Як пералічыць грошы за побыт у ТэзэДзеля таго, каб зрабіць момант вашага прыёму больш спраўным, можна выслаць свой грашовы ўнёсак загадзя непасрэдна ў €, асабліва, калі вы прыязджаеце да Тэзэ групаю. Вы можаце выслаць свой унёсак пры дапамозе пластыкавае карткі праз вашую рэгістрацыйную форму ў сеціве за некалькі дзён перад прыездам. Для нас гэта найлепшая магчымасць. Калі такой магчымасці няма ў вашае рэгістрацыйнае форме, калі ласка, не вагайцеся напісаць нам пра тое: Калі ласка, бярыце пад увагу тое, што высланыя грошы не могуць быць звернутыя. Калі вам будзе патрэбна квітанцыя аб аплаце, варта пра тое запытацца, калі вы аплачваеце свой грашовы ўнёсак, але не пазней. Грашовыя пераказы можна здзяйсняць на рахунак l’ASSOCIATION DE L’ACCUEIL A TAIZÉ. Калі ласка, упішыце свой рэгістрацыйны код (але не пароль) адразу на пачатку прычыны пераказу. У адваротным выпадку мы не зможам знайсці вашай аплаты і аднесці яе да вашай рэгістрацыі. але таксама істотна, каб не высылаць сумы, якія меншыя прынамсі за 150 €. У такім выпадку, калі ласка, здзейсніце вашую аплату непасрэдна па прыбыцці. Існуюць таксама іншыя магчымасці аплаты. Скантактуйцеся з намі дзеля поўнае інфармацыі. |