Пілігрымы супакою

Слова рабіна

Рабін Давід, які рэгулярна наведваў Тэзэ, пажадаў падзяліцца з намі сваімі думкамі.

З часоў дзяцінства габрэйская абшчына і габрэйскае жыццё былі ў цэнтры майго свету. Мая задача як рабіна – садзейнічаць сталай сувязі паміж габрэйскім народам, яго традыцыямі і культурнай спадчынай, праз малітву, вучобу і сацыяльную справядлівасць.

Я пражыў у Ізраэлі больш за палову свайго жыцця, служыў у ізраэльскім войску, галасаваў на выбарах, выхоўваў дзяцей, спадзеючыся зрабіць свой унёсак у ізраэльскае грамадства, прапаноўваючы ліберальна-прагрэсіўны тып юдаізму, які імкнецца ахапіць іншых, у тым ліку не-габрэяў, замест таго, каб адштурхоўваць тых, хто мае іншую свядомасць і практыку. Я люблю народ Ізраэля і люблю зямлю Ізраэля.

Прысвячаючы апошнія 15 гадоў габрэйскае дыяспары, я спрабаваў распаўсюджваць тое ж пасланне ўдзячнасці нашае габрэйскае спадчыне і ладу жыцця, працягваючы прасоўваць пасланне аб інклюзіўнасці і міжрэлігійным дыялогу. Я люблю габрэйскі народ, дзе б ён ні жыў на гэтай зямлі. 

Але таксама я выступаю за справядлівасць, правы чалавека і мір. Такім чынам, хоць я падтрымліваю Ізраэль, я таксама падтрымліваю народ Газы і Палестыны, так, як усіх бязвінных сведкаў вайны ва ўсім свеце.

Нялёгка ўтрымаць усе гэтыя шматлікія, а часам і супрацьлеглыя, ісціны адначасова. Але я адчуваю, што павінен тое зрабіць.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article37859.html - 19 May 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France