Браты ў Карэі

Калі кардынал Кім, пазнейшы каталіцкі арцыбіскуп Сеула, у 1977 г. у Ганконгу сустрэў брата Ражэ, ён папрасіў братоў з Тэзэ прыехаць і жыць у Сеуле, ‘каб дапамагчы карэйскае моладзі паглыбіць веру’. Першыя браты прыбылі ў Карэю ў 1979-1980 гадах, а пазней да іх далучыліся і іншыя.

Карэя была арэнай страшнай братазабойчай вайны ў 1950-53 гадах, якая пакінула глыбокія раны. З тых часоў яна падзеленая на дзве краіны з вельмі шчыльнай мяжой паміж імі.

JPEG - 16.7 kb

У Паўднёвае Карэі Царква, каталіцкая і пратэстанцкія, надзвычай актыўныя, і амаль 30 адсоткаў насельніцтва называюць сябе хрысціянамі. Браты з Тэзэ жывуць у невялікім доме ў Сеуле, усяго ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Поўначчу. Усведамляючы, што іх роля - гэта перадусім «схаваная прысутнасць» у малітве і служэнні, малюсенькім знаку супольнасці, браты ў залежнасці ад сваіх магчымасцей распрацавалі розныя мерапрыемствы.
Абшчына братоў прымае маладых людзей, якія прыходзяць памаліцца з імі ў іх дом, а часам і самі браты арганізоўваюць малітвы альбо рэкалекцыі для парафіяльных груп. Адзін з братоў актыўна дзейнічае ў душпастырскай дзейнасці, уцягваючы тых, хто знаходзіцца ў турме альбо смяротна хворы. Іншы, мастак, распрацаваў вітражы для вялікай колькасці нядаўна пабудаваных цэркваў па ўсёй краіне. Яшчэ адзін выкладае ў каталіцкім універсітэце і пераклаў шмат тамоў сучаснай карэйскай паэзіі і фантастыкі на ангельскую мову.
Каноны Тэзэ распаўсюдзіліся па ўсёй Карэі. Часам з’яўляецца магчымасць з Францыі аказаць дапамогу тым, хто пакутуе ад голаду, галечы і хвароб у Паўночнае Карэі. Шмат карэйцаў наведвае Тэзэ, калі яны едуць ці знаходзяцца ў Еўропе.

JPEG - 16.6 kb

“Дзе б вы ні былі, вы носіце ў сабе адно і тое ж пакліканне. Вы заўсёды павінны быць асцярожнымі, каб ваша жыццё адлюстроўвала пакліканне ўсёй нашай абшчыны”.

Крыніцы Тэзэ (The Sources of Taizé)

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26507.html - 10 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France