Побыт у Тэзэ
Даты 2024 г.Калі ласка, дакладна праверце даты, якія тычацца сустрэчы, у якой вы жадаеце прыняць удзел перад тым, як вы вышлеце сваю рэгістрацыйную форму.
Сустрэчы для моладзі
Сустрэчы заўсёды адбываюцца ад нядзелі да нядзелі. Групы моладзі могуць таксама прыехаць суботаю ўвечары, калі застаюцца на ўвесь наступны тыдзень. У гэтым выпадку іх папросяць аб дапамозе ў прыёме тых, хто прыбывае наступнага дня. (Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ). Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца два пасхальныя тыдні, калі панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця. Вялікі Тыдзень: нядзеля 23.04 - панядзелак 01.04 Сустрэчы для дарослыхУ 2024 годзе сустрэчы для асобаў, старэйшых за 30 год, будуць адбывацца ад нядзелі 17.03 да нядзелі 20.09, акрамя тыдня 25 жніўня-1 верасня 2024 г.. Аднак на моладзевы тыдзень 25 жніўня-1 верасня акрамя 18-29-гадовых маладзёнаў да Тэзэ таксама могуць прыехаць асобы ва ўзросце 30-35 гадоў. Мы просім старэйшых за 35 гадоў асобы, калі тое магчыма да зрэалізавання, устрымацца ад наведвання Тэзэ ў найбольш масавыя тыдні, кшталту Вялікага Тыдня, Вялікоднага Тыдня, Унебаўшэсця Пана (6-12 траўня 2024 г.), а таксама ад паловы ліпеня да канца жніўня. Добрымі для вашага побыту й менш абложанымі тыднямі сёлета будуць: 17-24.03, 08.04-05.05, 26.05-14.07 ды 01.09-20.10. Асобы ва ўзросце 30-35 гадоў мы запрашаем таксама прыехаць 25 жніўня-1 верасня 2024 г.. Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі. (Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ). Калі ласка, пераканайцеся ў тым, што вы ўважліва прачыталі інфармацыю Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў перад тым, як планаваць сваю паездку. Дарослыя, што жадаюць правесці тыдзень у цішыні, павінны прачытаць інфармацыю Тыдзень у цішыні перад тым, як вырашаць прыехаць да нас. Сустрэчы для сем’яў з дзецьміНа 2024 г. запланаваныя некалькі тэрмінаў сустрэч для сем’яў з дзецьмі - бацькоў з дзецьмі да 15 гадоў. Рэгістрацыя на побыт сем’яў распачнецца 15 студзеня 2024 г. Дадзеныя сустрэчы адбудуцца цягам наступных тыдняў:
Акрамя адмысловых тыдняў сямейных сустрэч, з 24.03 па 01.07, а таксама з 01.09 па 20.10 мы зможам размясціць абмежаваную колькасць сем’яў на паўтыдня. Такія сем’і будуць браць удзел у сустрэчах для дарослых. У гэтым выпадку мы просім сем’і прыязджаць альбо на тры ночы (нядзеля-серада) альбо на тры ночы (чацвер-нядзеля). У прамежку 3-6 тыдняў перад датаю запланаванае паездкі, калі ласка, звяжыцеся з намі, каб атрымаць інфармацыю наконт магчымасці вашага побыту ў выбраных датах. Калі ласка, перад вашым побытам і рэгістрацыяю, уважліва прачытайце інфармацыю са старонкі Сустрэчы для сем’яў, прымаючы да ўвагі той факт, што ад часу пандэміі маглі змяніцца некаторыя дэталі.
Увага: як адзначалася, з 24 снежня 2024 г. па 27 студзеня 2025 г. прыём у Тэзэ будзе нечынны
|