Пасланне Еўразвязу

У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці

Ад таго часу, калі Сустрэча моладзі адбылася ў Бруселі, штабкватэры шэрагу еўрапейскіх інстытутаў, здаецца быць істотным скіраванне дадзенага паслання, адрасаванага Еўразвязу. 15 снежня Брат Алоіс асабіста скіраваў пасланне Старшыні Еўрапейскае камісіі сп. Жазэ Мануэлю Дуран Барозу, а таксама старшыням дзяржаў і урадаў 27 краін Еўразвяза. Сп. Барозу ў адказе скіраваў пасланне з запрашэннем і сяброўствам для моладзі. Ніжэй мы ўзгадваем той тэкст дзясяцігадовае даўніны.

9 траўня ў 28 краінах Еўразвяза святкуецца Дзень Еўропы. Ніжэй размешчаны фрагмент паслання “каб Еўропа была адкрытаю і салідарнаю”, напісанага дзесяць гадоў таму братам Алоісам з нагоды Еўрапейскае Сустрэчы ў Бруселі: “Багата маладзёнаў, падарожнічаючы па ўласным кантыненце і навзяваючы асабістыя кантакты, ужо здабылі сапраўдную еўрапейскую свядомасць. Яна не патрабуе вырачэння характэрных для кожнага народу ці рэгіёну рысаў, але прадугледжвае абмен дарамі з захаваннем павагі дзеля разнастайнасці”.

JPEG - 21.5 kb

Пошук супакою і паяднання ў чалавечае сям’і з’яўляецца інтэгральнаю часткаю паклікання Супольнасці Тэзэ. Цягам трыццаці гадоў абшчына праводзіць “пілігрымку даверу на зямлі”, якая збірае разам некалькі пакаленняў маладзёнаў з кожнага кантынента.

Збіраючыся разам у Бруселі з 29 снежня 2008 г. па 2 студзеня 2009 г. 40.000 маладзёнаў з усяе Еўропы прагнуць ажывіць інтуіцыю ды энтузіязм, якімі былі адзначаныя пачаткі будаўніцтва Еўропы: робячы паяднанне паміж людзьмі рэальнасцю праз сумеснае ўсталенне іх крыніцаў ды іх асаблівых дароў.

Небывалая прыгода будаўніцтва супольнае Еўропы

Еўропе ўдалося запачаткаваць не вядомы раней у гісторыі перыяд міру. Шлях, якім мы ўжо крочым, абудзіў вялічэзную надзею ў іншых рэгіёнах свету. Пасля столькіх канфліктаў паміж еўрапейцамі мір стаў бясцэнным дарам. І тым не меней, ён ніколі не бывае асягнуты раз і назаўсёды; кожнае пакаленне надаль мае яго будаваць.

Не ўпадайце ў абыякавасць

Сёння часам на еўрапейскія інстытуты глядзяць з недастатковым зразуменнем і паважнаю доляю апатыі. І тым не менш, яны патрэбныя дзеля стварэння пераемнасці будавання на кантыненце міру. Аднак, яны не павінны быць замяшчальнікам на кожным узроўні адказнасці еўрапейскага грамадства. [1] Са свайго боку, адмовіўшыся ад вызначэння еўрапейскіх інстытутаў у якасці ахвярнага баранка, нацыянальныя лідары могуць унесці новае бачанне, калі надыходзіць час прыняцця сур’ёзных рашэнняў.

Салідарнасць у глабальным маштабе

Будаванне аб’яднанае Еўропы набывае сваё поўнае значэнне, калі паказвае сябе ў салідарнасці з найбяднейшымі людзьмі на зямлі. Гэтыя людзі так хутка развіваюцца! Актуальная сітуацыя патрабуе новых намаганняў зразумення адаптавання еўрапейскіх інстытутаў ды механізмаў дапамогі.

Багата маладзёнаў пытаецца пра глабалізацыю эканомікі, якая мае ісці поруч з глабалізацыяю салідарнасці. Ці ж мэта агульнага дабрабыту не заклікае багатыя краіны прадэманстраваць большую шчырасць як праз інвестыцыі ў краіны, што развіваюцца, так й праз уважнае і адказнае прыняцце імігрантаў, што прыбываюць з такіх краін?

Праз навязванне шматлікіх асабістых адносінаў на іх уласным кантыненце багата маладых людзей ужо атрымалі еўрапейскую свядомасць. Гэта не азначае пазбыццё спецыфічных рысаў кожнага народу ці рэгіёну, але хутчэй дзяленне дарамі з адначасовым пашанаваннем разнастайнасці. Такія ініцыятывы, як Еўрапейская валанцёрская служба, паглыбляе ўзаемнае паразуменне паміж народамі і рэгіёнамі.

Актуальны фінансавы крызіс

Цяперашні фінансавы крызіс зрабіў відавочным тое, што калі эканоміка не бярэ пад увагу маральныя нормы, яна не можа трывала развівацца. Гэты крызіс можа стаць магчымасцю, калі будзе весці нас да пытання нашых прыярытэтаў у будаванні сусветнага грамадства: ў якім кшталце развіцця мы зацікаўленыя? Які тып развіцця, што ўлічвае абмежаванасць рэсурсаў нашае планеты, можа быць магчымы?

Чым больш складанай становіцца эканамічная і фінансавая сістэма, тым болей яна мае быць скаардынаваная і рэгуляваная дзеля прамавання супольнае карысці ўсёй чалавечай сям’і. Панаднацыянальныя інстытуцыі, што ўсталёўваюць падставовыя правілы большае справядлівасці, становяцца ад гэтага часу незаменнымі. [2]

Два ўнёскі хрысціянаў

Евангелле заахвочвае да сціплага жыцця. Яно заклікае вернікаў трымаць іх уласныя жаданні пад кантролем дзеля таго, каб дамагчыся поспеху ва ўсталяванні абмежаванняў ня з прынукі, але з выбару. [3] Вольна выбраная сціпласць дазваляе тым, хто прывілеяваны ў гонцы набыцця таго, што з’яўляецца залішнім супрацьстаяць такой паставе, а таксама рабіць свой унёсак у барацьбу з беднасцю, якою апанаваныя абяздоленыя.

Прапагуючы крокі насустрач прабачэнню, мы здзяйсняем другі хрысціянскі ўнёсак. Такія крокі павадуюць адмову перадачы наступнаму пакаленню злапомнасці па надаль свежых ранах - не забывацца на мінулае, але гаіць памяць прабачэннем, перарываючы ланцуговую рэакцыю, якая выклікае цярпенні пакутаў. Без прабачэння няма будучыні для грамадства. Моцны імпэт, што ляжыць у падстаў будавання Еўропы, нарадзіўся ў значнае меры з такога пераканання. [4]

Кожны можа ўзяць удзел у цывілізацыі, адзначанай менавіта даверам, а не ягоным бракам. Ва ўсе часы, у гісторыі ўжо некалькіх асобаў было дастаткова, каб перахіліць вагі ў кірунку супакою. [5]

[1Дзеля таго, каб прасоўвацца ў кірунку глыбокага адчуцця супольнасці, атрыбутыўным будзе прынцып субсыдыярнасці. Гэта дазваляе розным структурам Супольнасці ўмешвацца ў канкрэтныя галіны, калі таго не могуць зрабіць дзяржавы-чальцы, а разам з тым паважаць адпаведную юрысдыкцыю тых жа дзяржаў. Рашэнні маюць быць прынятыя як мага бліжэй узроўню грамадзянаў Еўропы. Гэтае палажэнне заахвочвае кожнага ўзяць на сябе ўласныя абавязкі і паўстрымліваць народы ад празмерных патрабаванняў.

[2У 1963 годзе ў сваёй энцыкліцы Pacem in terris папа Ян ХХІІІ прапанаваў стварэнне “дзяржаўнага органа з глабальнай кампетэнцыяй”. Тая прароцкая інтуіцыя зараз больш актуальная, чымся калі-небудзь дагэтуль.

[3Езус сказаў, “бо што карысці чалавеку здабыць увесь свет, а сябе самога загубіць, альбо пашкодзіць сабе?” (Лукі 9:25)

[4Гэтае перакананне было стымулам дзеля збліжэння Францыі ды Нямеччыеы. Яно таксама было падставаю ўзаемнага прабачэння паміж палякамі і немцамі па ініцыятыве польскіх біскупаў у 1965 г. Такім чынам, хрысціяне праклалі шлях палітычнага прабачэння.

[5Засноўнікаў Еўразвяза было толькі некалькі, але ў іх была цудоўная інтуіцыя: каб запабегчы іншым канфліктам, яны пачалі ад сумеснага трымання рэсурсаў (вугля і сталі), што выкарыстоўваліся ў мінулым дзеля папаўнення запасаў ваеннай махіны.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24143.html - 15 November 2018
Copyright © 2018 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France