Бейрут 2019

Сведчанні моладзі

Лэйла (Францыя)

Гэтыя дні Сустрэчы сталі для мяне дабраслаўлёным часам. Сустрэча з іншымі культурамі стала пераважнаю падзеяю. У нашае групе дзялення былі еўрапейцы, сірыйцы, ліванцы ды іранец. Я не магла б сустрэць такіх людзей у іншых варунках. Хвіліны дыскусіі ды сумесных малітваў вельмі ўзбагацілі і ўзрушылі мяне. Ліванцы такія гасцінныя! Яны былі шчаслівыя прымаць нас і бавіць з намі час. Тыя дні надоўга застануцца са мною.

— -

Сара (Берлін, Нямеччына)

Калі хтосьці запытаецца мяне пра нешта адмысловае на той Сустрэчы ў Бейруце, пра пэўныя рэчы, у маёй свядомасці адразу ж узнікаюць сустрэчы з людзьмі з арабскага свету хрысціянства. Такое не здараецца са мною штодня, нават калі такое бывае там, дзе я жыву, у Берліне. Але гэтыя дні адкрылі мне вочы на пэўныя меншыя рэчы, нават тут, дома, што зараз я магу звярнуць увагу на той незвычайны шанец, які мы мелі, каб убачыць багацце мясцовых традыцый. Безумоўна, гэта будзе натхняць мае думкі праз пэўны час.

Ад часу нашага прыбыцця і аж да часу ад’езду я адчувала, што пра нас клапоцяцца як тое толькі магчыма. Першае спатканне з некаторымі з валанцёраў дало нам першую частку цяпла і радасці, з якімі нас віталі цягам тых пяці дзён. Усе выглядалі такімі шчаслівымі, што прымалі нас, спаглядаючы на падрыхтоўчыя працы з папярэдніх месяцаў і тыдняў, што ішлі да завяршэння, дзелячыся з намі сваім хваляваннем. І тое ўжо было задавальняюча! Радасць і добры гумар першых пасілкаў учынілі ўсё астатняе, каб увесці нас у так сама жвавы настрой і, калі б не было другой часткі, дык чарговая частка напэўна б выканала тое заданне: да нашае прымаючае парафіі нас прывезлі таксоўкаю.

У Хазміе нас адразу сустрэла група маладзёнаў, якія наладзілі кантакты з нашымі прымаючымі сем’ямі. Яны не гублялі часу, каб наладзіць Wi-Fi на нашых тэлефонах, а проста імкнуліся быць найбольш карыснымі людзьмі з вельмі простаю камунікацыяю, якую можна было сабе толькі пажадаць у незнаёмым месцы пасля доўгага дня. Знаёмства з маёй сям’ёй было вельмі добрым. Пасля таго, як мне ўсё паказалі, з усімі пазнаёмілі і будучы здзіўленаю багаццем моў, якімі так лёгка паслугоўваліся прысутныя, я з радасцю размясцілася на ложку, што быў падрыхтаваны для мяне з такою стараннасцю.

Чарговыя дні былі вірам найбольш уражваючых дасвядчэнняў. Пачынаючы ад дбайнага падзелу людзей з розных краін у дыскусійных групах (я нават не магу перадаць вам, наколькі мы тое ацанілі!) аж да ўважлівага садзейнічання, якое мы атрымалі ў групах, нібы бясконцы званок, усё гэта вы вытрымалі - Хазміе, ты крут! Таго ж першага дня мы ўжо паўдзельнічалі ў незвычайнай размове, якая яшчэ раз выявіла яркі эфект, які варта дацаніць падчас гэтае “пілігрымкі даверу”. Сустракаючыся на нейтральным грунце, дзе няма іерархіі, няма аніякіх залежнасцяў, няма “перавагаў” якога-кольвек кшталту (акрамя, хіба, мовы, што звычайна кампенсеуцца нескладанымі раптоўнымі перакладамі). Найбольш правакуючым да разважанняў было выслуханне дзвюх маладых дзяўчын з Сірыі, як таксама сведчанні егіпцянаў, ліванцаў, моладзі са Швейцарыі, што дэбатавалі і сумесна крочылі да вытокаў веры. Праз гадзіну мы пачуваліся так, нібы ўсё толькі што распачалося, што найлепей сведчыла пра тое, як лёгка бег час.

Чаму гутарка на тым самым узроўні з’яўляецца праблематычнаю? Ці нешта не павінна быць прынята за відавочную рэч? Гэта чыніла размову значна больш адкрытаю, чым калі б існавала неназваная, але прысутная іерархія патрэбаў, як тое выглядае кожны раз, калі працуеш з асобамі, напрыклад, з Сірыі ў Берліне, што надаль перабываюць у цяжкай сітуацыі бежанцаў. Толькі тады мне прыйшло ў галаву, наколькі бясспрэчнаю перашкодаю будзе гэты маўклівы бар’ер і, на жаль, як цяжка яго пераадолець. Аднак на сустрэчы не было браку паразумення на гэтым узроўні, што перашкаджала б абмену не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што ўсе астатнія практычныя праблемы былі вырашаныя. Тое было вельмі прыемна для нашых размоў, тое чыніла іх лёгкімі, узнікла магчымасць пазбаўлення перадузятасці. Тут ёсць месца для кожнага, хто б хацеў развівацца. Тут ёсць месца на гумар, на пытанні пра хрысціянскую еднасць, але таксама на тое, ці мая суседка хацела б замяніцца са мною бутамі. Тут ёсць месца дзеля сардэчнага ўсціску паміж дзвюма рознымі Праваслаўнымі цэрквамі, таксама як на адрознае меркаванне пра чысцец. Тут ёсць месца на ўсё гэта; мае вочы і вушы павялічваліся з кожным днём. Бачачы ўсё тое на практыцы, тое навучыла мяне, што гэта магчыма. Нават, калі б я была вымушаная вяртацца дадому ўжо па першым дні, маючы толькі гэтае дасвядчэнне, ужо тое было б таго варта.

Я была вельмі шчасліваю, што ў мяне атрымалася прыняць удзел у семінары фундацыі Ад’ян на тэму міжрэлігійнага дыялога ў панядзелак увечары. Незвычайным натхненнем былі і сведчанні валанцёраў, іх шчырасць, і, пра што я ніколі не стомлівалася ўзгадваць, іх пачуццё гумару. Адна дзяўчына сказала, як, як ёй тое здаецца, неўзабаве іх праца будзе вымушаная змяніцца, каб не толькі спрыяць дыялогу між рэлігіямі, але таксама паміж атэістамі і вернікамі. Зыходзячы з еўрапейскага кантэксту для мяне тое было вельмі істотна. І тое не скончыцца тут: багата таго, што было тут сказана пра нежаданне ў нашым наваколлі (будзь то сваякі ці нехта іншы) сустракацца з тым, хто адрозніваецца ад нас, іх падазрэнні ў дачыненні да ініцыятыў, што спрабуюць увесці дыялог, здаецца, цалкам дастасавальна да той ці іншай палітычнай сітуацыі ў маёй краіне, магчыма, вельмі цесна звязана са страхам страты ідэнтычнасці. Каб выявіць такія мадэлі (і прапановы сродкаў направы) насамрэч адкрыла мне вочы на магчымасці, што ляжаць у абмене, да якога мы былі запрошаныя, каб прыняць у ім удзел.

Тое ж самае датычыць размоў з маладымі хрысціянамі з Егіпту і Славеніі: здзіўляе падабенства выклікаў, перад якімі мы стаім у нашых Цэрквах, і нягледзячы на тое, што ўсе яны праяўляюцца крыху ў іншае форме, мы адкрылі багата супольнага. Мы размаўлялі пра пытанні аўтарытэту, навукі, метадах камунікацыі з нашае царкоўнае іерархіяю, пра выключэнне, спрабуючы пагадзіцца з тым, што менавіта нашае пакаленне можа фармаваць зараз Царкву, што гэта мы, хто можа ўзяць адказнасць і пра тое, як знайсці імпэт, каб тое ўчыніць. Такая Сустрэча як гэта, пераканаўча, не з’яўляецца найгоршым месцам, дзе можна атрымаць запал! Пошукі натхнення ў сітуацыі складаных перспектыў здаваліся быць тэмаю многіх маладых ліванцаў, каторыя ведаюць пра нешта іншае, а я магу сказаць выключна адно: якая ж гэта магчымасць, каб мець магчымасць абмену з вамі!
 
— -

Леннарт (Нідэрланды)

Падчас майго побыту ў Бейруце я ўбачыў пазітыўную паставу людзей з Блізкага Усходу. Перадусім, калі мы шпацыравалі горадам супольна з сотнямі маладзёнаў, багата месцічаў глядзелі на нас са здзіўленнем на твары. Але пасля ’Bonjour’ і хвалі з нашага боку на іх тварах з’яўлялася ўсмешка і яны са шчасцем вярталі яе нам! Калі я размаўляў пра тое з двума мясцовымі святарамі, яны сказалі, што такое стаўленне не залежыць ад матэрыяльнага багацця Лівана, але ад іх саміх. Яны казалі: “Тут не так ужо й багата да страты, дык чаму ж не быць шчаслівым?”

Іншая гісторыя, пра каторую я буду памятаць, паходзіць ад жанчыны з Іраку. Яна апавядала, што Ісламская дзяржава знішчыла багата цэркваў і мячэтаў на той тэрыторыі, дзе яна існавала. Аднак, менавіта праз тое, мусульмане і хрысціяне наблізіліся адзін да аднаго, маючы месца для хрысціянскае малітвы ў мячэтах і наадварот. Гэты цудоўны чын салідарнасці цалкам адрозніваецца ад негатыўных аповедаў, якія мы чуем у навінах!

Тое напоўніла мяне надзеяй больш цеснага дыялогу і салідарнасці ды меншае асамотненасці і разбурэнняў на будучыню. Дзякую табе, Ліване!

— -

Джоні (Ліван)

Два тыдні наконадні сустрэчы мяне запрасілі далучыцца ў якасці валанцёра. Я вагаўся, але сёння я ўдзячны Богу, бо тое дало мне магчымасць паўдзельнічаць у такой сустрэчы, падчас якой я дзяліўся малітваю, радасцю і разважаннямі. Дзякуючы гэтаму, я стаў бліжэй Бога. Тры дні мінулі нібы тое было некалькі секундаў.

— -

Пауль, Хенрык, Морыц, Філіп, Антонія і Патрысія (Нямеччына)

Адным з самых важных рашэнняў, якое мы зрабілі летась, дык запрасілі трох ліванцаў да нашае біблійнае групы ў Тэзэ. У нас быў натхняльны абмен і цудоўная дыскусія. У рэшце, нас вельмі цёпла запрасілі наведаць іх у Ліване. Зараз, нават яшчэ год не прамінуў, мы ўдзельнічаем у Міжнароднай Сустрэчы Моладзі і дасвядчаем цудоўнейшую гасціннасць людзей з гэтае краіны, якая пераўзыйшла ўсе нашыя спадзяванні. Мы распачалі цудоўнае сяброўства і сталі часткаю кахаючае і вельмі гасціннае ліванскае сям’і. Падчас сустрэчы мы пачулі моцную і мірную супольнасць маладзёнаў з усяго света. Мы насамрэч удзячныя за гэтае ўнікальнае дасвядчэнне і магчымасць, з нецярпеннем чакаючы сустрэчы з нашымі сябрамі ў нашых дамах у Нямеччыне.

— -

Томаш (Славаччына)

Мы сабраліся разам у Ліване на малітве. Край паказаў нам людзей рознага вызнання, што могуць жыць у супакоі ды супрацоўніцтве дзеля святлістае будучыні. Безумоўна, гэта не лёгка, але магчыма. Я глыбока ўдзячны, што магу ўдзельнічаць у гэтае сустрэчы і маліцца з моладдзю з розных краін у інтэнцыі супакою ў нашых сэрцах і па ўсім свеце.

— -

Рафі (Палестынская аўтаномія)

Ад гоману войнаў да Святой Цішыні... Ад Зямлі Хрыста, нашага Пана, укаханай Палестыны, мы прыбылі, каб дасведчыць духоўнае жыццё з Супольнасцю Тэзэ, у Бейруце, нясучы Крыж пакуты, што нясуць плечы нашых палестынскіх людзей. Мы прыбылі ў еднасці з усімі маладзёнамі, што прыбылі з усяго свету, што прыехалі, каб таксама аб’яднацца, так як мы прыбылі з’яднанымі з усіх Цэркваў Палестыны, такім чынам стаючыся адным целам, што сведчыць пра Хрыста, нашага Пана, і пустую Труну ў Святым Горадзе Ерузалеме. Жывучы такім дасвядчэннем з’яўляецца сапраўднаю ласкаю, якая прыгадвае нам, да каго мы насамрэч належым, і каго мы адаруем і кахаем. Маючы ў нас дотык міласці Бога і маючы яго да кожнага на нашым шляху, мы адчувалі нашую адказнасць за нашыя Цэрквы і Палестыну, наш край.

— -

Вероніка (Швецыя)

Калі я прыехала да сваёй прымаючай парафіі, першым, каго я сустрэла, быў стары чалавек, што прамовіў "вітаю дома". Гэта мой першы раз у Ліване, але тое выглядала нібыта вяртанне дадому, вяртанне дадому да сясцёр і братоў у Хрысце. Нібы сям’я гэтымі днямі мы дзяліліся жыццём, радасцю ад перабывання разам, нашымі марамі і страхамі, нашым імкненнем супакою і еднасцю сярод хрысціянаў і на свеце, і якім чынам мы разам маглі б быць знакам гэтага, нібы галіны ліванскага кедра. Мы можам адрознівацца як сёстры і браты, але гэтыя дні паказалі, што мы адзіныя ў нашых каранях, нібы сям’я.

— -

Ёнатан (Нямеччына)

Сустрэча ў Бейруце кранула мяне ў некалькіх розных вымярэннях. Адным з іх была цудоўная падрыхтоўка і наступнае таварышэнне ліванскае моладзі, што каардынавала сустрэчу. Іншым быў духоўны і культурны дыялог, якога кожны без розніцы, адкуль яна ці ён прыбылі - з Блізкага Усходу, Еўропы альбо аднекуль яшчэ - шукалі. На тэматычных сустрэчах, размовах і ў маёй групе дзялення ў мяне была магчымасць выслухаць моцных сведчанняў пра жыццё людзей майго ўзросту на Блізкім Усходзе. Іншым момантам была хрысціянска-мусульманская цэрэмонія Звеставання, падчас якой мы, моладзь і прадстаўнікі розных хрысціянскіх і мусульманскіх канфесій, супольна маліліся і дэманстравалі знак еднасці ў нашай разнастайнасці. Было цудоўна бачыць, як Божая любоў сабрала ўсе гэтыя розныя вызнанні ды людзей разам, і дазволіла ім паглядзець на тое, што іх яднае, а не тое, што іх дзеліць. Гэтыя і шэраг іншых момантаў і людзей, якіх я мог сустрэць, учынілі мяне вельмі ўдзячным і задаволеным.

— -

Іншае сведчанне (Францыя) наконт урачыстасці Звеставання ў панядзелак 25 сакавіка, апоўдні, цырымоніі, дзе мусульмане і хрысціяне сабраліся разам у выставачнай зале ў цэнтры Бейрута.

У панядзелак 25 сакавіка, апоўдні, мы разам - хрысціяне і мусульмане - дасведчылі вельмі насычанага моманту. Ад некалькіх гадоў кожнага 25 сакавіка ў Ліване хрысціяне і мусульмане сустракаюцца разам, каб адсвяткаваць урачыстасць Звеставання (прыгадванне гісторыі, калі анёл Габрыэль кажа Марыі, што яна дасць жыццё дзіцяці па імені Езус). Постаць Марыі прысутнічае ў Каране і ў Бібліі. У Ліване 25 сакавіка - афіцыйны дзень вольны ад працы. На вялікім экране быў экспанаваны вялікі вобраз, на якім была прадстаўлена ікона Звеставання. З іншага боку вобразу можна было прачытаць вытрымкі з Евангелля паводле Лукі па-арабску. З другога боку была дэманстравана тая самая падзея з Карану з апісаннем па-арабску. Праграма ўключала спевы, сведчанні, відэа-фільмы... Былі прысутныя імамы з розных мусульманскіх супольнасцяў (шыітаў, сунітаў, алавітаў, друзаў). Сярод іх сядзелі апостальскі нунцый, розныя біскупы і хрысціянскія лідары, браты Тэзэ, два міністры ліванскага ўраду, што паведамілі пра сваю прысутнасць у апошні момант. Усе прынялі са зразуменнем тое, што для іх не было магчымасці прамовіць. Яны прыйшлі перадусім, каб памаліцца з маладзёнамі.

— -

Матэіс (Нідэрланды)

Сустрэча ў Бейруце стала адным з маіх найбольш уражліваючых духоўных дасвядчэнняў. У Ліване вялічэзная колькасць Цэркваў, якія ўсе разам супрацоўнічаюць у Духу Хрыста, каб прыняць нас у радасці і шчасці. Мяне прымалі ў Мараніцкай царкве, адной з Усходніх Каталіцкіх цэркваў. Служба вялася па-арабску, прыгожай мове, якая актуальна стала закладнікам тэрарыстаў. Я пачаў вельмі цаніць яе прыгажосць.

Для мяне, безумоўна, у памяці застануцца дзве рэчы. Перадусім, прыемная размова з сірыйцамі наконт таго, якім было і стала жыццё ўва ўсіх тых старажытных гарадах, асабліва пра тое, як гэта - жыць тут будучы хрысціянамі. Па-другое, якім чынам старшыня Рады Цэркваў папрасіў ліванскую моладзь прамовіць некалькі слоў падзякі, бо гэта была моладзь, што прыняла нас, а менавіта за моладдзю будучыня.

— -

Розэнджэла (Каба-Вердэ)

Мне б хацелася пакінуць невялікае пасланне ўсім тым, хто з нецярпеннем падрыхтоўваў Міжнародную экуменічную Сустрэчу Моладзі ў Ліване. Ад часу майго прылёту ў аэрапорт, я пачувалася прывітанаю. Так багата ліванскіх маладзёнаў адмовіліся ад іх утульных ложкаў і праз усю ноч чувалі, дзеля таго, каб павітаць нас позна ўначы ці рана над раніцаю нягледзячы на час нашага прылёту. Якой жа вялікай радасцю было ўбачыць у аэрапорце вялічэзны і цудоўны плакат Тэзэ, які запавядаў сустрэчу.

Мяне прымалі ў парафіі Мар Міхаэль (царква св. Георгія). Каманда прыёму разам з сем’ямі былі настолькі добрыя, памоцныя і ўважныя да кожнага з нас. Яны былі шчаслівыя адкрыць іх дамы, каб прыняць нас, яны цешыліся, кормячы нас як уласных дзяцей, яны былі шчаслівыя дзяліць з намі іх жыццё і знаёміцца з намі. Раймонд, Шарбэль, Антонія, Самі Джое, Эліяс ды шэраг іншых з маёй парафіі цяжка працавалі, каб мы пачуліся як дома, прапаноўваючы найлепшыя варункі як тое было толькі магчыма.

Усе тэматычныя сустрэчы былі такія цікавыя, асабліва тыя, што былі прысвечаныя грамадзянскай вайне, бежанцам, армянскім і сірыйскім спевам, наведванню мячэту і сінагогі... Так, я надаль вельмі ўражана, што магла наведаць мячэт, што месціцца адразу ж побач з катэдраю. Які ж гэта прыгожы знак міжрэлігійнага дыялогу й еднасці. У гэтае краіне, якую раздзірала грамадзянская вайна, такі цудоўны прыклад сумеснага жыцця і суіснавання па-за рэлігійнымі падзеламі. Безумоўна, некаторыя іншыя краіны павінны ўзяць гэта за прыклад.

Я была яшчэ больш кранута, калі мы вяльбілі Панну Марыю, мусульмане і хрысціяне. Якое ж глыбокае дасвядчэнне міжрэлігійнай гармоніі, які ж тое вялікі крок наперад да лепшага заўтра, дзе ўсе мы хацелі б жыць у еднасці, без розніцы якой мы веры.

Дзякую кожнаму з вас, за тое, што тая сустрэча стала магчымаю.
Дзякую ўсім вам за магчымасць дасведчыць найлепшую гасціну ў Ліване.
Дзякую за гэтую поўную падзякі чалавечую сустрэчу з кожным з вас, хто ўдзельнічаў і даваў сведчанне прысутнасці Бога пасярод нас.

Я была так шчасліва ўбачыць, як усе гэтыя маладзёны настолькі моцныя іх вераю, нягледзячы на нягоды жыцця на Блізкім Усходзе, дзе хрысціяне ў меншасці.

Пасля такога дасвядчэння я адчула, што больш узрасла ў сваёй веры, “нібы ліванскі кедр”, і я спадзяюся, што мае “галіны” будуць прасоўвацца ў кірунку іншых, нясучы ім тую ж самую радасць, якою я жыла цягам Сустрэчы.

— -

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26150.html - 19 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France