Малітва
"Ажно ў самае глыбіні чалавека знаходзіцца туга за прысутнасцю, ціхае прагненне еднасці. Давайце ніколі не забываць, што гэтае простае прагненне Бога ўжо з’яўляецца пачаткам веры".
Як мы можам паглыбіць нашую веру і нашае разуменне Бібліі ў паўсядзённым жыцці?
У гэтым раздзеле ўэб-старонкі размешчаны "Ліст за год" брата Алоіса, кароткі біблійны ўрывак, чытаны штодня апоўдні ў Тэзэ падчас малітвы, і кароткае разважанне Брата Ражэ на кожны дзень.
Штомесяц біблійныя тэксты суправаджаюцца кароткім камэнтарам і пытаннямі, прапанаванымі для разважанняў, як асабістых, так і ў групе. Безумоўна, асноўныя пункты веры – Крыж, пакута нявінных, любоў ворагаў, хрысціянская надзея – прадстаўленыя ў выглядзе простай інфармацыі ці распрацаваныя больш грунтоўна ў "Кароткіх нарысах з Тэзэ", якія можна спампаваць бясплатна.