ды сумесных малітваў вельмі ўзбагацілі і ўзрушылі мяне. Ліванцы такія гасцінныя! Яны былі шчаслівыя прымаць нас і бавіць з намі час. Тыя дні надоўга застануцца са мною.
— -
Сара (Берлін, (...)
13 December 2017
Гэта была першая моладзевая сустрэча Тэзэ, арганізаваная на Блізкім Усходзе з удзелам каля 100 маладзёнаў з розных еўрапейскіх краін ды 100 мясцовых коптаў з розных парафій Каіра, Аляксандрыі і шэрагу прыходаў Копцкае царквы з Верхняга Егіпту. Гэта быў час перабывання сам-насам, узаемнага пазнання ды адкрыцця альбо паноўнага прыгадвання сабе доўгай і багатай традыцыі Царквы ў Егіпце.
Адзін з братоў пералічыў асноўныя моманты тых пяці дзён: (...)
10 April
Субота, 23 сакавіка | Словы прывітання падчас малітвы
Гэтым апоўднем мне б хацелася перадусім выказаць словы падзякі Цэрквам Лівана ды Радзе Цэркваў Блізкага Усходу за іх запрашэнне і прыём. Гэтая сустрэча ў Бейруце - плён прыхільнасці ўсіх іх лідэраў, а таксама працы шэрагу валанцёраў. Усім ім вялічэзны дзякуй!
Гэтымі днямі мы дасведчым цеплыню ўсходняе гасціннасці. Гэта вялікая радасць, што мы тут, усе разам, на гэтае першае сустрэчы Тэзэ на (...)