2025 | Тыдзень разважанняў для моладзі 18-35 гадоў

Чарговы тыдзень разважанняў для 18-35-гадовае моладзі пройдзе ў Тэзэ з 24 па 31 жніўня 2025 г.

На дадзены тыдзень рэфлексіі мы запрашаем моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў – студэнтаў, маладых спецыялістаў, валанцёраў, а таксама тых, хто шукае працу.

У сувязі з гэтай асаблівай праграмай мы просім старшакласнікаў, дарослых старэйшых за 35 гадоў і сем’і выбраць іншы тыдзень дзеля свайго побыту ў Тэзэ.


Тыповы распарадак дня

  • 08:15 ранішняя малітва з разважаннем у Храме, а затым сняданак
  • 10:15 тэматычныя семінары альбо практычныя абавязкі
  • 12:20 паўдзённая малітва, потым пасілак
  • 15:00 тэматычныя семінары альбо практычныя абавязкі
  • 17:00 падвячорак
  • 17:45 дзяленне ў малых групах
  • 19:00 вячэра
  • 20:30 вечаровая малітва

Тэматычныя семінары

Гэты тыдзень рэфлексіі для маладзёнаў ва ўзросце 18-35 гадоў характарызуецца вялікай разнастайнасцю сустрэч на розныя тэмы з лідарамі з розных слаёў грамадства.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article39658.html - 14 May 2025
Copyright © 2025 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France