• >
  • Супольнасць >
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах >
  • Браты ў Карэі >
  • Візіт на Поўнач
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Апошнія навіны
    • Праваслаўны дзень у Тэзэ
    • Пасланне брата Алоіса да ўсёй сям’і супольнасці «Каўчэг»
    • Папа Францішак прыняў брата Алоіса
    • Люты 2018: Навіны ад мігрантаў, якіх прынялі ў Тэзэ
    • Новыя дэкарацыі ў храме: працяг працы
    • Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў
    • Вясна 2018: Вялікі тыдзень у Тэзэ
    • Нарада 2017: Малітва брата Алоіса
    • Ліст брата Алоіса да Сусветнай рады Цэркваў
    • “Coexister”: путы сяброўства паглыбляюцца
    • Праваслаўны дзень у Тэзэ
    • Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
    • Усяленскі Патрыярх у Тэзэ, аўторак 25 красавіка
    • Папа Францішак прыняў брата Алоіса
    • Пасхальная трансляцыя з Тэзэ
    • Бежанцы: дапамагаючы ўзрастаць у братэрстве
    • Базэль: У сацыяльных сетках
    • Прыёр Тэзэ ў Паўднёвым Судане ды Судане
    • Сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла: Малітва Брата Алоіса
    • Сад салідарнасці ў Тэзэ
    • 2015 год у Тэзэ ў СМІ
    • Вітаем непаўнагадовых мігрантаў
    • Малітва ў інтэнцыі супакою: У нядзелю ў Тэзэ звон міру будзе гучаць у інтэнцыі сірыйскага горада Алепа
    • Група св. Ірэнея ў Тэзэ
    • Нарада ў Супольнасці: Малітва Брата Алоіса
    • Нарада ў Супольнасці: Малітва брата Алоіса
    • Брат Алоіс на Сінодзе Біскупаў у Рыме
    • Візіт брата з Тэзэ ў Беларусь (абноўлена)
    • Навіны ў сацыяльных сетках
  • Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ
    • Два відэа кліпы супольнае малітвы
    • Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ: Вітальнае слова брата Алоіса
    • Прамова ў часе Супольнае Малітвы
    • Важныя моманты на здымках
    • Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сеціве
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
    • Тыдзень сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю: Новы тып сустрэч
    • Другія выходныя хрысціянска-мусульманскага сяброўства
  • Пакліканне і гісторыя
    • Крыху гісторыі: Гісторыя, пачаткі
    • Манаскія зарокі
    • Пра Тэзэ: Супольнасць сёння
    • Брат Франсуа (1929-2018)
    • Брат Томас (1939-2019)
    • Стаючы ў праўдзе (з абнаўленнем ад 21.10.2019)
    • Пілігрымка Даверу на зямлі
    • Брат Алоіс, прыёр Тэзэ
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • 12 траўня 1915 – 16 жніўня 2005: Аддаючы даніну павагі Брату Ражэ
    • Чаму памёр Брат Ражэ
    • Шлях прымірэння
      • Бэнэдыкт XVI пра Брата Ражэ: “Духоўны экуменізм”
      • Інтэрв’ю з братам Алоісам: Штосьці, чаго раней не было
      • Монсіньёр Докур, біскуп Нантэр: Экуменізм - гэта перадусім абмен дарамі
      • Дэкларацыя Лютэранскае Федэрацыі Францыі: Шануйма памяць Брата Ражэ
    • Фотаздымкі Брата Ражэ
    • Відэа: Брат Ражэ: Ключавое слова маёй маладосці
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
    • Ян Павел ІІ: Праходзячы праз Тэзэ, нібы праходзіш праз крыніцу вады
    • Поль Рыкёр: “Вызваляючы істоту дабрыні”
    • Аліўе Клеман: "Апошняе слова будзе за даверам"
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
    • Браты ў Кеніі
      • Браты ў Кеніі
    • Браты ў Сенегале
      • Браты ў Сенегале
      • Абшчына ў Дакары
      • “Ak benn”
    • Браты ў Бангладэш
      • Навучаць, бы жыць: Стыпендыяльная школьная праграма ў Маймансінгх
      • Іслам у Бангладэш
    • Браты ў Карэі
      • Браты ў Карэі
      • Жыццё чаканнем
      • Візіт на Поўнач
    • Браты ў Бразіліі
      • Brincadeira
      • У дзяцей „Эмаус”
  • Дзейнасць братоў
    • Кнігі, CD, DVD
    • Запампоўка запісанай музыкі з магчымасцю выдруку
    • Прыгода з керамікаю
    • Новыя публікацыі: Новыя публікацыі
    • Новы фільм: Моманты з жыцця Брата Ражэ
    • Новы CD: «LAUDAMUS TE»
    • CD: Музыка Еднасці і Супакою
    • Крама Online
  • Салідарнасць: аперацыя Надзея
    • Відарыс некаторых праектаў
  • На шляху да Новай Салідарнасці
    • Малітва і справы салідарнасці ў розных кутках свету
    • Тэзэ, 5-12 ліпеня 2015: Тыдзень рэфлексіі над пакліканнем да святарскага і манаскага жыцця
    • Здымкі
    • Тэзэ, 10 траўня: Святочная атмасфера супольнасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння брата Ражэ
    • Ікона Міласэрнасці
    • Тэзэ 2015
Карэя
 

Візіт на Поўнач

У траўні 2002 г. адзін з братоў правёў тыдзень у Паўночнай Карэі. Ён нарадзіўся і выхоўваўся ў Паўднёвай Карэі, таму ніколі раней не мог здзейсніць гэтага падарожжа. У 1998 і 1999 гг. Абшчына Тэзэ ў рамках “Аперацыі Надзея” скіравала ў Паўночную Карэю больш за тысячу тон кукурузы для людзей, якія пакутуюць ад голаду.

Распавядаць пра той візіт даволі няпроста. Геаграфічна гэта так блізка да Паўднёвае Карэі, але так далёка палітычна. Калі я жыў у Паўднёвай Карэі, магчымасці паехаць на Поўнач проста не было. Пасля доўгіх гадоў чакання і, выязджаючы праз Францыю і Кітай, я нарэшце прыбыў у Паўночную Карэю.

Карэя застаецца падзеленаю на дзве часткі ад 1945 г. Велізарныя наступствы братазабойчае вайны 1950–1953 гадоў паміж Поўначчу і Поўднем можна адчуць і сёння. Вялікая напружанасць і недавер паміж імі панавалі шмат гадоў. Спробы збліжэння заўсёды сканчваліся нічым, а напружанне аднаўлялася. За апошнія два гады з’явіліся новыя намаганні па аб’яднанні, але вынікі мізэрныя, а стан міру застаецца кволым.

Цяжкасці, якія паўсталі ў Паўночнае Карэі пасля краху камунізму ва Усходняй Еўропе, велізарныя. Акрамя таго, адбыліся стыхійныя бедствы, як паводкі і засуха апошніх гадоў. Насельніцтва вельмі пацярпела. Людзі кажуць, што горшае прамінула, але нястача застаецца.

Я быў вельмі ўражаны сустрэчай людзей, на якіх глыбока адбіліся цяжкія часіны, аднак яны надаль гасцінныя і выяўляюць вялікую дабрыню і годнасць. Некалькі нефармальных кантактаў з мясцовымі жыхарамі паказалі, наколькі важна пераадолець забабоны ці нават клішэ. Перадусім, там, дзе існуе напружанасць альбо непаразуменне, важна паспрабаваць убачыць хараство чалавечае душы, незалежна ад палітычных ці рэлігійных перакананняў чалавека. У парках Пхеньяна я часта мог бачыць людзей, якія былі расслабленыя і якія разам спявалі, танчылі і святкавалі.

Мне ўдалося наведаць сярэднюю школу, куды з Тэзэ ў супрацоўніцтве з ЮНЕСКА былі адпраўленыя шэраг кампутараў. Тузін студэнтаў у кампутарнай зале, кожны перад сваім кампутарам. Настаўнік выказвае падзяку за кампутары і тлумачыць, наколькі вучні прагнуць вучыцца. Я таксама наведаў паліклініку ў сельскай мясцовасці. Медперсанал добра падрыхтаваны, але ўражвае недахоп медыкаментаў і абсталявання. У мяне атрымалася пакінуць пэўную колькасць асноўных лекаў у знак салідарнасці.

Кароткая сустрэча з хрысціянамі мяне глыбока закранула. Я ўдзельнічаў у нядзельным набажэнстве ў пратэстанцкай царкве, а потым наведаў каталіцкі касцёл. Больш за пяцьдзесят гадоў таму, да вайны, у Пхеньяне, сталіцы Паўночнае Карэі, было багата хрысціян. Зараз на ўсю краіну адкрытыя толькі тры храмы. Мабыць, акрамя нядзельных службаў там наогул няма ніякіх мерапрыемстваў. Прыём быў вельмі цёплы, але час абмену з хрысціянамі занадта кароткі. Я кажу ім зноў і зноў, наколькі мы ўзаемазвязаныя з імі праз малітву. Гэта прыкметна іх кранае. “Прыязджайце да нас зноў. Прыязджайце часцей”, - чулася, калі я пакідаў іх.

Гэты візіт у Паўночную Карэю, пра які так доўга марыў і які нарэшце быў здзейснены, пакінуў мне шэраг пытанняў. Што можна зрабіць для прымірэння і ўз’яднання дзвюх Карэй? Я думаю пра тысячы карэйскіх сем’яў, якія разлучаныя ўжо паўстагоддзя. Большасць з іх ніколі не змагла наведаць сваіх сваякоў па той бок мяжы. Ці насамрэч неўзабаве на Карэйскае паўвыспе будзе мір? Карэя застаецца самым узброеным рэгіёнам у свеце. А якую ролю могуць адыграць хрысціяне па прасоўванні паразумення і супакою? Што ў хуткім часе могуць здзейсніць хрысціяне, каб выказаць салідарнасць з жыхарамі Паўночнае Карэі - асабліва з дзецьмі, - якія адчуваюць дэфіцыт у кожнае сферы? Трэба шмат маліцца і не забываць народ Паўночнае Карэі. Але нашая малітва павінна суправаджацца практычнымі жэстамі, незалежна ад таго, наколькі яны вялікія ці малыя.

Апошняе абнаўленне: 8 October 2019

Для дзённіка

 Пошук падзей

Падкасты

2019-12-12 : Espère en Dieu + Psalms 90 / Mt 3,13-17 / Bogoroditse Dievo II / Prayer by Brother Alois / C’est toi ma lampe
IMG/mp3/podcast_2019-12-12.mp3
12 December 2019
2019-12-05 : Espère en Dieu + Psalms 80 / Eph 2:19-22 / Wait for the Lord / Notre père / Prayer by Brother Alois / Nimm alles von mir
IMG/mp3/podcast_2019-12-05.mp3
5 December 2019
больш...

Новы CD: «LAUDAMUS TE»


Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць: аперацыя Надзея
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні

Паездка ў Тэзэ

  • Спецыяльная інфармацыя на 2019 г.
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя
  • Юбілей 2015: Аднавіць повязі салідарнасці

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад на 15 жніўня ў Тэзэ
  • Раство ў Тэзэ
  • Кантакты
  • Навіны па электроннай пошце
  • Час малітвы ў Тэзэ
  • Унебаўшэсце і Сёмуха ў Тэзэ