Львоў 2018

Практычная інфармацыя

Рэгіянальная Сустрэча Тэзэ ва Львове / Пілігрымка Даверу ва Украіне

Даты

Ад пятніцы 27 красавіка па аўторак 1 траўня 2018 г.

  • Прыезд: у пятніцу 27.04 паміж 10:00 а 19:00, гарадскі цэнтр.
  • Ад’езд: аўторак 01.05 пасля 11:30 з цэнтру горада.

Узрост

18-35 гадоў

  • Гэтая Сустрэча не прадугледжана для асоб, старэйшых за 35 гадоў, хіба што такія асобы з’яўляюцца кіраўнікамі групы моладзі. Старэйшыя за 35 гадоў асобы, а таксама сем’і з дзецьмі сардэчна запрашаюцца замест гэтага прыехаць да нас у Тэзэ. Дзеля інфармацыі, калі ласка перайдзіце на старонкі: Спатканні для дарослых ды Спатканні для сем’яў.
  • на Сустрэчу могуць прыехаць таксама 17-гадовыя падлеткі, але пры ўмове наяўнасці апякуна, старэйшага за 20 гадоў. З сабою яны мусяць мець запоўненую бацькамі форму, што дазваляе ім на ўдзел у Сустрэчы. У форме падаецца імя апякуна, старэйшага за 20 гадоў, які цалкам адказвае за непаўнагадовую асобу цягам усяе Сустрэчы. Паклапаціцеся таксама пра тое, каб праверыць неабходнасць наяўнасці бацькоўскага дазволу для выезду за мяжу РБ.
  • 15- і 16-гадовыя падлеткі змогуць паўдзельнічаць у аднадзённае праграме Сустрэчы (інфармацыя ніжэй).

Перад Сустрэчаю

  • Вельмі істотным з’яўляецца падрыхтоўка да Сустрэчы, напрыклад, прысутнасць на супольных малітвах са спевамі Тэзэ, што арганізаваныя па месцы вашага пражывання, альбо праз удзел у падрыхтоўчых сустрэчах.

Арганізацыя групы для ўдзелу ў Сустрэчы

  • Калі вы ведаеце некага, хто плануе арганізаваць групу на Сустрэчу, альбо калі вы самі гатовыя тое зрабіць, калі ласка, скантактуйцеся з намі як мага хутчэй праз email.
  • Спіс асобаў, што рыхтуюцца прывезці групы на Сустрэчу, будзе апублікаваны на нашае старонцы. Калі вы жадаеце анансаваць свой удзел такім чынам, калі ласка, пішыце на email.

Праграма

Праграма ўжо апублікаваная на нашае старонцы. Туды ўваходзяць літургія і нешпары ў мясцовых абшчынах, супольныя малітвы пілігрымаў, разважанні ды цішыня, сустрэчы па малых групах з тымі, хто паходзіць з іншага асяроддзя ці краіны, варштаты, прысвечаныя тэматыцы веры, сацыяльным абавязацельствам, культуры і мастацтву.


Абавязацельства поўнага ўдзелу

Мы просім усіх удзельнікаў Сустрэчы прыняць удзел ва ўсіх пунктах мерапрыемства паводле праграмы, пачынаючы ад супольных малітваў ад моманту прыбыцця і аж да ад’езду. Сам прыезд на Сустрэчу Тэзэ ва Львове ўжо з’яўляецца абавязацельствам. Іншыя будуць разлічваць на вас. Агляд горада ці наведванне наваколля лепш запланаваць перад паездкаю на Сустрэчу альбо ўжо пасля яе.


Пашпартныя справы

Калі ласка, праверце фармальнасці наконт выезду за мяжу для вашых пашпартоў. Усю неабходную інфарацыю наконт перасячэння ўкраінскае мяжы вы знойдзеце на старонцы ўкраінскага МЗС [http://mfa.gov.ua/ua/consular-affairs/entering-ukraine/visa-requirements-for-foreigners].

У любым выпадку, кожны мае мець пашпарт, дата важнасці якога, не пазнейшая за 6 месяцаў. Мейце таксама копію пашпарта. Асобы з грамадзянствам Еўразвяза маюць памятаць, што ID не дастаткова, каб перасякчы мяжу – вы мусіце мець важны пашпарт.


У дарозе

  • Сустрэча ва Львове распачнецца вечарам пятніцы 27 красавіка і скончыцца ў аўторак 1 траўня перад апоўднем.
  • У Львоў можна дабрацца цягніком, аўтобусам ці самалётам. Заплануйце вашую паездку, каб прыбыць ва Львоў самае позняе ўвечары пятніцы 27 чысла. У часе рэгістрацыі на Сустрэчу, калі ласка, падайце канкрэтныя дэталі – час і месца прыбыцця ва Львоў, і трымайце тую інфармацыю пры сабе.
  • Каманда прыёму будзе імкнуцца сустрэць кожнага з замежных удзельнікаў пілігрымкі (на чыгуначным вакзале, у аэрапорце, на аўтастанцыі…). Аднак, калі вы вырашыце скарыстацца паслугамі таксі, загадзя даведайцеся кошты паездкі праз Uber, які прысутнічае ва Львове.
  • Калі вам будзе неабходна набыць квіток на цягнік паміж Кіевам і Львовам, скарыстайцеся гэтае старонкаю [https://booking.uz.gov.ua]. На гэтае старонцы можна набыць квіток онлайн на цягнікі, што курсуюць з Польшчы ва Украіну (Пярэмышль-Львоў-Кіеў).

Кошты ўдзелу

  • Паміж 25 ды 30€. Дакладныя кошты будуць вядомыя праз некалькі тыдняў. УВАГА: тыя, хто зарэгіструецца пасля 27 сакавіка, будуць мець вышэйшую аплату: +15% у параўнанні са звычайным коштам .
  • Кошты ўдзелу пакрываюць пасілкі, мясцовы транспарт, арэнду месца сустрэчаў, абсталяванне (дэкарацыі), а таксама іншыя кошты Сустрэчы.
  • Для нас будзе лепей, калі вы здзейсніце аплату онлайн праз пластыкавую картку пры дапамозе рэгістрацыйнае формы за некалькі дзён перад Сустрэчаю. Аднак, калі ласка, памятайце, такім чынам аплачаныя грошы не вяртаюцца.
  • Групы маюць здзейсніць аплату загадзя праз банкаўскі перавод! Калі вам неабходныя квітанцыі, спытайцеся пра тое, калі прыедзеце на Сустрэчу ў пункце прыёму.
  • Толькі і выключна індывідуальныя ўдзельнікі, калі тое неабходна, змогуць аплаціць свой удзел у Сустрэчы наяўнымі грошамі непасрэдна ў дзень прыезду. Калі вы выбіраеце такі спосаб, вы маеце загадзя падрыхтаваць неабходную суму без рэшты ў Euro альбо грыўнях.

Грошы

  • Заўсёды лепей, калі вы будзеце мець з сабою крыху болей грошаў у euro альбо пластыкавую картку дзеля непрадугледжаных расходаў.
  • Амаль паўсюль ва Львове вы зможаце абмяняць euro на мясцовую валюту. Таму няма неабходнасці загадзя мяняць грошы перад паездкаю ва Украіну, бо курсы абмену звычайна не вельмі спрыяльныя за мяжою (але выбар за вамі).

Тэлефон першае дапамогі

За некалькі дзён да Сустрэчы вы атрымаеце дэталёвую праграму, дзе будзе пазначаны тэлефон першае дапамогі, які будзе дзейнічаць цягам усяе Сустрэчы. Не вырушайце ў дарогу, пакуль не ўпэўніцеся, што маеце той нумар і ведаеце ўсе дэталі!


Засяленне

  • Па сем’ях, рэлігійных абшчынах альбо ў школах.
  • У любым выпадку, вы маеце мець з сабо спальны мяшок ды турыстычны дыванок (карымат). Будзьце падрыхтаваныя, што вы можаце спаць на канапе (а не ў ложку) альбо на падлозе.
  • Будзьце падрыхтаваныя, што вас могуць аддзяліць ад рэшты групы, ці нават трэба будзе засяляцца аднаму/адной дзеля таго, каб усе сем’і, што выказалі сваё прагненне прыняць людзей, змаглі запрасіць да сябе прынамсі адну асобу.
  • Пажадана, каб вы прывезлі невялікі беларускі сувенір для тых, хто будзе гасціць вас.
  • Калі ласка, не вяртайцеся занадта позна да месца свайго засялення.

Клопаты са здароўем

Усе тыя медыкаменты і лекі, які вам патрэбныя, вы маеце забраць з сабою. Перад паездкаю было б добра пракансультавацца з доктарам наконт стану вашага здароўя, і, калі на паездку будуць патрэбныя нейкія лекі, набыць іх загадзя.


Вопратка

  • Красавік – час, калі ва Украіне ўсё яшчэ адносна холадна, таму мейце на ўсялякі выпадак нешта цёплае. Было б добра, калі б за некалькі дзён перад паездкаю вы праверылі прагноз надвор’я, але ўпэўніцеся таксама, што вы прыгатаваныя на холад.
  • Мейце з сабою пару тэпцікаў ці сандалі, каб хадзіць у кватэры ці месцы засялення. Тут (як, зрэштаю, й у Беларусі) прынята, што людзі здымаюць свой абутак пры ўваходзе ў памяшканне.
  • Прымаючы да ўвагі шацунак адносна прымаючых асоб, кожны ўдзельнік мае ўважліва і з павагаю ставіцца да мясцовых звычаяў адносна знешняга выгляду (вопратка) ўвогуле і падчас набажэнстваў у прыватнасці. Вельмі істотна звярнуць сваю ўвагу, а таксама нагадаць пра тое іншым, да якой канфесіі належыць храм, да якога вы збіраецеся ўвайсці.

Страхоўка

Кожны ўдзельнік мае мець пры сабе ваўчэр страхавога полісу.


Пасілкі

  • Кожны ўдзельнік мае мець пры сабе лыжку, якая будзе неабходная на пасілках.
  • У справах харчавання мы будзьма імкнуцца абніжыць нашыя кошты, а таксама спрыяць таму, каб было меней смецця. Мы не будзем у стане забяспечыць асобных пасілкаў тым з вас, хто мае спецыяльную (па медыцынскіх паказніках) дыету альбо алергію на некаторыя прадукты.
  • Сняданак: гэты пасілак забяспечваецца тымі, хто прымае вас у сябе, там, дзе вы ночыце.
  • Нядзельны абед: гэты пасілак вы атрымаеце ў прымаючых сем’ях ці месцах засялення. Было б таксама выдатна, калі б вы змаглі прывезці і мець нешта нацыянальнае з беларускай кухні (паклапаціцеся пра тыя стравы яшчэ перад паездкаю).

Дапамога пры арганізацыі Сустрэчы (прыбыццё адзін дзень раней)

  • Калі вы прагнеце дапамагчы нам у розных справах падрыхтоўкі (напрыклад, прымаючы ўдзельнікаў, спяваючы ці граючы на інструментах, дапамагаючы пры раздачы ежы, прыбіраючы, падрыхтоўваючы месцы малітваў, перакладаючы), калі ласка, рэгіструйцеся на прыезд 26 красавіка, чацвер, ад 9-ае раніцы да 4-ае апоўдні. Грашовы ўнёсак у дадзеным выпадку будзе такі самы, як для іншых удзельнікаў.
  • Калі вы жадаеце дапамагчы нам з вышэйназванымі працамі, у вашае рэгістрацыйнае форме ў якасці даты прыбыцця зазначце ’26.04.2018’, а потым выбірайце адну з трох магчымасцяў дапамогі, націскаючы “HELP” у версе старонкі:
  • 1. reception and information/інфармацыйны пункт
  • 2. music team/музычная каманда
  • 3. any work including meal distribution, cleaning, preparing the places of prayer, and so on/уся астатня праца (ежа, прыбіранне, падрыхтоўка месцаў да малітвы і г.д.).

Наведванне іншых мясцовасцяў (дадатковыя два дні ва Украіне)

  • Пасля Сустрэчы ва Львове браты Тэзэ, валанцёры, а таксама некаторыя маладзёны могуць наведаць іншыя месцы ва Украіне, каб маліцца ў інтэнцыі супакою ў розных месцах. Калі вам тое цікава і вы гатовыя адкласці свой выезд з Украіны да 4 траўня, як мага хутчэй пішыце на email.

Аднадзённая праграма

  • З мэтаю заахвоціць падлеткавую моладзь ва ўзросце 15-16 гадоў прыняць удзел у рэгіянальнае сустрэчы, мы прапаноўваем спецыяльную праграму “аднаго дня”. У той дзень таксама могуць прыехаць сем’і з дзецьмі (якія маюць заставацца пад наглядам сваіх бацькоў), а таксама дарослыя асобы, старэйшыя за 35 гадоў. Тыя асобы маюць прыехаць раніцаю паміж 9-ае а 10-ае гадзінамі, потым яны сустрэнуцца з кімсьці з прымаючае каманды, а пасля ўжо нармалёва ўдзельнічаюць ва ўсіх частках праграмы Сустрэчы: малітвах, варштатах, пасілках.
  • Такая магчымасць будзе ў суботу 28 красавіка, нядзелю 29 красавіка ды панядзелак 30 красавіка. Але аніякага засялення ад Тэзэ вы не атрымаеце. Грашовы ўнёсак вы маеце заплаціць пазней.
  • Істотна, каб былі зарэгістраваныя ўсе з гэтых катэгорый удзельнікаў! Вам не трэба надсылаць падрабязную інфармацыю пра ўсіх удзельнікаў, але як мага раней вы мусіце даць нам інфармацыю наконт таго, якую групу вы плануеце сабраць і прывезці.

Рэгістрацыя

  • Рэгістравацца варта тут [https://register.taize.fr/entryPoint.xhtml?meeting=43] да пачатку красавіка. Памятайце, тыя, хто зарэгіструецца пасля 27 сакавіка, будзе вымушаны аплаціць большы грашовы ўнёсак: +15% да звычайнае аплаты.
  • Пакуль вы не атрымаеце ад нас пацверджання свайго ўдзелу, не набывайце транспартных квіткоў.
  • Дзеля таго, каб мець магчымасць змяняць унесеныя дадзеныя наконт групы ці гадзіны прыезду, не згубіце лінк, які будзе бачны напрыканцы формы вашае рэгістрацыі (“edit your response”).
  • Калі вы не можаце прыехаць, але ўжо зарэгістраваліся, адразу ж паведаміце пра тое нам.

Неабходная інфармацыя

  • Надыходзячая інфармацыя наконт Сустрэчы ва Львове будзе размяшчацца на Facebook ScH taize.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article23403.html - 17 January 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France