TAIZÉ

Красавік 2024 г.

“Спазнай думкі мае”: Моладзевая сустрэча ў Празе

 
Гэтай вясной у Празе адбудзецца Сустрэча маладых людзей з Чэскае Рэспублікі, Славаччыны ды іншых краін пад назвай «Спазнай думкі мае». Яна адбудзецца на выходных, 19-21 красавіка 2024 г.

На гэтае старонцы размешчана інфармацыя, датычная Сустрэчы.

Інфармацыю па-ангельску можна прачытаць тут.

Экуменічная сустрэча, арганізаваная 19-21 красавіка 2024 года ў Празе разам з братамі Тэзэ, будзе працягам традыцыі экуменічных сустрэч пад назваю Дні Даверу, якія цягам гадоў былі арганізаваныя ў розных гарадах Чэхіі. З 2007 г., калі ў Зліне была арганізаваная першая такая сустрэча, сустрэчы па чарзе прымалі гарады Брно, Оламаўц, Чэске-Будзеёвіцы, Прага і Острава. У некаторых месцах такія сустрэчы адбываліся неаднакроць.

Надыходзячая Сустрэча ў Празе затытулаваная “Ty znáš můj neklid”/“Спазнай думкі мае” (Псальм 139, 23). Гэтыя словы стануць тэматыкай праграмы Сустрэчы, якая будзе складацца з біблейскіх уводзінаў, дзялення ў малых групах, семінараў ды малітваў са спевамі з Тэзэ. Удзельнікаў будуць прымаць месцічы. Усе малітвы, а таксама большая частка пазасталае праграмы будуць праходзіць у храме Евангелічнай царквы чэшскіх братоў (Českobratrská církev evangelická) U Salvátora па адрасе U Salvátora, Salvátorská 1, Prague 1. Мы жадаем запрасіць моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў не толькі з Чэскае Рэспублікі, але таксама й з іншых краін.

Дзеля спраўнай арганізацыі мы шукаем спевакоў і выканаўцаў на музычных інструментах, якія жадалі б дапамагчы нам супольна маліцца. Зацікаўленыя асобы просім падаваць заяўкі па электроннай пошце taize.praha gmail.com.

Уступная праграма

Пятніца, 19 красавіка
16:00-18:00 прыбыццё і прыём
19:30 вечаровая малітва з малітвай вакол Крыжа; затым – ад’езд да прымаючых сем’яў

Субота, 20 красавіка
сняданак у прымаючых сем’ях
09:00 ранішняя малітва
10:00 біблейскія ўводзіны і дзяленне ў малых групах
12:00 палуднёвая малітва
13:00 пасілак і выдача спакаванай вячэры
15:30 тэматычныя семінары
18:00 вячэра (выдадзеная раней)
19:00 рэпетыцыя спеваў
19:30 вечаровая малітва з літургіяй святла; затым – ад’езд да прымаючых сем’яў

Нядзеля, 21 красавіка
сняданак у прымаючых сем’ях
удзел у нядзельных набажэнствах
11:30 кароткая малітва і заключнае слова

Тэматычныя семінары

Удзельнікі, а таксама зацікаўленыя прадстаўнікі шырэйшае публічнасці (пры наяўнасці месца) змогуць прыняць удзел у семінарах па наступных тэмах:

- Неспакой сучаснага чалавека з пункту гледжання псіхатэрапіі і душпастырскае працы (Martina Viktorie Kopecká)

- Зямля – ​​шлях да неба. Зямля патрэбна нам па дзвюх прычынах: каб карміць нас і каб праз яе бачыць Божую прыгажосць (Marek Orko Vácha)

- Неспакойныя нашы сэрцы: зменлівы духоўны клімат нашага часу (Tomáš Halík)

Грашовы ўнёсак на пакрыццё выдаткаў Сустрэчы

Просім удзельнікаў зрабіць свой унёсак для пакрыцця выдаткаў на Сустрэчу (арэнда памяшкання, харчаванне і інш.). Сумы, прыведзеныя ніжэй, маюць прыблізны характар і могуць змяніцца.

- удзельнікаў ва ўзросце да 29 гадоў уключна просім ахвяраваць суму ад 300 да 500 крон (12-⁠⁠⁠⁠⁠20 €)
- удзельнікаў, старэйшых за 30 гадоў, просім ахвяраваць суму ад 500 да 700 крон (20-⁠30 €)

Калі сума ўнёску можа стаць перашкодаю вашага ўдзелу ў Сустрэчы, напішыце нам на гэты электронны адрас, каб мы маглі дамовіцца ў вашае канкрэтнае сітуацыі аб магчымым рашэнні.

Адказы на некаторыя пытанні

Я хачу прысутнічаць на Сустрэчы, але мне не патрэбна жытло. Ці ў такой сітуацыі я мушу рэгістравацца?

Нам вельмі дапаможа, калі вы зарэгіструецеся, нават калі вам не патрэбна пражыванне (і харчаванне), асабліва калі вы хочаце прыняць удзел ва ўсіх частках праграмы, бо тады мы зможам атрымаць лепшае ўяўленне аб тым, як шмат людзей чакаць, і ці ўсе зарэгістраваныя асобы змогуць змясціцца ўнутры памяшкання.

У мяне спецыяльная дыета (безглютэнавая, безлактозная і г.д.) або я па нейкіх прычынах не хачу ўдзельнічаць у супольных пасілках. Што гэта для мяне значыць?

На жаль, не ў нашых сілах забяспечыць удзельнікаў адмысловай дыетай з харчаваннем, якое б ім пасавала. У дадзеным выпадку, калі ласка, самастойна паклапаціцеся пра сваё харчаванне на час Сустрэчы, а ў рэгістрацыйнае форме зазначце, што вы не жадаеце, каб мы забяспечвалі вас харчаваннем. У такім выпадку кошт вашага ўдзелу будзе зніжаны (прыблізна на 200-250 крон).

Я хачу ўдзельнічаць толькі ў частцы праграмы, напрыклад, у адной малітве. Ці тое магчыма?

Так. Усе малітвы будуць адкрытымі для публічнасці. У дадзенае сітуацыі няма абавязку рэгістравацца – мы будзем рады вас бачыць.

Мне ўжо больш за 35 год. Ці магу я прысутнічаць на Сустрэчы?

Перадуісм Сустрэча разлічана на моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Асобы, старэйшыя за 35 год, могуць прысутнічаць на Сустрэчы, але яны павінны самі паклапаціцца пра жытло. Пры запоўненасці аднаго з тэматычных семінараў пераважнае права ўдзелу ў ім будуць мець маладыя людзі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Мне пакуль не споўнілася 18 гадоў. Ці магу я прысутнічаць на Сустрэчы?

Усе малітвы адкрытыя для публікі, таму любы чалавек любога ўзросту можа прыняць у ёй удзел. Калі ж вы жадаеце прыняць удзел у іншых частках праграмы, калі ласка, звяжыцеся з намі па электроннае пошце, каб мы маглі зрабіць усё магчымае.

Ці існуе магчымасць прысутнічаць на Сустрэчы з маленькім дзіцяці?

Вы можаце, калі лічыце, што дасцё сабе рады.Тым не менш, мы просім вас самастойна паклапаціцца пра сваё жытло на час Сустрэчы. Увесь час вы будзеце несці адказнасць за сваіх дзяцей. Звярніце ўвагу, што падчас малітваў ды спеваў Тэзэ важна захоўваць цішыню і спакой.


Плакаты Сустрэчы

Версіі, даступныя для спампоўвання ў фармаце PDF
PDF - 245.7 kb

A6
PDF - 7.1 Mb

На ясным тле
PDF - 661.8 kb

На цёмным тле

Рэгістрацыя

Калі ласка, перайдзіце па гэтае спасылцы, каб зарэгістравацца на Сустрэчу. Рэгістрацыя адкрыта да 31 сакавіка.

Калі вы жадаеце прапанаваць у Празе жытло ўдзельнікам Сустрэчы, запоўніце заяўку тут.

Пры наяўнасці пытанняў альбо магчымасці і жадання дапамагчы пры арганізацыі Сустрэчы, можаце напісаць нам на электронную пошту taize.praha gmail.com.

Карысныя спасылкі
- Facebook
- Instagram

Апошняе абнаўленне: 20 March 2024