Роля іконы

Іконы спрыяюць прыгажосці пакланення. Яны нібы вокны, якія адкрываюцца на рэаліі Божага Валадарства, справодзячы ягоную прысутнасць у нашай малітве на зямлі.

Хаця іконы - гэта вобразы, аднак гэта не проста звычайныя ілюстрацыі альбо ўпрыгажэнні. Яны сімвал уцелаўлення, іх прысутнасць прапаноўвае вачам духоўнае пасланне, якое Слова кіруе да вушэй.

JPEG - 19.1 kb

Паводле св. Яна Дамаскіна, багаслова з VIII стагоддзя, іконы абапіраюцца на прыйсцю Хрыста на зямлю. Нашае збаўленне звязанае з уцелаўленнем Божага Слова, то бок з матэрыяй: “У старажытнасці Бог, бесцялесны і які не мае выгляду, ніколі не адлюстроўваўся. Цяпер жа, калі Бог з’явіўся ў плоці і жыў сярод людзей, мы адлюстроўваем бачнага Бога. Я схіляюся не перад матэрыяй, але перад Творцам матэрыі, Які дзеля майго дабра уцелавіўся і Які праз матэрыю збавіў мяне, і я не перастану шанаваць матэрыі, праз якую здзейснена маё збаўленне” (Дыскурс І,16).

JPEG - 22.3 kb

Дзякуючы веры, якую яна выражае, сваёй прыгажосцю і глыбінёю ікона можа стварыць прастору супакою і падтрымліваць у нас чаканне. Яна запрашае нас прыняць збаўленне нават у целе і ў стварэнні.

Ікона Панны Марыі ў Храме Паяднання, Тэзэ. “Гэтая ікона была блаславёна мітрапалітам Ленінградскім Нікадзімам (Ротавым) падчас ягонага побыту ў Тэзэ ў 1962 годзе”

Printed from: https://www.taize.fr/be_article27275.html - 28 March 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France