TAIZÉ

Паездка ў Тэзэ

Цягніком і аўтобусам

 

Калі вы прыязджаеце ...

-  з Парыжа
варта выбраць у якасці чыгуначнае станцыі прыбыцця Mâcon-Loché TGV, якая з’яўляецца найбліжэйшаю да Тэзэ.
Звярінцу ўвагу: кошты квіткоў на хуткасныя цягнікі (TGV) істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, калі вы іх набудзеце. Больш павольныя цягнікі са станцыі Paris-Bercy альбо Paris-Austerlitz да Mâcon-Ville часцяком будуць каштаваць меней у параўнанні з тым, калі вы не здолелі набыць квіткі загадзя наконадні падарожжа.

-  Змена цягнікоў у Парыжы

Глядзі гэтую карысную старонку http://www.seat61.com/Paris-metro.h...
як даехаць з вакзала Gare du Nord да вакзала Gare de Lyon, паглядзі гэты фільмік

-  з Ліёна
выбірайце ў якасці свайго пункта прызначэння альбо станцыю Mâcon-Ville, альбо станцыю Mâcon-Loché TGV.

-  са швейцарскае Жэневы
выбірайце ў якасці свайго пункта прызначэння альбо станцыю Mâcon-Ville, альбо станцыю Mâcon-Loché TGV (праз Lyon Part-Dieu альбо Bourg-en-Bresse).

-  з французскага Страсбурга
выбірайце ў якасці свайго пункта прызначэння горад Chalon-sur-Saône. Таксама існуюць некалькі магчымых варыянтаў са Страсбурга праз Парыж да Mâcon-Ville ды Mâcon-Loché TGV.

Далейшае падарожжа рэгіянальнымі лініямі

-  з чыгуначных станцый Mâcon-Ville, Mâcon-Loché TGV ды Chalon-sur-Saône
да вёскі Тэзэ курсуе аўтобус LR 701 мясцовае лініі Mobigo (глядзіце ніжэй далучаныя файлы pdf з раскладам руху гэтай аўтобуснай лініі). Раім вам набываць квіток у аўтобусе, непасрэдна ў кіроўцы, бо ў сеціве ён будзе даражэйшы. Квіток каштуе 1,50 €.

- Лакалізацыя на мапе месца адпраўлення аўтобусаў рэгіянальных ліній:
Chalon-sur-Saône: Аўтастанцыя побач з чыгуначным вакзалам
Mâcon-Ville: Аўтастанцыя у задняй частцы чыгуначнай станцыі
Mâcon Loché TGV: Адразу перад будынкам вакзала

- Звярніце ўвагу, што не ўсе аўтобусы прывязаныя да раскладу цягнікоў (расклад ніжэй). Калі не будзе аўтобусу, калі вы прыедзеце на станцыю, вам будзе неабходна ўзяць таксоўку ці маршрутку, якія значна даражэйшыя за аўтобус. Падрабязней глядзі тут.

- Кошты і расклады цягнікоў можна паглядзець у сеціве на розных старонках. Бронь большасці квіткоў падарожжаў магчымая праз сеціва, не выходзячы з дому. Памятайце таксама пра тое, што квіткі будуць тым таннейшыя, чым раней вы іх набудзеце.

Карысныя старонкі ў сеціве

- SNCF (ангельскаю): http://en.voyages-sncf.com/en/ ці (французскаю): http://www.voyages-sncf.com/billet-train.
- Дзеля больш падрабязнае інфармацыі наконт маршруту аўтобуса лініі LR701, які курсуе паміж чыгуначнымі станцыямі Mâcon-Ville, Mâcon-Loché TGV ды Chalon-sur-Saône да вёскі Тэзэ, зазірніце на гэтую старонку.
- Расклад http://www.voyages-sncf.com/service... (толькі па-французску):
- Міжнародны расклад нямецкае чыгункі Deutsche Bahn (па-нямецку) (па-ангельску)


Расклад мясцовага аўтобуса LR 701 лініі Mobigo, каб дабрацца наўпрост да вёскі Тэзэ:


Карысныя спасылкі

  • Каб паглядзець больш дакладную інфармацыю пра цягнікі, перайдзіце на гэтую старонку SNCF.
  • Каб падрабязней дазнацца пра графік руху аўтобусаў лініі Mobigo, прыпынкі, інфармацыю наконт руху ды іншыя рэчы, перайдзіце на гэтую старонку.

Апошняе абнаўленне: 20 August 2020