Браты ў Кеніі

Найробі, “горад пад сонцам”, - метраполія ва Усходняе Афрыцы. Гэта адміністрацыйны, гандлёвы і прамысловы цэнтр, а таксама перакрыжаванне шляхоў ды авіязлучэнняў. У кенійскае сталіцы знаходзяцца дзве штаб-кватэры міжнародных структур ААН (Прыроды і Навакольнага асяроддзя), акрамя таго вялікая колькасць міжнародных арганізацый, сярод якіх Панафрыканская рада цэркваў.

Пасля 2008 г., калі ў Найробі адбыўся чарговы этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі, Супольнасць Тэзэ была запрошаная працягваць працу з моладдзю, якая на той час бала ўжо распачатая. Браты жывуць у Горадзе Радасці (Mji wa furaha), цэнтры сустрэч для моладзі, размешчаным на магістралі Thika - адной з самых галоўных аўтадарог, што звязвае сталіцу з Цэнтральнае ды Усходняе правінцыямі. Гэтая ўсходняя частка Найробі з’яўляецца домам адначасова для сярэдняга класу, але таксама й для беднякоў. Па-суседску, літаральна ў некалькіх кроках, Korogocho ды Dandora - вялікія кварталы галечы. Цягам дзесяцігоддзяў развіваліся адносіны з моладдзю, што жыве менавіта там. Браты прымаюць удзел у працы рэабілітацыйнага цэнтра Напэнды Куішы - праекце, што запачаткавалі італьянскія місіянеры з Ордэна камбаніянаў, які стаў адказам на крытычную сітуацыю дзяцей вуліцы, што былі ўзалежненыя ад таксікаманіі.

Малітва, фізічная праца і гасціннасць - галоўныя чыннікі жыцця братоў. Кожны апошні тыдзень месяца для моладзі з Найробі ды ваколіц арганізоўваюцца міні-рэкалекцыі. Пятніцу і ранак суботы яны праводзяць разам - у малітве, цішыні, разважаннях і дзяленнях. У красавіку, жніўні ды снежні - ў Кеніі тады перыяд вакацый - браты арганізуюць чатырохдзённыя рэкалекцыі, што дазваляе прыняць у іх удзел таксама моладзі з суседніх краін - Танзаніі, Уганды, Руанды, Бурундзі, Дэмакратычнае Рэспублікі Конга ды Паўднёвага Судану.

Больш падрабязная інфармацыя:
Taizé community
Mji wa Furaha, Thika Road
PO Box 65171, 00618 Ruaraka
Nairobi Kenya

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24468.html - 21 March 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France