TAIZÉ

Брат Алоіс перадасць свае функцыі прыёра ў снежні 2023 г.

 
У адпаведнасці з Правіламі Тэзэ, згодна з якімі прыёр Супольнасці вызначае брата, каб забяспечыць пераемнасць пасля сябе, брат Алоіс правёў кансультацыю паміж усімі братамі і перадасць сваю пасаду прыёра брату Мэцью, які з’яўляецца ангельцам па нацыянальнасці і англіканінам па веравызнанні. Змена настаяцеля Абшчыны адбудзецца ў суботу, 2 снежня, наконадні першай нядзелі Адвэнту 2023 г., падчас вечаровае супольнае малітвы а 20:20.

Брат Алоіс тлумачыць: васямнаццаць гадоў пасля таго, як я стаў наступнікам брата Ражэ, калі свет і Царква моцна змяніліся за апошнія два дзясяцігоддзі, я адчуваю, што прыйшоў час, каб брат, які прыйшоў у нашую Супольнасць пасля мяне, узяў на сябе маю адказнасць. У нашым абшчынным разуменні нашага супольнага жыцця, нібы ў сям’і, служэнне прыёра не мае ўстаноўленых загадзя ані ўзроставых, ані часовых абмежаванняў. Аднак я сказаў сабе: я мушу перадаць гэтае заданне, пакуль я магу знайсці час, каб падрыхтаваць гэты пераход без якіх-небудзь перашкодаў. Цягам апошніх двух гадоў я параіўся з усімі маімі братамі, мы маліліся і разважалі. І новым прыёрам Тэзэ я абраў брата Мэцью. Я цалкам упэўнены, што ён забяспечыць пераемнасць і зробіць правільныя крокі, каб падштурхнуць нашую Супольнасць да таго, каб яна, паводле жадання яе заснавальніка, была «маленькаю прыпавесцю аб еднасці».

Брат Алоіс (Алоіс Лёзер) нарадзіўся 11 чэрвеня 1954 г. у Эхінген-ам-Рысе, Нямеччына. Рыма-каталік, далучыўся да Супольнасці Тэзэ 1 лістапада 1974 года. Займаў пасаду прыёра пасля смерці брата Ражэ 16 жніўня 2005 г.

Брат Мэцью (Эндру Торп) нарадзіўся 10 траўня 1965 года ў Пудсі (Вялікая Брытанія). Англіканін, далучыўся да Супольнасці Тэзэ 10 лістапада 1986 г.

 [1]

Апошняе абнаўленне: 2 December 2023

Footnotes

[1Здымак: Marija Poklukar: copyright © Ateliers et Presses de Taizé, 71250 Taizé, France. Дадзеная фатаграфія даступная для прэсы, але для непастаяннага выкарыстання ў СМІ. Каб атрымаць копіі ў высокім разрозненні, калі ласка, пішыце на media taize.fr. Каб атрымаць неабходныя дазволы на выкарыстанне і публікацыю ў кнігах або на сталых носьбітах інфармацыі, калі ласка, пішыце на editions taize.fr