Выходныя для сяброўства паміж маладымі хрысціянамі і мусульманамі

Тэматыка семінараў

5-8 ліпеня 2018 г., у другі раз у Тэзэ пройдуць выходныя для сяброўства паміж маладымі хрысціянамі і мусульманамі.

На гэтае старонцы змешчаны пералік семінараў на гэтыя выходныя, якія будзе абнаўляцца аж да пачатку тых выходных. Падзею ў Facebook’у можна паглядзець па гэтае спасылцы [https://www.facebook.com/events/213652096071419/].

• Унутранае жыццё ў якасці крыніцы сярод канфліктаў: сустрэча з засноўніцаю і шэфам “Making Herstory” Онджалі Рауф (Вялікая Брытанія) ды дырэктарам “Maison d’Abraham” у Ерузалеме Сэсіль Рой.

• Адукацыя для міру і грамадзянства: з прафесарам Універсітэту аль-Азхар Усамаю Набілам, дырэктарам абсерваторыі па супрацьдзеянні экстрэмізму аль-Азхар (Егіпет) ды вялебным Надзімам Насарам, старшынёю фундацыі “Ўсведамленне” (Вялікая Брытанія і Сірыя), а таксама а. Крысціянам Дэлормам (Францыя).

• Навука і вера: сустрэча з імамам др. Усамаю Насанам, сябрам Каралеўскага Астранамічнага Таварыства (Вялікая Брытанія) ды Жанам-Маркам, братам з Тэзэ.

• Адкрываючы Божае пакліканне ў нашым жыцці: якім чынам знайсці свой шлях? Сустрэча з дарадцам мусульманскіх студэнтаў з Універсітэту Лідз Фархатам Якубам (Вялікая Брытанія) ды адным з братоў з Тэзэ.

• Мухамад і Езус: з перспектывы старшыні даследванняў над ісламам др. Усамы Хасана з фундацыі “Quilliam” ды былога дарадцы арцыбіскупа Кентэрберыйскага па справах міжрэлігійных адносінаў вялебнага Гі Вількінсана (Вялікая Брытанія).

• Духоўнае падарожжа: мусульманін і хрысціянін гавораць пра іх уласнае дасвядчэнне прысутнасці Бога. Удзельнічаюць: мастак і паэт Халід Румо, прафесар Усама Набіл, аль-Азхар (Егіпет) ды сястря Мар’ям ан-Нур, дырэктарка школы Mechref і ўдзельніца хрысціянска-мусульманскага дыялогу ў Ліване.

• Шукаючы вынікаў мусульманска-хрысціянскага дыялогу: сустрэча з лідарам Еўрапейскіх Тыдняў хрысціянска-мусульманскіх Сустрэч Жанам-П’ерам Бакам, сузасноўнікам Суфіцкага дому ў Сэнт-Уан Абдэльхафідам Бэнхукам, прадстаўніком суфіцкага брацтва Нагшбандзія ва Францыі, ды Зайнабам Хамунам з фундацыі “Adyan” (Ліван).

• Адкрываючы суфіцкі іслам: з віцэ-прэзідэнтам “Каштоўнасцяў і мусульманскае духоўнасці” Абдэлькірымам Усараю (Францыя) ды Абдэльхафідам Бенхукам, прадстаўніком суфіцкага брацтва Нагшбандзія ўва Францыі.

• Божае жыццё ўнутры нас: асабістае сведчанне веры. Разам з віцэ-прэзідэнтам “Каштоўнасцяў і мусульманскае духоўнасці” Абдэлькірымам Усараю (Францыя) ды моладдзю з суфіцкага брацтва Кадзірыя.

• Раскажы мне пра сваю веру. Фама і Аўрора (Францыя), дзве маладыя дзяўчыны, хрысціянка і мусульманка, пытаюцца адна адну пра веру іншай.

• Жанчыны працуюць на свае правы: мусульмане і хрысціяне распавядаюць пра сваю барацьбу ды некаторыя свае поспехі. Удзельнічаюць: засноўніца і шэф арганізацыі правоў чалавека “Making Herstory” Онджалі Рауф (Вялікая Брытанія) ды Маляк Раххаль, фундацыя “Adyan” (Ліван).

• Служба бедным у якасці каталізатара сяброўства і дыялогу паміж мусульманамі і хрысціянамі. Сустрэча з Вікторам Бруньерам ды мусульманскае моладдзю з “Secours Catholique”, маладымі мусульманамі і хрысціянамі з Тулузы (Францыя), што працуюць з бяздомнымі.

• Як мы можам стварыць прастору сяброўства і падзей, дзе б сустрэліся людзі розных рэлігій? Некаторыя гісторыі: Сэльмея (Францыя), “Le Café au Féminin” з мячэту Ассалам ў Нанце (Францыя), “Разам вакол Марыі” (Францыя), “Караван ровэраў” (Францыя).

• Кулінарны варштат з шыітам, сунітам, хрысціянінам заходняе ды ўсходняе традыцый: Разак Мубарак (Палестынскія тэрыторыі), Маляк Раххаль (Ліван), Абдулсатар аль-Мансур (Сірыя) ды брат з Тэзэ.

• Божае Слова і любоў: абмен думкамі паміж каталіцкім біскупам Авеліну, адказным за міжрэлігійны дыялог (Францыя) ды аўтарам і паэтам Халідам Румо, чальцом хрысціянска-мусульманскай групы сяброўства (Францыя і Сірыя).

• Чым для мяне ёсць малітва? Якія эфекты яна дае ў маім жыцці? З сузасноўнікам суфіцкага цэнтру ў Сэнт-Уан Абдэльхафідам Бэнхукам (Францыя) ды сястрою Мар’ям ан-Нур з кангрэгацыі св. Юзафа Кармелітанскага (Ліван), Фамаю і Аўрораю (Францыя).

• Пераплятанне габрэйскае і арабскае паэзіі: якім чынам у час крызісу мы можам вывесці прыгажосць і ўнутранае жыццё на першы план? З Агатаю Крог, выкладчыцаю габрэйскае літаратуры (Францыя/Польшча) ды Надзіяй Альджундзі (Францыя/Сірыя).

• Бог і спевы: суфі ды брат з Тэзэ размаўляць наконт шляхоў малітвы. Удзельнічаюць: Абдэльхафід Бенхук, прадстаўнік брацтва Нагшбандзія ўва Францыі ды брат абшчыны Тэзэ.


Арабская каліграфія: “Хай Божае дабраслаўленне будзе над вамі”.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24202.html - 17 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France