TAIZÉ

Brincadeira

“Ніколі не позна вучыцца!”

 
“Штодзённа мець дзве гадзіны дзяцінства для дзяцей” - вось, як апісаў “brincadeira” адзін з нашых валанцёраў. “Brincadeira” значыць “гульня і радасць” - гэта ідэя штодзённых сустрэч для дзяцей, якія праводзіць адзін з братоў Тэзэ, што жывуць у бразільскім Алагоіньяс на паўночным усходзе краіны. Гэтыя сустрэчы ў другой палове дня таксама з’яўляюцца месцам, дзе дзеці могуць расказаць пра свае маленькія і вялікія праблемы дома ці на вуліцы.

Гісторыя Дурада (Залатога)

JPEG - 19.9 kb

Нарэшце ён паспеў! Дурада, асёл brincadeira, навучыўся, як лепей чытаць! Ён ужо навучыўся, як чытаць “э” ды “а”. Цяпер ён, хоць і вельмі стары, з дапамогай сваіх новых акуляраў прачытаў цэлую гісторыю ...

JPEG - 20.9 kb

Мы адшукалі ягонае пасведчанне аб нараджэнні якраз своечасова да дня народзінаў. На ягоныя 80-ыя народзіны прыбыло багата гасцей. Прадставілі свае здольнасці: аўтамабільныя гонкі, хадулі, капаэйру, клоўнаў...

JPEG - 22.6 kb

Перад тым, як ісці дадому, маці праводзілі спаборніцтва па самбе. Прэміяй для тых, хто наведвае спецыяльную вячэрнюю школу для матуль, якія хочуць навучыцца чытаць і пісаць, быў прыгожы папяровы нататнік.

JPEG - 24.4 kb

Напрыканцы вечарыны Дурада падзяліўся сваім святочным тортам з 550 добраахвотнікамі: дзецьмі і маці.

Кніжная выстава

Праз два тыдні ў межах brincadeira адбылася кніжная выстава. Да кірмашу 70 дзіцячых аўтараў напісалі больш за 600 гісторый. Літаратурнаю ўзнагародаю быў школьны заплечнік!

Вось некаторыя з дзіцячых гісторый.

Дзяўчына, з якой здзекваліся

Жыла-была дзяўчынка, імя якой Марыя, з якой здзекваліся.
Пэўнага дня хлопчык прайшоў міма яе і ўдарыў у вока. Кожны раз, калі яна ішла па дарозе, сітуацыя паўтаралася.
Яе маці хварэла, і праз пэўны час памёрла. Тады яна адчула сябе вельмі самотнай.
Аднойчы хлопчык зной валтузіў Марыю. Нейкая жанчына ўбачыла тое і загадала хлопцу спыніцца. Юнак уцёк, а Марыя плакала.
Але жанчына забрала яе з сабою дадому, і яны жылі шчасліва разам.

Жэйза ду Сантус Крус, 11 гадоў, жыве пры Руа-ду-Вале

Хлопчык-жабрак

Калісьці даўно жыў хлопчык, якога звалі Жоау. Ён быў жабраком. Кожны дзень ён прасіў грошы.
Калі ён здабыў дастаткова, ён набыў дом.
Таму ён быў вельмі шчаслівы, але быў самотны.
У яго надаль не было мамы ці таты.

Тыяга Боржэс да Крус, 9 гадоў, жыве пры Руа-ду-Вале

Даяні ды яе лялька

Калісьці даўно жыла дзяўчынка, якая вельмі любіла гуляць. Яе звалі Даяні.
На свой дзень народзінаў яна папрасіла тату ляльку. Але яе тата не змог ёй яе падараваць. Ён быў беспрацоўны.
Ішлі гады, і бацька Даяні знайшоў працу. Надыйшоў яе чарговы дзень народзінаў, а яе жаданне засталося тым самым. Нарэшце гэта споўнілася і Даяні жыла шчасліва.

Даяні Сантуш Лопеш да Хоша, 11 гадоў, жыве пры Руа-сан-Лазару

Фрэдэрыка і Матэу: дылеры

Калісьці даўно жыла Фрэдэрыка, якая прадавала наркотыкі, і Матэу, які ўжываў наркотыкі.
Ён пайшоў купляць і хацеў расказаць пра Фрэдэрыку.
Яна забіла Матэу, а Жайюлсан шмат плакаў.

Жайюлсан дэ Жэзус Батыста, 12 гадоў, жыве ў Алту да Круз

Сумная дзяўчынка

Калісьці даўно жыла вельмі сумная дзяўчынка. Яе імя было Сафія.
Яна жыла сумна, таму што не мела сяброў і сваякоў. Яна жыла на вуліцы. Яна не вучылася і ў яе не было дома.
Пэўнага дня яна пайшла да бязлюднай ракі. Потым пачалі прыбываць некаторыя людзі, а таксама аўтобус, поўны дзяцей.
У аўтобусе было 12 дзяўчынак і 8 хлопчыкаў.
Хлопцы пачалі з яе смяяцца.
Але адна з дзяўчынак сказала: “Не трэба смяяцца з яе, бо яна будзе сумная”.
І дзяўчынка сказала: “Але хто ніколі не сумуе?”
Хлопцы перасталі смяяцца і спыталі яе імя.
Яна сказала: “Сафія”.
Яны прадставіліся і былі шчаслівымі назаўсёды.

Эдыванія, 12 гадоў, жыве пры Руа-ду-Сосэгу, Сан-Крыспім

Маленькі злодзей

Калісьці даўно жыў хлопчык, імя якога было Элдэр. Паўсюль ён прадаваў наркотыкі, а ноччу выходзіў са сваімі сябрамі, каб красці.
Пакуль пэўнага дня, калі ён прадаваў хлопцу наркотыкі, поруч праходзіў паліцыянт і сказаў: “Гэй, хлопча, некалі я схаплю цябе. Таму што табе ўсяго 15 гадоў, а ты прадаеш наркотыкі …. Калі я схаплю цябе, ўбачыш, што з табою будзе”.
Пэўнага дня прыйшла дзяўчына, і яна закахалася ў гэтым юнаку. Потым яны пачалі сустракацца і заручыліся, і адправіліся ў сапраўды прыгожае месца на свой мядовы месяц.
Праз два гады яны пабраліся. Элдэр перастаў прадаваць наркотыкі, і яны жылі шчасліва.

Клаўдзія, 14 гадоў, жыве пры Руа-ду-Вале

Агіднае жабяня

Калісьці даўно жыло вельмі агіднае жабяня. Калі яно ішло бавіцца са сваімі сябрамі, яны смяяліся з яго.
Жабяня спыталася: “Чаму вы смяецеся з мяне?”
Сябры адказалі: “Таму што ты вельмі непрыгожае”.
Жабяня пачало плакаць.
Прыйшла мама і спытала яго, чаму яно плача, і яно адказала: “Таму што мае сябры смяяліся з мяне і казалі, што я вельмі непрыгожае”.
Яго мама сказала: “Сынку, ты не агідны”.
І жылі яны шчасліва.

Эдзіклесія да Сілва Насіменту, 10 гадоў, жыве пры Руа-ду-Вале

Апошняе абнаўленне: 10 May 2020