Парыж 2025-2026
З Таліна ў Парыж, пілігрымы надзеі і супакою30 снежня 2024 г., у эстонскім Таліне брат Мэцью, прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ, абвясціў месца наступнае Еўрапейскае сустрэчы: яна пройдзе ў Парыжы і ва ўсім рэгіёне Іль-дэ-Франс з 28 снежня 2025 г. па 1 студзеня 2026 г.
[1] Да запрашэння монсіньёра Ларана Ульрыха, арцыбіскупа Парыжа, і ўсіх каталіцкіх біскупаў Парыжскай правінцыі, далучыліся пратэстанцкія і праваслаўныя лідэры на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях. Тры сустаршыні Рады Хрысціянскіх Цэркваў Францыі, монсіньёр Эрык дэ Мулен-Бафор, пастар Крысціян Крыгер і мітрапаліт Дзімітрыёс падпісалі сумесны прэс-рэліз [https://www.taize.fr/IMG/pdf/2024.12.30_communique_ce_cef_-_rencontre_taize_a_paris.pdf]. Апошнімі месяцамі браты Тэзэ таксама наведалі мясцовых грамадскіх лідэраў і цывільныя ўлады, у тым ліку мэрыю Парыжа і мясцовую ўладу рэгіёна Іль-дэ-Франс, падтрымка якіх будзе мець важнае значэнне для поспеху мерапрыемства. Мэр Парыжа Ан Ідальга (Ana María Hidalgo Aleu) запісала відэзварот, а ў наступныя тыдні да яе далучацца іншыя асобы. Абвяшчэнне ў простым эфіры
Паведамленне аб парыжскае сустрэчы было зроблена ў гэты панядзелак, 30 снежня 2024 г., напрыканцы вечаровае малітвы, якая транслявалася ў простым эфіры на канале Тэзэ ў YouTube. Монсіньёр Ларан Ульрых, арцыбіскуп Парыжа, які прысутнічаў у Таліне на працягу ўсёй Сустрэчы, выступіў на Tondiraba Arena, запрашаючы моладзь на сустрэчу праз год у Парыжы. Паўтор прэс-канферэнцыі
Пра наступную Еўрапейскую сустрэчу было абвешчана пад варункам захавання таямніцы ў панядзелак, 30 снежня, падчас прэс-канферэнцыі ў Кансісторыі Лютэранскай Царквы Эстоніі. Відэа даступна па запыце. Кантакт для прадстаўнікоў СМІ
Прэсавы рэліз | Панядзелак, 30 снежня 2024 г. [1] Здымак: Медыякаманда Тэзэ/Filip Škrlep |