Як самастойна дабрацца да Тэзэ: аўтобусы з Польшчы

Штотыднёвыя паездкі туды-назад да Тэзэ

У паразуменні з Супольнасцю Тэзэ польскае бюро падарожжаў MARGO TRAVEL арганізуе паездкі да Тэзэ ў два бакі. Дакладную дэталёвую інфармацыю знойдзеш на гэтае старонцы (па-польску) [http://jedziemydotaize.pl].

ЛЕТНІЯ ВАКАЦЫІ 2018:

Кожную суботу з Уроцлава, але з іншых гарадоў таксама:
прыезд у Тэзэ ў нядзелю;
выезд з Тэзэ ў настпную нядзелю ўвечары (пасля вечаровае малітвы а 20-ае гадзіне);
вяртанне ў Польшчу ў панядзелак пасля апоўдня.

23.06 – 02.07.2018

30.06 – 09.07.2018

07.07 – 16.07.2018

14.07 – 23.07.2018

21.07 – 30.07.2018

28.07 – 06.08.2018

04.08 – 13.08.2018

11.08 – 20.08.2018

18.08 – 27.08.2018

25.08 – 03.09.2018

01.09 – 10.09.2018

Першая дата азначае дзень выезду з Польшчы ў суботу, а другая дата - дзень вяртання ў Польшчу ў панядзелак.

Кошт у абодва бакі: 520 zł
Кошт у абодва бакі для дзяцей да 14 гадоў: 320 zł
Кошты ў адзін бок: 400 zł (але толькі па адпаведным узгадненні з Тэзэ)

Актуальны курс польскага злотага ў дачыненні да беларускага рубля можна паглядзець на старонцы Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусь [http://www.nbrb.by/statistics/rates/ratesDaily.asp].

Як самастойна дабрацца да Польшчы цягніком, можна паглядзець на старонцы Беларускае чыгункі [http://www.rw.by/be/]. Расклад аўтобуснага руху ў Польшчу можна паглядзець на розных старонках, напрыклад тут [https://infobus.eu/bus/poland].

Калі марыш прыехаць да нас, больш чым як на тыдзень, калі ласка, скантактуйся найперш з намі і даведайся, ці тое будзе магчыма ў тваім выпадку.

Сустрэчы моладзі ў Тэзэ, Communauté de Taizé, 71250 Taizé, France
Тэл. (+33) 385 50 30 04 (10.00-12.00 i 17.00-19.00)
факс: (+33) 385 50 30 16
e-mail: info.by taize.fr альбо spotkania taize.fr

Даты свайго побыту ў вёсцы маюць быць узгодненыя з намі, і ўжо толькі пасля гэтага варта звярнуцца да бюро падарожжаў.

Дзеля таго, каб зарэзерваваць сабе месца ў аўтобусе, мусіш спачатку зарэгістравацца на старонцы Тэзэ і атрымаць ад нас свой код рэгістрацыі на сваю электронную скрынку. Без гэтага паездка не будзе магчымаю.

Канкрэтныя дэталі наконт варункаў і тэрмінаў падарожжаў можна паглядзець на старонках бюро падарожжаў Margo Travel [http://www.margotravel.com.pl] альбо таксама тут [http://www.jedziemydotaize.pl].

Рэзервацыя месцаў ў аўтобусе:
MARGO TRAVEL
ul. Sienkiewicza 73/1
50-349 Wrocław

Бюро працуе:
кожнага дня ад панядзелку да пятніцы, ад 8.00 раніцы да 18.00 увечары.
Тэл. (071) 792 17 63, Тэл./Факс: (071) 792 17 74
www.margotravel.com.pl [http://www.margotravel.com.pl]
www.jedziemydotaize.pl [http://www.jedziemydotaize.pl]
маб.: +48 668 880 407
маб. транспарт: +48 696 872 566

Міжнародныя аўтобусныя лініі

Да Тэзэ таксама можна дабрацца звычайнымі міжнароднымі аўтобуснымі лініямі, даязджаючы да горада Шалон-сур-Саон (фр. Chalon-sur-Saône):

SINDBAD [http://www.sindbad.pl/]

да Шалон-сур-Саон, прыпынак чыгуначны вакзал Gare Routiere SNCF.

EUROLINES [http://www.eurolines.fr/pl/]

да Шалон-сур-Саон, прыпынак чыгуначны вакзал Gare Routiere SNCF.

А ўжо далей ад чыгуначнага вакзалу (Gare Routiere SNCF) трэба прайсці пару метраў да прыпынку мясцовага аўтобусу маршруту № 7, які курсуе на трасе Chalon-sur-Saône – Mâcon, выйсці трэба ў Taizé, прыпынак: Taizé-Communauté. Кошт квітка 2 €, набываем у кіроўцы.
Расклад руху маршруту №7:

Таксі ў Chalon-sur-Saône: тэл. (+33) 03 45 77 80 маб.: (+33) 6 15 44 23 02


Перад рэзервацыяй свайго месца ў аўтобусе, спачатку маеш зарэгістравацца на нашае старонцы і паведаміць пра сваё жаданне прыезду ў Тэзэ [http://www.taize.fr/ru_article129.html].

Printed from: http://www.taize.fr/be_article23529.html - 21 May 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France