Талін 2024-2025
Апошняя інфармацыя для зарэгістраваных удзельнікаўЗ сабою варта мецьКалі ласка, нагадайце кожнаму ўдзельніку вашае групы захапіць з сабою ў Талін:
Калі вы прыязджаеце машынаю:
Грашовы ўнёсакКожны ўдзельнік Сустрэчы абавязаны запоўніць анкету ўдзелу і перадаць яе па прыбыцці мясцовай абшчыне. DOWNLOAD [https://www.taize.fr/IMG/docx/Tallinn24_Participant_form.docx] Затым вы атрымаеце торбачку на ежу, якую выдаюць увечары. Чакаецца, што лідэры груп або асобы, якія не перавялі свой унёсак загадзя, зробяць яго - выключна ў валюце еўра (€) - вечарам 28 снежня ў Tondiraba перад раздачаю вячэры. Безумоўна, увесь працэс будзе прасцейшы, калі вы зможаце зрабіць свой унёсак загадзя праз рэгістрацыйную форму. РассяленнеМы будзем працягваць заклікаць да гасціннасці ажно да Раства, але месцаў для ўсіх не будзе: значная большасць удзельнікаў Сустрэчы будзе размешчана ў калектыўных месцах рассялення (школы, пустыя памяшканні, спартовыя аб’екты...). Будуць патрэбныя вашая шчодрасць, вашыя навыкі і вашая творчасць, каб арганізаваць супольнае жыццё і правесці ранішнюю праграму з іншымі ўдзельнікамі. У сувязі з гэтым абавязкова ўсім удзельнікам Сустрэчы мець пры сабе спальны мяшок і турыстычны дыванок! Адрас месца, дзе вас будуць чакаць у Таліне і прадмесцях 28 снежня, мы вышлем вам загадзя. Адтуль кожны ўдзельнік Сустрэчы будзе скіраваны да месца свайго рассялення. Вялікія групы будуць падзелены на падгрупы максімум па 15-25 чалавек, і кожная з гэтых падгруп будзе прынятая ў іншым месцы. З гэтае нагоды лідэры вялікіх груп атрымаюць спіс некалькіх адрасоў, дзе будуць прымаць удзельнікаў. Мы дашлем вам некалькі кантактаў для кожнай з меншых груп, якія вы сфармуеце. Вызначце асобу, якая будзе адказваць за кожную групу, каб кожная група магла звязацца са сваёй кантактнай асобай і паведаміць ёй у выпадку ўсіх незапланаваных праблем з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем у вашай групе (непрыезд удзельніка, затрымка транспарту і г.д.). Калі ласка, пераканайцеся, што ваш маршрут у Талін дазваляе кожнай падгрупе дабрацца да свайго жаданага месца. Прыбыццё
Kaarli Kool, Kaarli puiestee 10, [https://www.google.com/maps?q=Estonia+Tallinn+Kaarli+Kool,+Kaarli+puiestee+10]
|