Прапановы да малітвы
Спеў
Nada te turbe
Псальм
Bonum est confidere
- Незлічоныя, Пане, Твае справы.
Усё Ты мудра стварыў,
зямля напоўнілася Тваімі стварэннямі.
Усе яны чакаюць, што Ты дасі ім есці ў свой час.
- Ты пасылаеш свайго Духа і паўстаюць яны,
і Ты аднаўляеш аблічча зямлі.
Няхай слава Пана трывае навекі,
няхай Пан радуецца справам сваім.
- Буду славіць Пана ў сваім жыцці;
буду спяваць майму Богу, пакуль існую.
Няхай будзе мілай Яму мая песня,
і я буду радавацца ў Пану.
Фрагмент са Святога Пісання
Вось Я ствараю новае неба і новую зямлю; мінулае больш не будзе успамінацца і не прыйдзе на думку. А вы радуйцеся і цешцеся вечна з таго, што Я ствару (...). І станецца, што раней чым яны паклічуць, Я адкажу; яны яшчэ будуць гаварыць, і Я ўжо пачую. Воўк і ягня будуць пасвіцца разам, і леў, як вол, будзе есці салому, а змяі пыл будзе ежаю; яны ня будуць учыняць ліха і шкоды на ўсёй святой гары Маёй, кажа Пан.
Спеў
Ô toi l’au-delà de tout
Цішыня
Малітвы ў інтэнцыі стварэння
Паміж кожнае малітваю вернікаў можа гучаць спеў Misericordias Domini.
1) Божа любові, Ты прысутнічаеш у сусвеце і ў найменшых з усіх істот, атачай усё жывое Сваёю пяшчотаю. - Цябе просім.
2) Божа стварэння, навучы нас бачыць Цябе ў прыгажосці сусвету, дзе ўсё распавядае нам пра Цябе. Цябе просім.
3) Божа любові, мы молімся за ўсіх, хто церпіць ад полымя і вады, землятрусаў і буры. Няхай яны захаваюць надзею нягледзячы на іх цяжкасці. - Цябе просім.
4) Божа стварэння, абудзі ў нас нашую хвалу і нашую падзяку; дай нам ласку пачуцця цеснае еднасці з усім, што існуе. - Цябе просім.
5) Божа любові, мы давяраем Табе усіх маладзёнаў, якія займаюцца новымі праектамі альбо складваюць абавязальніцтва клопату пра планету. - Цябе просім.
6) Божа стварэння, Ты заўсёды перабываеш з намі; падтрымлівай нас у нашае барацьбе за справядлівасць, любоў і супакой. - Цябе просім.
7) Малітоўная інтэнцыя наконт бягучае сітуацыі
малітва Ойча Наш
малітва брата Алоіса
Духу Святы, Ты робіш нас свабоднымі, вольнымі любіць тых, каго нам давяраеш, але таксама свабоднымі ў тым, каб па-новаму паглядзець на стварэнне. Усё, што створана, паходзіць ад Цябе, нібы дар, які Ты даверыў нам.
Спевы
Laudemus Deum
L’ajuda em vindra
Aber du weißt
[1]