• >
  • Паездка ў Тэзэ >
  • Моладзевыя сустрэчы >
  • Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
  • Моладзевыя сустрэчы
    • Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ
    • Узроставыя групы
    • Умовы засялення ў Тэзэ
    • Якім чынам зрабіць грашовы ўнёсак за ўдзел у сустрэчы
    • Тыдзень у цішыні
    • Сведчанні моладзі
      • Цішыня Тэзэ
    • Групы, дарослыя і сем’і
      • Арганізацыя паездкі групы моладзі
      • Спатканні для дарослых старэйшых за 30 гадоў
      • Спатканні для сем’яў
  • Спецыяльная інфармацыя на 2018 г.
    • Даты
    • Тыдзень рэфлексіі для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў
    • Спецыяльны тыдзень для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў: Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
    • Грашовыя аплаты на побыт у Тэзэ, 2018 г.
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
    • Вялікдзень 2017 у Тэзэ
    • Цягніком і аўтобусам
    • Як самастойна дабрацца да Тэзэ: аўтобусы з Польшчы
    • Бліжэйшыя аэрапорты
    • Мясцовыя таксоўкі і маршруткі
  • Мультымедыя
    • Сустрэчы ў Тэзэ: Плакат
 

Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ

Ад самага пачатку Супольнасць натхнялі дзве рэчы: жыць у еднасці з Богам праз малітву ды быць закваскай супакою і даверу сярод чалавечае сям’і.

Перабыванне ў Тэзэ - гэта магчымасць пошукаў еднасці з Богам праз малітву, спеў, цішыню і разважанні. Гэта ўсё дае магчымасць наноў адкрыць унутраны супакой, сэнс жыцця і новы імпэт.

Дасвядчэнне дзялення сціплым жыццём з іншымі прыгадвае нам, што гэта як раз тое меца, дзе ў штодзённасці чакае на нас Езус.

Некаторыя маладзёны шукаюць шляхоў следвання за Хрыстом на ўсё сваё жыццё. Перабыванне ў Тэзэ можа дапамагчы ім распазнаць тое пакліканне.

- Кожнага дня браты Супольнасці рыхтуюць біблійнае разважанне, пасля чаго ёсць час на перабыванне ў цішыні і дзяленне ў малых групах.

- Пасля апоўдня адбываюцца варштаты, што маюць дапамагчы паглыбіць рэляцыі паміж вераю і жыццём праз галіны сацыяльнае працы, мастацтва і культуру, шуканне супакою для свету...

- Маладзёны, якія запрагнуць таго, могуць правесці выходныя ці нават увесь тыдзень у цішыні, каб мець час выслухаць, што ім у малітве, у Бібліі альбо праз падзеі ў іх жыцці кажа Бог.

Тыповы дзень у Тэзэ

Ад панядзелку да пятніцы

8.15 ранішняя малітва, затым сняданак
10.00 уводзіны дня разам з братам з Супольнасці, пасля чаго крыху часу на рэфлексію альбо дзяленне ў малых дыскусійных групах
12.20 малітва апоўдні, пазней пасілак
14.00 рэпетыцыя спеваў (для жадаючых)
Цягам другое часткі дня: міжнародныя малыя групы дзялення альбо група працы
17.15 гарбата
17.45 тэматычныя варштаты, пачынаючы ад аўторку
19.00 вячэра
20.00 вечаровая малітва, пасля чаго чуванне са спевамі ў храме, і потым цішыня

Пятнічная вечаровая малітва, пасля якой адбываецца малітва вакол Крыжа.

Субота
15.15 тэматычныя варштаты
20.30 вечаровая малітва са свечкамі як напамін пасхальнае таямніцы

Нядзеля
8.45 сняданак
10.00 Эўхарыстыя
13.00 пасілак
18.30 малітва ў цішыні ў храме
19.00 вячэра
20.00 вечаровая малітва

Праграма на тыдзень

Праграма залежыць ад узросту ўдзельнікаў

17-29-гадовыя асобы

Тэматыку сёлетніх спатканняў можна паглядзець на старонцы Тэматыка сустрэчаў.

Цягам тыдня ты звычайна перабываеш у групе моладзі, якая мае падобны ўзрост да твайго. У другой палове дня прадугледжаны таксама шэраг варштатаў, з якіх ты можаш выбраць нешта для сябе. У тыя тыдні, калі ў вёсцы перабывае меней людзей, можа быць адна група для ўдзельнікаў усіх узроставых катэгорый. Ты павінен выбраць, ці прымаць удзель у біблійным разважанні раніцаю, і адразу пасля гэтага ў малых дыскусійных групах, альбо ж пасля біблійнага разважання раніцаю дапамагаць у групе працы, і прыйсці на групы дзялення пасля апоўдня.

Іншаю прапановаю для цябе можа быць перабыванне цягам усяго тыдня ў цішыні, своеасаблівыя духоўныя рэкалекцыі. Гэта час на большую асабістую рэфлексію і малітву. Калі зацікавішся, перайдзі да старонкі Тыдзень у цішыні, прысвечанае гэтае тэматыцы.

25-25-гадовыя асобы

Падчас спецыяльных тыдняў утвараюцца асаблівыя групы менавіта для асобаў у гэтым узросце (звычайна падчас Вялікадня, а потым яшчэ ў ліпені і жніўні).

15- і 16-гадовыя падлеткі

Мы таксама запрашаем моладзь у гэтым узросце, але яны маюць быць з адпаведнае колькасцю кіраўнікоў груп, а таксама быць добра падрыхтаванымі да духу сустрэчы. Яны могуць прыехаць на тыдзень, альбо толькі на выходныя - ад вечара чацвярга да нядзелі.

Кожнага ранку брат з Супольнасці робіць уводзіны да дня. Пасля апоўдня штодня адбываюцца розныя мерапремствы (група працы, малыя групы дзялення, інсцэнізацыя некаторых фргаментаў з Бібліі і г.д.).

Калі ласка, уважліва прачытайце інфармацыю Арганізацыя паездкі групы моладзі ў Тэзэ, бяручы пад увагу асаблівыя варункі, што звязаныя з прыездам групы моладзі гэтага ўзросту.

Асобы, старэйшыя за 30 гадоў

Калі вы жадаеце прыняць удзел у сустрэчах для дарослых, калі ласка, уважліва прачытайце інфармацыю на старонцы Спатканні для дарослых старэйшых за 30 гадоў. Праверце таксама даты тых сустрэч на бягучы год. Вы можаце зарэгістравацца on-line, і потым, калі ласка, чакайце на нашае пацверджанне перад тым, як запланаваць свае планы адносна паездкі.

Бацькі з дзецьмі ад некалькіх месяцаў да 14-гадовых падлеткаў

Мы заахвочваем сем’і з дзецьмі прыязджаць тады, калі ладзяцца спецыяльныя сустрэчы для сем’яў. Калі вы жадаеце паўдзельнічаць у такім спатканні, калі ласка, прачытайце старонку Спатканні для сем’яў. Праверце таксама даты тых сустрэч на бягучы год. Вы можаце зарэгістравацца on-line, і потым, калі ласка, чакайце на нашае пацверджанне перад тым, як запланаваць свае планы адносна паездкі.

Апошняе абнаўленне: 7 February 2018

Для дзённіка

27 April - 1 May, Украіна:
Львоў 2018
5 - 8 July, Taizé:
Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
19 - 26 August, Taizé:
Тыдзень рэфлексіі для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў
28 December 2018 - 1 January 2019, Іспанія:
Напрыканцы 2018 года ў Мадрыдзе
 Пошук падзей

Падкасты

2018-04-11 : Confitemini Domino /Alleluia 7 + Psalm 104/ Matthew 11:28-30 / Kristus, din Ande / Prayer by Brother Alois / Gib mich ganz zu eigen Dir
IMG/mp3/taize_podcast_2018-04-11.mp3
11 April 2018
2018-04-05 Easter Day: Introduction / Prayer by Brother Alois / Lumen Christi / Maranatha / Exultet / John 20:1-9 / Christus resurrexit
IMG/mp3/taize_podcast_2018-04-05_easter_day.mp3
11 April 2018
больш...

Новы CD: «LAUDAMUS TE»


Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць: аперацыя Надзея
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні

Паездка ў Тэзэ

  • Моладзевыя сустрэчы
  • Спецыяльная інфармацыя на 2018 г.
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя
  • Юбілей 2015: Аднавіць повязі салідарнасці

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Сустрэча ў Кейптаўне
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Кантакты
  • Навіны па электроннай пошце
  • Гадзіны малітваў у Тэзэ