РФ

Пілігрымка да другой вясны

На запрашэнне мітрапалітальнай епархіі Кемерава Рускай Праваслаўнай Царквы Брат Алоіс з іншымі братамі ды групаю моладзі скіраваліся ў гэты горад у далёкай Сібіры на ўрачыстасці Ўнебаўшэсця; пілігрымка адбылася ў днях 16-19 траўня 2018 г. Большасць пілігрымаў перад тым, як наведаць Кемерава, мела магчымасць правесці час у Маскве, наведваючы парафіі, што прымалі моладзь у 2011 ды 2015 гг. падчас пілігрымак на Пасху, што былі арганізаваныя Тэзэ.

Цягам дзясяці апошніх гадоў браты з Тэзэ наведвалі Кемераўскую епархію некалькі разоў. Моладзь ды святары з Кемерава, у сваю чаргу, былі ў Тэзэ, удзельнічаючы ў моладзевых сустрэчах. Пілігрымка стала вынікам доўгага прыгатавання, сяброўства, што будавалася праз дзясяцігоддзі. Ніжэй прамовы брата ды некаторых пілігрымаў, што дзеляцца сваім дасвядчэннем.

Для пілігрымаў, што прыбылі, каб правесці два дні ў Маскве перад падарожжам у Кемерава, юныя масквічы арганізавалі пілігрымку гарадскім цэнтрам да розных храмаў. Гэта быў іншы спосаб на адкрыццё для сябе горада, турысты якога сцякаюцца да Чырвонай плошчы. Духоўная спадчына горада не абмяжоўваецца помнікамі. Жывыя абшчыны праваслаўных вернікаў нясуць сведчанне іх веры.

JPEG - 59.7 kb

У першы вечар адбылася прыгожая малітва ў прыходзе Ўспення Багародзіцы, што наведвае Тэзэ са сваім святаром цягам 20 гадоў. Сябры з усёй Масквы, што змаглі прыбыць, таксама ўзялі ўдзел у малітве.

Якаб, Нямеччына: "Аўторкаваю раніцаю мы далучыліся да Боскае Літургіі, а потым быў пасілак, арганізаваны айцом Іаанам, прыхадскім святаром з прыходу св.св. Космы і Дам’яна. Я запытаўся ў яго, што мы можам рабіць дзеля еднасці нашых Цэркваў. Ён адказаў, што важным ёсць тое, што мы здзяйсняем крокі, каб лепей пазнаць адзін аднаго, а значыць больш палюбіць. Я цешуся, што пілігрымка, у якой мы ўдзельнічаем, можа быць й адным, й другім. Разам з усім тым, чаго я тут дасведчыў, я даведаўся болей пра Рускую Праваслаўную Царкву, а праз тое, якім чынам мы былі ўгошчаныя і прынятыя ў храмах ды нашых прымаючых сем’ях, я адчуў любоў, якою мы можам дзяліцца як хрысціянскія браты і сёстры.
Айцец Іаан сказаў, што ў мінулым мы разглядалі "гісторыю з мінусамі", засяроджваючыся на падзелах і канфліктах. Мы ж павінны спрабаваць напісаць "гісторыю з плюсамі" праз пошукі ды стварэнне момантаў і праектаў еднасці ды супольнасці. Я спадзяюся, што гэтая пілігрымка зможа стаць часткаю гэтае "гісторыі з плюсамі"."

У Маскве групу ў сваім Інстытуце св.св. Кірылы і Мятода таксама прыняў мітрапаліт Іларыён (Алфееў), старшыня Аддзелу знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

JPEG - 67.8 kb

Аліцыя, Польшча: "У Інстытуце св.св. Кірылы і Мятода насамрэч было цудоўна. Мы мелі цудоўнага гіда, што багата распавёў пра тутэйшыя дзве царквы. Мы даведаліся пра значэнне купалоў на храме, а таксама пра значэнне колераў. Акрамя таго, міжнародныя студэнты з Інстытуту запрасілі нас на прыгожы літургічны спеў".

Філіп, Аўстралія: "Вечарам у аўторак усе мы скіраваліся ў адзін з двух маскоўскіх аэрапортаў, у залежнасці ад ліній, на якія набылі квіток на падарожжа да Кемерава. Абодва палёты былі позна вечарам у аўторак, і, нават нягледзячы на тое, што палёт цягнуўся чатыры гадзіны, мы прыбылі ў Кемерава раніцаю серады з-за чатырохгадзіннай розніцы паміж Кемеравам і Масквою.

Гэта не была адзіная розніца: ў Кемерава раніцаю прыбыцця было каля +3 С, у той самы час, як некалькі апошніх дзён у Маскве было каля +30 С, таму заўсёды цікава ўваходзіць на борт самалёта ды пазней выходзіць, з аднаго свету ў іншы.

Наш падыход на пасадку ў Кемераве быў уражваючы, з краявідам горада пасярод ляснога пейзажу ды рэк заходняе Сібіры".

І ўсё-ткі лісце на бярозе баязліва паказвалі свой колер, з зямлі пачалі ўзнімацца крокусы. Для многіх з пілігрымаў тое было іх другою вясною ў гэтым годзе. Наступныя дні паказалі нам другую вясну таксама й у Царкве...

Юдыт, Нідэрланды: "Зранку, пасля прыгожых краявідаў сібірскага пейзажу, мы прыбылі ў Кемерава. Разам з двума іншымі пілігрымамі я была цёпла прынятая ў чатырохасабовай сям’і. Пасля насычанага сняданку з блінамі і садавінаю, мы ўсе паснулі. А калі мы абудзіліся, на нас ужо чакаў іншы пасілак! Цудоўны момант дзеля таго, каб пазнаць адзін аднаго".

Апоўдні мы здзейснілі паездку ў прамысловы горад Ленінск-Кузнецкі. Угошчаныя мясцовымі святарамі і сёстрамі з манастыру св. Серафіма, якія прыгатавалі для нас пасілак, пасля гэтага мы загрузіліся ў аўтобус, а святары паказалі нам розныя гарадскія цэрквы, прыадкрываючы мясцовую прыгажосць, дзе ўсё навокал круціцца вакол вугальнае прамысловасці.

Дзіна, Масква: "У Ленінску-Кузнецкім мы былі пад канец нашага першага дня ў Сібіры, пасля цёплага прыёму сем’ямі Кемерава, паездкі ў горад, наведвання манастыра, аглядальнае экскурсіі горадам, калі мы пабачылі шэсць розных цэркваў, мы ўдзельнічалі ў Няшпарах. Дзень яшчэ не скончыўся, а нас ужо цёпла павіталі ў двух гарадах людзі, што бачылі нас першы раз у жыцці. У нас не было багата часу, каб лепей пазнаць адзін адно, бо дні былі на столькі насычанымі, напоўненымі дзяленнем дасвядчэння, малітвамі, пасілкамі, але ў мяне атрымалася адчуць, што гэтая пілігрымка неяк звяла нас разам на свой кшталт.

JPEG - 61.4 kb

Сібірскімі прыцемкамі мы - незвычайная кампанія з двух братоў Тэзэ, 29 маладзёнаў з усяго свету, а таксама некалькіх праваслаўных святароў, што гасцілі нас - ехалі аўтобусам па няроўнай дарозе Ленінск-Кузнецкага. Мы кіраваліся да месца нашага засялення на бліжэйшую ноч і амаль ніхто не ведаў, што канкрэтна мае быць. Для мінакоў тое, відаць, выглядала, як група людзей у аўтобусе, якія сядзелі, стаялі, размаўлялі адно з адным. Але я не магла паверыць, што ўсё тое было праўдаю, тое было чымсьці большым, чым я магла сабе ўявіць. Гэтае падарожжа і пілігрымка былі такімі незвычайнымі, што я надаль спрабую знайсці гэтаму словы. Аднак усё тое было вельмі рэальным: аўтобус, Сібір ды грудкі на дарозе. Мы адкрывалі краіну, што была настолькі іншаю ў адрозненне ад таго, да чаго я прызвычаілася. Мы разглядаліся за прыгажосцю праваслаўнае веры, а прысутнасць маіх сяброў з-за мяжы дапамагала мне атрымаць новы погляд; які ж гэта быў дар навучыцца таму, якім чынам яны бачаць тое і якія адкрыцці робяць для сябе. Там мы ўсе ехалі ў невядомае, стомленыя пасля насычанага дня, аднак поўныя даверу і радасці.

Я таксама разважала пра ўсе перашкоды і цяжкасці, з якімі мы сутыкнуліся перад Сустрэчаю ў Сібіры, было прыкладзена шмат намаганняў, каб усё арганізаваць, усе пагадненні, запрашэнні, візы ці іншыя віды паразуменняў. Кожны меў знайсці час для пілігрымкі і прыгатавацца да яе тым ці іншым чынам. І менавіта там мы й былі. Разам. Мы прагнулі таго вельмі моцна, а нават болей, таму што Ёе маліўся "хай будзе ўсё адзінае: як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе".

Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця мы ўдзельнічалі ў Боскае Літургіі ў горадзе Салаір. Пался набажэнства нашыя пілігрымы былі запрошаныя да праспявання "Богородице Дево" і праваслаўнага гімну да Панны Марыі, што часцяком гучыць у Тэзэ. Гэта выклікала асаблівыя пачуцці ў верных у часе выканання і пасля яго.

JPEG - 60.4 kb

Клаўдзія, Нямеччына: "Пасля літургіі ў царкве Салаіра: ў царкве св.св. Пятра і Паўла ў Салаіры я сустрэла цудоўную жанчыну. Яна падыйшла да нас і запыталася, адкуль мы прыехалі. Калі я прамовіла "з Нямеччыны", яна сказала, што насамрэч вельмі добра, што мы тут, і што, яна спадзяецца, ніколі больш ужо не будзе іншай вайны. Развярнуўшыся, яна адыйшла плачучы. Яна распавяла нам, што бачыла дакументальную стужку па тэлебачанні пра расейскіх і нямецкіх жаўнераў. Пра тое, як расейскія жаўнеры абаранялі маладых нямецкіх вайскоўцаў, бо тыя думалі, што былі занадта маладымі на тое, каб памерці. Жанчына сказала, што разумее, бо багата нямецкіх жаўнераў былі змушаныя ісці на вайну, не рабілі таго з уласнае вольнае волі. Казала, што плакала й па тых, й па тых. Мы ў абедзве заплакалі і абнялі адна адну. Гэтая сустрэча вельмі кранула мяне, бо мой дзядуля быў змушаны ісці жаўнерам на ўсходні фронт, маючы 19 гадоў".

Пасля літургіі мы наведалі праваслаўны дзіцячы садок "Светлячок", дзе дзеці паказалі некалькі сцэнак пра расейскія традыцыі ды жыццё св.св. Кірылы і Мятода.

Па вяртанні тым вечарам у Кемерава ранкам пятніцы была магчымасць памаліцца падчас Боскае Літургіі ў саборнай гарадской царкве перад сустрэчаю з праваслаўнымі скаўтамі. Яны арганізуюць багата мерапрыемстваў для сваіх чальцоў, між іншым летнікі ў гарах Алтаю, не так далёка адсюль, падчас якіх служыцца літургія, а ва ўмовах прыгожых краявідаў здзяйсняюцца доўгія паходы.

JPEG - 81.5 kb

Візіт працягнуўся ў сярэдняй школе імя св.св. Кірылы і Мятода, дзе нас цёпла прынялі настаўнікі і навучэнцы, а пасля, апоўдні, мы маліліся на месцы трагедыі па пажары, што ў сакавіку забраў жыццё 70 чалавек, многія з якіх былі дзецьмі. Айцец Сяргей, праваслаўны святар, што так багата зрабіў, каб прыняць нас, расказаў аб бабулі і двух яе ўнуках з ягонага прыходу, якія загінулі на пажары. Імправізаваны мемарыял з кветак ды ікон стаў месцам роздуму і малітвы.

Вечарам пятніцы з’явілася магчымасць, каб супольна памаліцца ў каталіцкае парафіі. Нас прыйшоў адведзіць біскуп навасібірскі Юзаф Верт разам з моладдзю з ягонага горада ды з Томску і Барнаулу. У братоў была магчымасць сустрэцца з мітрапалітам Арыстархам, які й быў ласкавы запрасіць нас на гэтую пілігрымку. Ён вельмі цёпла павітаў нас і казаў пра сваё жаданне падтрымліваць нашыя кантакты.

Нашую пілігрымку завяршыў шыкоўны пасілак дома ў айца Сяргея. Усе пілігрымы дапамагалі ў гэтым прыгатаванні. Было і наразанне памідораў, нарэзка бульбы, гатаванне супу ды прыгатаванне мяса. Вялічэзнае кастрышча з бярвенняў звонку дазволіла нам сагрэцца. Які ж прыём мы атрымалі цягам тых дзён!

Клаўдзія, Нямеччына: "Я была ўражаная і агаломшана гасціннасцю, цеплынёю і звычайным сяброўствам, якія мы дасведчылі. Многія людзі, што запрасілі нас, ніколі раней не мелі дачынення з Тэзэ. І, тым не меней, яны запрасілі нас як старых сяброў, яны верылі ў тое, што мы - "добрыя людзі", даючы нам кроў і ежу ў сваіх дамах, молячыся разам з намі і дзелячыся сваёю любоўю і спагадаю".

Аляксандра, Польшча: "Што было найбольш уражваючым ды ўзрушаючым для мяне асабіста, дык гэта стаўленне расейцаў да іншых. Некалькі разоў людзі, якіх я ледзь ведала ці нават незнаёмыя, падыходзілі да мяне ды дзяліліся вельмі асабістымі гісторыямі са свайго жыцця. Таксама нашая прымаючая сям’я была настолькі адкрытая і шчырая, што з ёй хацелася пагаварыць. Магчыма, гэта частка культуры: багата пасядзелак падчас распівання гарбаты... Тое ж самае было ў царкве пасля Боскае Літургіі. Тое кранула мяне, таму тым, за чым я буду крыху сумаваць у нашым больш лічбавым і значна больш індывідуалістычным "заходнім" грамадстве, дык гэта просты кантакт з іншае чалавечае істотаю.

Шчыра дзякую яшчэ раз за магчымасць прыняць удзел у пілігрымцы! Мне б хацелася дадаць, што для мяне гэта было насамрэч дасвядчэнне пілігрымкі даверу, калі я змусіла сябе пакінуць маё ўтульнае жыццё, каб Бог зноў мог весці мяне і паказаць пргажосць ды разнастайнасць свету, як знешняга, так й унутранага".

Юлія, Францыя" "Я назваў вас сябрамі": і такім чынам мы звярталіся адзін да аднаго - пілігрымаў, прымаючых сем’яў, святароў і тых, хто запрасіў нас. Для многіх з нас гэтая пілігрымка была першым сутыкненнем з нашымі праваслаўнымі братамі і сёстрамі ў РФ. Цягам тых момантаў братэрскага дзялення мы пазналі іх ды іх літургію, але таксама й нашую ўласную веру. Знаёмства з маімі братам ці сястрою, нават калі спосаб цэлебрацыі нашых літургій не такі самы, вучыць мяне пакоры ў адносінах да маёй уласнай веры і дапамагае нам стаць міратворцамі, аб’ядноўваючы ўсё навокал у нашым асяроддзі вакол Хрыста, нібы Ён сам быў прысутны цягам усёй гэтай пілігрымкі".

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24231.html - 16 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France