Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сецівеВізіт Яго Свяцейшаства Сусветнага Патрыярха Барталамея ў Тэзэ быў надаваны рознымі сродкамі масавае інфармацыі. Ніжэй некалькі цікавых спасылак на крыніцы, апублікаваныя пасля гэтага завяршэння візіту. Вытрымкі з рассылкі Агенцыі France PresseТэзэ (Францыя) (AFP) - Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей I°, які лічыцца ганаровым галавою для больш як 250 мільёнаў праваслаўных вернікаў, у аўторак заклікаў да адзінства хрысціян з нагоды ягонага візіту ў Супольнасць Тэзэ ў Бургундыі, якая лічыцца Меккаю еўрапейскага экуменізму. «З цягам часу падзеленыя хрысціяне збіраюцца разам, што дазваляе ім сумесна крочыць на шляху да паяднання», сказаў патрыярх у канцы малітвы ў Царкве Паяднання. Апрануты ў чорныя шаты 77-гадовы патрыярх, галава «Новага Рыму», быў сустрэты каталіцкімі саноўнікамі, пратэстантамі і праваслаўнымі, а таксама ўбранымі ў белыя шаты братамі Тэзэ. Некалькі цікавых спасылак
|