Лета 2018

Семінары спецыяльнага тыдня для моладзі 18-35 гадоў

З 19 па 26 жніўня ў Тэзэ адбудзецца адмысловы Тыдзень рэфлексіі для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Паводле набліжэння гэтай падзеі інфармацыя наконт семінараў і форумаў, што адбудуцца цягам гэтага тыдня, будуць апублікаваныя на гэтае старонцы.

Клопат пра стварэнне і справядлівасць

Рут Валерыё, Адвакат і Дырэктар да спраў уплыву ў хрысціянскае дабрачыннае арганізацыі Tearfund [https://www.tearfund.org/], што змагаецца з беднасцю, апісвае сябе ў якасці ‘грамадскага дзеяча, хрысціянкі, выкладчыка, эка-воіна, мамы, аўтара, гароднінавода, жонкі ды гадоўцы свінак’! Яна жыве ў Чычэстэры (Злучанае Каралеўства), дзе з’яўляецца членам Царквы Аб’яўлення (Revelation Church).

Яна піша: “Калі я была маладзей, я пачала больш усведамляць экалагічныя праблемы. Я багата чытала, але пераважна не-хрысціянскіх аўтараў. Амерыканскі эколаг Альда Леапольд сказаў, ‘Адным з пакаранняў экалагічнае адукацыі ёсць тое, што самотны чалавек жыве ў свеце ранаў’. Калі я прачытала тое, расплакалася і падумала ‘Гэта пра мяне: я жыву сама, й больш ніхто не разумее гэтага свету ранаў’. Але пазней я адкрыла, што ёсць іншыя людзі, што неслі той самы цяжар - я не была асамотненаю. Актуальна я частка тлуму людзей, у тым ліку Tearfund, якія зацікаўленыя клопатам пра Божую зямлю”.

Прыйдзі і паслухай Рут і яе дачку Малі пра тое, як разам мы можам клапаціцца пра людзей і планету.


Бяздомныя

Андрэс, Мусааб ды Элізабэт працуюць у хрысціянскім дабрачынным цэнтры Cornerstone Day [http://cornerstonecds.org.uk/] у Манчэстэры (Злучанае Каралеўства). “Мы прапануем спагадлівыя паслугі ў бяспечным атачэнні для людзей, што сутыкнуліся з непасрэдным крызісам у сваім жыцці. Нашае невялікае аварыйнае жытло арганізуе прытулак для бяздомных, з якіх мы можам выхоўваць людзей, даючы ім перадых ад побыту на вуліцы”.


Вырашаючы, што рабіць ...

Сёстры св. Андрэя [http://www.saint-andre.be/en/], якія жывуць і працуюць у Тэзэ цягам многіх гадоў, правядуць семінар на тэму паклікання: Прыдумайце з вашым Богам будучыню, што Ён дае вам - як зрабіць жыццёвы выбар.

Гандаль зброяй

Нік Купер, чалец CRk putdownthesword [https://twitter.com/putdownthesword], Нора Зіглер, з супольнасці Лонданскі рабочы католік CRk lndncathworker [https://twitter.com/lndncathworker], ды Генрыета Кулінан, пісьменніца, пацыфістка ды сябра арганізацыі Pax Christi [https://twitter.com/paxchristiuk] будуць весці нашыя роздумы на тэму: Ў вайне няма веры: хрысціяне кідаюць выклік сусветнаму гандлю зброяй.

Гандаль людзмі

Працуючы над спыненнем гандлю людзмі: Што гэта такое? Што ўжо зроблена, каб дапамагчы ахвярам гандлю людзмі? Што магу зрабіць я? - разам з Рут Дорнлей (на здымку) кіраўнічкаю Stop the Traffik [https://www.stopthetraffik.org/] ды Філіпам Лэйн, дырэктарам OASIS Бельгія [https://oasisbe.com/].

Жыццё ў хрысціянскай абшчыне

Размова з моладдзю, якая заангажаваная ў розныя формы хрысціянскіх абшчын. Яны падзеляцца ладам жыцця, цяжкасцямі і заахвочваннем такога вобразу быцця. Якім чынам іх абшчыннае жыццё рэзануе з нашым уласным прагненнем супольнасці?


Іконы ды не толькі...

Іконы, космас, фізіка і святло - шлях падзіву Боскасцю: практычныя і тэарэтычныя эксперыменты. З астраномам-аматарам, рэпетытарам па матэматыцы і сціслых навуках, а таксама іканапісцам Канстантынаю Александэр.


Хрысціяне ў палітыцы

Эндзі Фланагэн [https://andyflan.com/bio/], ірландскі спявак, што жыве ў Лондане, аўтар тэкстаў і кіраўнік Christians in Politics [http://www.christiansinpolitics.org.uk/] правядзе семінар пад назваю “Хрысціяне і палітыка – каментарыі ці ўдзел?” Запланаваны таксама канцэрт!


Праект Афрыканскія турмы

Аляксандр Маклін (Вялікабрытанія) ды С’юзан Кігула (Уганда) будуць у камандзе, што падрыхтуе семінары з праекту Афрыканскія турмы [https://africanprisons.org/]. Каб даведацца пра гэты неверагодны праект, паглядзі кароткае відэя:


... рэшта наперадзе!


Фільм, зроблены падчас тыдня для моладзі ў 2017 г.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24265.html - 22 July 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France