2025 | Даты сустрэч у ТэзэКалі ласка, уважліва запазнайцеся з датамі сустрэч, у якіх вы хочаце прыняць удзел, і прымайце тое да ўвагі перад рэгістрацыяй.
Моладзевыя сустрэчы▪ Моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў: можа прыязджаць у кожны з тыдняў паміж 2 лютага а 24 снежня. Звярніце ўвагу: цягам гэтага года будзе адмысловы тыдзень – 24-31 жніўня, – прысвечаны выключна маладзёнам ва ўзросце 18-35 гадоў. Сустрэчы распачынаюцца з другой паловы нядзелі і трываюць да наступнае нядзелі. Ад гэтага “нядзельнага правіла” існуюць выключэнні: Вялікдзень, калі вялікодны панядзелак з’яўляецца днём прыбыцця і выезду гасцей. У 2025 г. тымі датамі будуць:
Існуе магчымасць прыбыцця ў другой палове суботы, калі маладзён застаецца на наступны тыдзень. У такой сітуацыі мы просім такія асобы дапамагчы нам у прыняцці асобаў, якія прыедуць у нядзелю. Існуе магчымасць прыехаць і застацца толькі на другую частку тыдня, з чацвярга ці пятніцы да нядзелі, але значна лепей прыехаць усё-ткі на ўвесь тыдзень. Перабыванне ж ад суботняе раніцы да нядзелі будзе занадта кароткім, каб увайсці ў рытм жыцця Тэзэ. Сустрэчы для дарослыхУ 2025 г. дарослыя асобы, старэйшыя за 35 гадоў, могуць прыязджаць да нас ад нядзелі, 6 красавіка да нядзелі, 19 кастрычніка, акрамя тыдня 24-31 жніўня. Мы просім дарослых, якія могуць сабе тое дазволіць, пазбягаць асабліва загружаных тыдняў цягам года: Вялікі тыдзень, Вялікодны тыдзень, Унебаўшэсце Пана (25 траўня - 1 чэрвеня), а таксама часу з паловы ліпеня да 24 жніўня. Меней загружанымі тыднямі будуць: 6-13 красавіка, 27 красавіка - 24 траўня, 1 чэрвеня - 13 ліпеня ды 31 жніўня - 19 кастрычніка. Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі. Ад гэтага “нядзельнага правіла” існуюць выключэнні: Вялікдзень, калі вялікодны панядзелак з’яўляецца днём прыбыцця і выезду гасцей. У 2025 г. тымі датамі будуць:
(Існуе магчымасць прыехаць і застацца толькі на другую частку тыдня, з чацвярга ці пятніцы да нядзелі, але значна лепей прыехаць усё-ткі на ўвесь тыдзень. Перабыванне ж ад суботняе раніцы да нядзелі будзе занадта кароткім, каб увайсці ў рытм жыцця Тэзэ.) Перад планаваннем сваёй паездкі і рэгістрацыяй, калі ласка, уважліва прачытайце інфармацыю на старонцы. Сустрэчы для сем’яў з дзецьміНа 2025 г. запланаваныя некалькі тэрмінаў сустрэч для сем’яў з дзецьмі – бацькоў з дзецьмі да 15 гадоў. Рэгістрацыя на побыт сем’яў распачнецца 3 лютага 2025 г. N.B. Уведзена істотная змена! З гэтага часу днём прыёму для сямейных сустрэч у Olinda будзе панядзелак, пачынаючы з 15:00. Праграма сустрэч будзе пачынацца ў панядзелак і трываць да нядзелі, а не так, як для моладзі і дарослых у Тэзэ – ад нядзелі да нядзелі. Гэтая змена дазволіць нам лепей падрыхтаваць прыём усіх сем’яў. Дадзеныя сустрэчы ў 2025 г. адбудуцца цягам наступных тыдняў:
Акрамя адмысловых тыдняў сямейных сустрэч, з 28 красавіка па 29 чэрвеня, а таксама з 31 жніўня па 19 кастрычніка мы зможам размясціць абмежаваную колькасць сем’яў на паўтыдня. Такія сем’і будуць браць удзел у сустрэчах для дарослых, і мы просім сем’і прыязджаць альбо на тры ночы (нядзеля-серада) альбо на тры ночы (чацвер-нядзеля). У прамежку 3-6 тыдняў перад датаю запланаванае паездкі, калі ласка, звяжыцеся з намі, каб атрымаць інфармацыю наконт магчымасці вашага побыту ў выбраных датах. Калі ласка, перад вашым побытам і рэгістрацыяю, уважліва прачытайце інфармацыю са старонкі Сустрэчы для сем’яў. |