Пераклад не даступны.

TAIZÉ

Падрыхтоўка да Сустрэчы ва Уроцлаве

Матэрыялы для малых груп дзялення

 

Наконадні Еўрапейскае моладзевае Сустрэчы Тэзэ ва Уроцлаве на гэтае старонцы мы публікуем фрагменты са Святога Пісання разам з каментарыем дзеля супольнага разважання ды абмену сваім дасвядчэннем у малых групах дзялення, так як тое адбываецца ў вёсцы Тэзэ ці на штогадовых сустрэчах. Варта сур’ёзна паставіцца да падрыхтоўкі перад паездкаю на Сустрэчу, таму заахвочваем усіх, хто збіраецца ва Уроцлаў, знайсці час, каб сумленна і дбайна скарыстацца з нашых прапаноў. Асаблівым чынам просім звярнуць увагу на гэтую форму падрыхтоўкі да Сустрэчы кіраўнікоў груп, якія збіраюцца прывесці на Сустрэчу ў Польшчы моладзь.

Малыя групы могуць лічыць ад 3 да 10 чалавек, і варта, каб кожны ўдзельнік атрымаў на паперы А4 выдрукаваны тэкст разам з пытаннямі да разважання. Перад пачаткам дзялення ў групе будзе добрым правесці нейкі час у цішыні, пасля чаго кожны зможа падзяліцца сваімі думкамі і развагамі.

Ніжэй, у залучаных файлах, прапанаваныя намі матэрыялы:

PDF - 165.7 kb

Тэкст да роздумаў і абмену думкамі (кастрычнік)

PDF - 183.8 kb

Тэкст да роздумаў і абмену думкамі (лістапад)

Апошняе абнаўленне: 11 November 2019