Малітвы са спевамі Тэзэ ў Панаме

У студзені 2019 г. чарговыя Сусветныя Дні Моладзі будзе прымаць Панама. Так, як на папярэдніх СДМ, Абшчына Тэзэ ўдзельнічае ў гэтае падзеі праз арганізацыю месцаў малітвы і прыёму. Пілігрымы, якія пажадаюць, могуць правесці час дзеля дасвядчэння кантэмпляцыйнае малітвы і цішыні.

Малітвы з братам Алоісам і некаторымі іншымі братамі будуць арганізаваныя ў касцёле “Templo de la Divina Misericordia” (Via Israel) ад серады 23 студзеня да пятніцы 25 студзеня паводле наступнага раскладу:

Серада, 23 студзеня

13:00, 14:30, 16:00, 18:00, 20:00, 21:30

Чацвер, 24 студзеня

13:00, 14:30, 20:30, 21:30

Пятніца, 25 студзеня

13:00, 14:30, 20:30, 21:30

Падчас перапынкаў паміж супольнымі малітвамі касцёл будзе адчынены для асабістае малітвы. У гэты час ахвочыя змогуць сустрэцца з кім-небудзь з братоў, каб паразмаўляць з ім.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25298.html - 13 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France