Разам з двума іншымі братамі гэтая паездка дазволіла яму памаліцца з моладдзю ва Львове, Цярнопалі і Кіеве, а таксама сустрэцца са шматлікімі сведкамі пакут і мужнасці ўкраінскага народа. Брат Мэцью таксама сустрэўся з некалькімі кіраўнікамі дзвюх Праваслаўных Цэркваў і ўсімі біскупамі Грэка-Каталіцкай Царквы, якія сабраліся на Сінодзе ў Зарваніцкай святыні.
У Жытоміры ён прыняў удзел у сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі гарадской каталіцкай школы, а потым накіраваўся ў пілігрымку памяці ў гарады Ірпінь і Буча, дзе захаваліся сляды акупацыі расейскімі збройнымі сіламі з вясны 2022 года, каторыя ўсё яшчэ бачныя.
У апошні вечар свайго знаходжання ва Ўкраіне, падчас малітвы ў лацінскім касцёле ў Кіеве брат Мэцью сказаў сабранай моладзі: “Мы вяртаемся ў Францыю, але не забудзем вас. Мы збіраемся перадаць вашае мужнае сведчанне маладзёнам, якіх сустрэнем у Тэзэ. Зараз мы перажываем Пасхальны перыяд: часам цяжка паверыць ва Ўваскрасенне, але яно вучыць нас, што апошняе слова не будзе за цярпеннем”.
Кантакты:
Агульныя прадпісанні для СМІ: media taize.fr
Запытанні і здымкі, адмыслова звязаныя з побытам братоў ва Ўкраіне: ukraine taize.fr.