• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса >
  • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Падкасты
    • Як прыгатаваць малітву?
      • Падрыхтоўка часу малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
  • Спевы
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Разважанні Брата Алоіса: Франкамоўны хрысціянскі форум у Ліёне
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Пасланні на бягучы год
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
 

Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства

Чацвер, 2 жніўня 2018 г. | Taizé, Храм Паяднання

Цягам лета мы, браты, перапоўненыя ўдзячнасці, што так багата вас бачым тут, шчаслівых і адначасова такіх, хто звяртае ўвагу на падставы. Сапраўдным святам з’яўляецца перабыванне з так багатае колькасцю людзей з усяго свету, якія аб’яднаныя ў вялікае разнастайнасці.

Некалькі дзён таму маладая дзяўчына запытала мяне, якім чынам працягваць перажываць сваё дасвядчэнне малітвы і сяброўства пасля побыту ў Тэзэ ў штодзённым жыцці. Гэта даволі мілае пытанне, якое, як мяркую, багата хто ставіць перад сабою. Хацеў бы пра тое паразважаць сёння ўвечары.


Для Брата Ражэ, які заснаваў нашую абшчыну, абавязковым было злучэнне жыцця малітваю і салідарнасці з нашымі бліжнімі. Па-сапраўднаму перажываемая вера для яго заўсёды павінна была весці да адкрытасці на іншага.

У імя веры багата асобаў канкрэтна ангажуецца, каб выходзіць да іншых, асабліва да тых, што пакутуюць. Усе мы павінны пашыраць нашыя сэрцы, каб прыняць іншых ды павітаць адзін аднаго.

Іншы вельмі блізкі да мяне - гэта асоба перада мною, але таксама й такая асоба, што знаходзіцца далей. Гэтымі людзьмі, маўляў, з’яўляюцца бяздомныя, замежнікі, мігранты, бежанцы, а таксама ўсе тыя, хто дасвядчае выпрабаванняў ці жыве ў самотнасці. Таму не бойцеся размаўляць з тымі, хто трапляецца на нашае дарозе! Гэта крыніца невычэрпнае радасці.

У гэтае разнастайнасці сустрэч да нас прамаўляе Бог. Ён чакае нас, прымаючы такімі, якімі мы ёсць. І ў тое адданасці, якую Ён мае да нас, у сваю чаргу мы знаходзім смеласць адданасці Яму ... ды тым, каго Ён павярае нам.

Каб крочыць гэтае дарогаю далей, часам мы мусім прыняць мужнае рашэнне, якое вызначае ўсё нашае існаванне. Разумею, што сёння для багата каго цяжка сказаць Богу “так” на ўсё жыццё, так, гэта добра. Тым не меней, я глыбока перакананы ў тым, што гэта магчыма, што сказаўшы тое “так”, больш дакладна акрэсліваецца сэнс нашага жыцця.

“Так”, якое мы кажам Богу, можа быць выражана праз вернасць усяго нашага існавання іншае асобе альбо, як у нашым, братоў, выпадку, супольнасці. Памятайма заўсёды, што нашае “так” можа быць адказам на Божую любоў, “так”, якое кажа нам пра нашае існаванне. Усё павінна распачацца, і распачацца наноў, слухаючы Ягонае “так”.

Божая любоў глыбейшая за нашыя эмоцыі альбо здольнасць зразумення. Нават, калі мы перабываем у тумане і тады, калі губляемся ў смузе, вельмі важна, каб аднаўляць давер адносна прысутнасці Бога ўнутры нас.


Перад абліччам такіх пытанняў, што могуць выдавацца даволі галавакружнымі, некаторыя могуць баяцца і паддацца спакусе, каб не выбіраць, дзеля захавання ўсіх магчымасцяў. Але як нешта асягнуць, застаючыся на ростанях?

Тым, хто прагне зразумець, ці можна адказаць на Божую любоў, зрабіўшы выбар назаўсёды, я б сказаў: можа быць, вам цяжка паверыць, што Бог асабіста кліча вас, і што Ён чакае, што будзеш каханы. Аднак памятай, што ў Ягоных вачах заўсёды лічыцца існаванне.

Паклікаўшы вас, Бог не загадвае, што вы маеце рабіць. Ягонае пакліканне - гэта, перадусім, сустрэча. Дазволь, каб Хрыстус прыняў цябе, і тады адкрыеш сцяжынку, якой варта крочыць. Бог запрашае цябе, каб быў вольным. Не чыніць з цябе пасіўнае істоты. Праз Свайго Святога Духа Ён перабывае ў нас, але не замяняе нас. Дакладна наадварот: абуджае неспадзяваную энергію.

Сапраўды, нават калі на гэтае сцяжыне існуе вернасць у кшталце няспоўненых чаканняў ці невырашаных праблемаў, мы надаль можам крочыць наперад з даверам, што Бог заўсёды спаглядае са спагадаю.

Адлюстраванне той зычлівасці мы можам адкрыць, калі даверымся іншае асобе ў нашых хрысціянскіх супольнасцях. Адзінае, што нам трэба, дык гэта бескарыслівае выслухоўванне! Часамі доўгатэрміновая падтрымка дазволіць распазнаць, што Хрыстус Езус кліча нас, каб мы ахвяравалі сваё жыццё.

Давайце ніколі не будзем забывацца на тое, што Бог праз Свайго Святога Духа заўсёды будзе суправаджаць нас, нават, калі ў нашых выбарах была нейкая памылка. Што б мы ні выбралі, што б ні чынілі, чым бы ні жылі, Хрыстус будзе заставацца побач з намі.


Зараз мне б хацелася перадаць голас маладому валанцёру, Флавіі, якая паходзіць з Бразіліі, а ў Тэзэ сёлета правяла два месяцы. Ужо доўгі час мы пачуваем блізкасць да гэтага цудоўнага краю, бо на паўночным усходзе Бразіліі, у штаце Баія, жывуць нашыя браты.

Маё імя Флавія, я паходжу з поўдня Бразіліі, са штату Парана. У маім рэгіёне багата хрысціянаў ангажуецца ў справы іншых, а сэрцам нашага царкоўнага жыцця з’яўляецца перакананне, што ўсе хрысціяне могуць быць вучнямі і місіянерамі. Гэтая ідэя моцна прамаўляе да мяне. У дзяцінстве й да сённяшняга дня мяне натхняла пэўная бразільская песня, якая заахвочвае нас да такога жыцця, якім жыў Езус, каб кахаць і прамаўляць так, як кахаў і прамаўляў Езус.

У прыватнасці, я каардыную групу моладзі, якая імкнецца рэалізаваць тое розным чынам. Нашая малітва і нашыя разважанні заўсёды ідуць поруч з дзейнасцю: заахвочванне людзей да аддавання крыві, прыгатаванне пасілкаў для людзей з вуліцы, наведванне і выслухоўванне сем’яў.

Таксама мы шукаем адказаў на больш значныя пытанні ў святле веры. Напрыклад, у Бразіліі багата маладых хрысціянаў зацікаўленыя аховаю стварэння ды экалагічнымі справамі, напрыклад, вялікім выклікам вырубкі лясоў у басейне Амазонкі.

Гэта значыць быць вучнем-місіянерам: дазволіць у маім жыцці быць натхнёным паставаю і словамі Езуса, збочыць з дарогі, каб сустрэць іншага.


 [1]

Апошняе абнаўленне: 28 September 2018

Footnotes

[1] Здымак: Cédric Nisi


Для дзённіка

22 - 26 March, Ліван:
Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване
25 - 29 September, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка:
Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу
 Пошук падзей

Падкасты

2019-02-13 : Alleluia 11 + Psalm 145 /Psalm 25/ Señor, que florezca/ Prayer by Brother Alois /Laudate Dominum
IMG/mp3/taize_podcast_2019-02-13.mp3
13 February 2019
2019-02-06 : Alleluia 16 + Psalm 119 /Jn 14,1-12 / Veni Sancte Spiritus/ Prayer by Brother Alois /Stante se Soli
IMG/mp3/taize_podcast_2019-02-06.mp3
6 February 2019
больш...

Новы CD: «LAUDAMUS TE»


Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць: аперацыя Надзея
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні

Паездка ў Тэзэ

  • Спецыяльная інфармацыя на 2019 г.
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Спецыяльная інфармацыя на 2018 г.
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя
  • Юбілей 2015: Аднавіць повязі салідарнасці

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • Італія
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Невялікія часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Адвэнт і Раство ў Тэзэ
  • Расклад на 15 жніўня ў Тэзэ
  • Кантакты
  • Навіны па электроннай пошце
  • Час малітвы ў Тэзэ