TAIZÉ

Жнівень 2024

Дзяленне і сведчанне праваслаўнай верай

 

«У святле Тваім мы бачым святло»


З 4 па 11 жніўня 2024 года ў Тэзэ пройдзе Трэці тыдзень “Дзялення і сведчання праваслаўнай верай”.

Усе ўдзельнікі прымуць удзел у рэгулярных элементах, прадугледжаных праграмай сустрэч у Тэзэ: супольных малітвах, біблейскіх ўводзінах, а пасля дзяленні па малых групах ды практычных абавязках.

Праваслаўныя літургічныя цэлебрацыі

  • □ Панядзелак, 5 жніўня, 21:30: Вігілія свята Перамянення Пана, раманскі касцёл у Тэзэ
  • □ Аўторак, 6 жніўня, 07:00: Боская Літургія на свята Перамянення Пана, раманскі касцёл у Тэзэ
  • □ Пятніца, 9 жніўня, 20:30: Боская Літургія, якую цэлебруе Мітрапаліт Парыжскі Дзімітрый (Усяленскі Патрыярхат), Храм Паяднання

Дзелячыся праваслаўнае вераю

  • □ Панядзелак 17:30, серада 14:00, чацвер 17:30, пятніца 17:30 сустрэчы праваслаўных хрысціян на розныя тэмы (“Пошук свайго месца ў прыходзе”, “Экуменічны і міжрэлігійны дыялог з праваслаўнага пункту гледжання” і г.д.) у адпаведнасці з пытаннямі і інтарэсамі.

Сведчанне аб праваслаўнае веры

Сведчанне аб праваслаўнае веры: адкрытыя для ўсіх ахвотных майстар-класы, якія правядуць праваслаўныя хрысціяне

  • Аўторак, 6 жніўня, 17:30
  • Перамяненне смерці. Перамяненне Езуса ў Евангеллі ад Марка ў дыялогу з праваслаўнай іконай Праабражэння Гасподняга.
  • Вядзе Фёдар Літвінаў, Беларусь/Нямеччына
  • Серада, 7 жніўня, 17:30
  • Удзел у Божым жыцці. Перамяненне Езуса і наш уласны ўдзел у жыцці Бога паводле вопыту і вучэння свяціцеля Рыгора Паламы (XIV ст.).
  • Вядзе Юлія Наэт Відавіч, Сербія/Францыя
  • Пятніца, 9 жніўня, 17:30
  • Перамяненне нашага жыцця. Эўхарыстычная Літургія як досвед Божага Валадарства.
  • Вядзе протаіерэй Сергій Салагуб, Францыя
  • Субота, 10 жніўня, 15:15
  • Новы спосаб быць Царквой, які перамяняе нашае жыццё.
  • З маладымі ўкраінцамі, прысутнымі ў Тэзэ або праз відэа-сувязь.
  • Субота, 10 жніўня, 17:30
  • Створаны паводле вобраза Божага: любіць і быць любімым.
  • Вядзе святар Ёан Лена, Албанія/Нідэрланды.

Дзеля ўдзелу ва ўсім тыдні ці толькі ў праграме выходных, калі ласка, рэгіструйцеся па спасылцы online. (Калі вы прыязджаеце ў суботу, рэгістрацыя неабавязковая. Квіткі на пасілкі будуць даступныя падчас прыёму).

Апошняе абнаўленне: 29 June 2024