Тыдзень разважанняў для моладзі 18-35 гадоў

Тыдзень разважанняў для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў у 2019 г. пройдзе ў Тэзэ ў днях ад 26 жніўня па 1 верасня. На сустрэчу запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і тыя, хто шукае працы.

З-за таго, што цягам гэтага тыдня арганізаваная адмысловая праграмма, мы просім моладзь ва ўзросце 15-17 гадоў і дарослых асобаў старэйшых за 35 год, а таксама сем’і з дзецьмі выбраць іншы час побыту ў вёсцы ў 2019 г.

Мэтаю гэтага тыдня будзе прапанова магчымасці сустрэцца і абмеркаваць планы на будучыню ў святле веры для моладзі з падобным жыццёвым дасвядчэннем.

Пачатак дня пасля ранішняе малітвы распачнецца для ўсіх біблійным разважаннем у храме. Праграма прадугледжвае малыя дыскусійныя групы, семінары па пытаннях гаспадаркі, палітыкі, мастацтва і грамадскіх праблемаў. На семінары запрашаюцца розныя прамоўцы - гэта людзі, што заангажаваныя ў ініцыятывы салідарнасці, міжнародныя арганізацыі, хрысціянскія супольнасці, моладзь з розных кантынентаў, сёстры св. Андрэя, браты з Тэзэ, таксама возьмуць удзел мясцовыя актывісты.

У 2019 г. з’яівцца новая магчымасць (упершыню) выбраць курс, прысвечаны экалогіі.

Некаторыя з тэм 2018 года

  • “Калі на пачатку ўсяго было сэрца поўнае даверу...” Ніцшэ і Брат Ражэ: абодва адмаўляюцца ўцякаць ад рэчаіснасці, жадаючы сказаць жыццю “так”.
  • Якога кшталту Еўропы мы патрабеум? Размова паміж былым прэзідэнтам Вугоршчыны Ласло Шаёмам ды экспертам нацыянальнае бяспекі з Францыі Жанам-Клодам Мале.
  • Радасць не для сябе: выбіраючы радасць, каб жыць для іншых. Біблійнае разважанне з братам з Тэзэ.
  • Адбудоўваючы адносіны з Богам, чалавекам і стварэннем - што мы можам зрабіць з галечаю, няроўнасцю і кліматычнымі зменамі? Сустрэча з Рут Валерыё, эколагам і дырэктарам да спраў устойлівага развіцця з хрысціянскае дабрачыннае арганізацыі.
  • Прыдумайце з вашым Богам будучыню, якую Ён вам дае - як зрабіць жыццёвы выбар. Сустрэча з сёстрамі св. Андрэя.
  • “Сем апошніх слоў Езуса на крыжы” на фартэпіяне Гайдна. Музычная рэфлексія над укрыжаваннем Езуса.


Тыповы расклад дня

  • 8:15 ранішняя малітва з біблійным разважаннем у храме, а пазней сняданак
  • 10:15 варштаты альбо група працы
  • 12:20 малітва апоўдні, затым - абед
  • 15:15 варштаты альбо група працы
  • 17:00 падвячорак
  • 17:45 сустрэчы па малых групах дзялення
  • 19:00 вячэра
  • 20:30 вечаровая малітва

- Калі ты маеш працу падчас правядзення малых груп дзялення, тады можна сустрэцца з групаю а 15:15.

- Практычныя абавязкі будуць запланаваныя такім чынам, каб дазволіць тым, хто працуе, цалкам удзельнічаць у праграме так раніцаю, як й па абедзе (кожны семінар будзе ладзіцца й ранкам, і ўвечары).

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24941.html - 25 August 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France