Малыя часовыя супольнасці ў Празе

З 1 па 29 верасня 2018 г. ў чэскае Празе пры зборы Евангеліцкае царквы чэскіх братоў (Farní sbor Českobratrské církve evangelické) будзе арганізаваная малая часовая супольнасць. Цягам чатырох тыдняў тут будуць перабываць Аліцыя, Вераніка ды Сафія.

Цягам тыдня дзяўчаты будуць наведваць розныя месцы ў Празе, дзе будуць дапамагаць галоўным чынам сваёй прысутнасцю. Яны будуць наведваць старых парафіянаў, дапамагаць у школе для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, бавіць дзяцей з недобранадзейных сем’яў ды займацца іншымі відамі дзейнасці. Іх побыт у Празе таксама будзе падпарадкаваны рытму трохразовых штодзённых малітваў.

Далучыцца да малітваў дзяўчат будзе можна кожнага дня ад 4 па 27 верасня ў капліцы каталіцкага касцёла Панны Марыі Снежнай (Farnost Panny Marie Sněžné) [https://www.facebook.com/events/301188227129869/] ў раёне Прага 1 а 13-ае гадзіне.

Усе ахвотныя таксама могуць наведаць вечаровыя малітвы, якія будуць адбывацца ад панядзелка па чацвер а 19-ае гадзіне ў малітоўным памяшканні збору Евангеліцкае царквы чэскіх братоў у раёне Jarov (ČCE na Jarově [https://www.facebook.com/events/289188385002943/]).

Падрабязную інфармацыю пра дзейнасць малой супольнасці можна будзе атрымліваць непасрэдна ад чэскіх арганізатарў, кіруючы свае запытанні на дадзены адрас e-mail.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24597.html - 7 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France