Мужнасць Міласэрнасці на Філіпінах

Некаторы час таму група маладзёнаў, што правяла тры месяцы ў Тэзэ цягам апошніх гадоў, сабралася ў капліцы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Філіпінаў, ККБФ (CBCP) у Маніле на дзень разважанняў і цішыні, дзелячыся меркаваннямі ў групе, а таксама на малітву.

Падзея была арганізаваная Камісіяй ККБФ да спраў моладзі ды Супольнасцю Тэзэ, якія супрацоўнічаюць з пачатку 1980-ых гг. Плёнам гэтага супрацоўніцтва былі два этапы Пілігрымкі Даверу на Зямлі ў 1991 г. ды 2010 г., на якія ў духу веры і салідарнасці сабраліся тысячы маладзёнаў з Азіі ды ўсяго свету. Супольнасць падтрымлівае гэтую пілігрымку штогадовымі візітамі, дзе ейныя прадстаўнікі арганізоўваюць семінары, прысвечаныя веры, спрыяюць прымірэнню і прабачэнню, альбо проста бяруць удзел у супольнае малітве.

Удзельнікі супольна чыталі і разважалі пасланне Брата Алоіса “Мужнасць Міласэрнасці”. Пасля іх асабістых разважанняў удзельнікі падзяліліся на групы паводле абранае тэматыкі, што найбольш прамаўляла да іх. Прысутныя дзяліліся сваім дасвядчэннем Божае Міласэрнасці, а таксама тымі зменамі, што ўзніклі пасля практыкавання гэтае хрысціянскае цноты. Пасля таго, як скончылася дзяленне ў групах, яны творча прадставілі вынікі сваіх супольных разважанняў у адной вялікай групе.

Пасля ўдзельнікі ўсклалі на сябе абавязацельствы жыць малітоўным жыццём, жывучы Мужнасцю Міласэрнасці ў актуальных часах, сітуацыі, якая ўласціва іх суполкам і цэрквам. Як былыя валанцёры Тэзэ ўдзельнікі сустрэчы адчулі патрэбу пацвердзіць сваю прыхільнасць справе больш глыбокага ўкаранення веры, што мае спрыяць станаўленню асобамі салідарнасці і еднасці для іншых.


У той самы час браты таксама наведалі Zamboanga, Basilan, розныя месцы ў Visayas, дыяцэзіі паблізу Манілы : Imus, Malolos, Antipolo, Paranaque, а таксама Паўночны Лусон у Bangued (Abra). Камісія Епіскапату запрасіла іх на Нацыянальны Дзень Моладзі ў Kalibo. У снежні 2016 г. сябра Камісіі Епіскапату да спраў Моладзі суправаджаў аднаго з братоў Тэзэ падчас падарожжа на Шры-Ланку, каб дапамагчы арганізаваць дзённую малітву цягам Пленарнага паседжання Федэрацыі Азіяцкіх Камісій Епіскапату (FABC) у Negombo.


Дзелячыся Мужнасцю Божае Міласэрнасці: ініцыятывы

Гэтае прыгожае пасланне было абгаворана і пашыралася былымі валанцёрамі ў іх уласных суполках разнастайнымі шляхамі. Напрыклад, праз малітоўныя варштаты, праведзеныя ў мінулым кастрычніку 50-ццю моладзевымі лідэрамі з розных парафій ды розных моладзевых груп дыяцэзіі Тарлак. Іншым метадам была Малітва ў інтэнцыі супакою, якая адбылася ў парафіі San Antonio Abad дыяцэзіі Пасік 28 кастрычніка, дзе асоба, адказная за моладзевае служэнне, падзялілася з удзельнікамі сваім дасвядчэннем Божае Міласэрнасці ў часе побыту ў якасці валанцёра ў ліпені-верасні 2016 г. у Тэзэ.

Акрамя таго, гэтае пасланне было таксама выкарыстана ў якасці арыентыру ў часе рэкалекцый валанцёраў, якія прыгатавала Нацыянальная Канферэнцыя Моладзевага Служэння дыяцэзіі Дзіпалог у мінулым кастрычніку. Тэматыка канферэнцыі засяродзілася вакол закліку да моладзевых лідэраў быць сапраўды радыкальнымі ў іх жыцці Божаю Міласэрнасцю. Рэкалекцыі дапамаглі валанцёрам прымаць слушнае стаўленне і быць схільным да быцця каналам Божае даброці такім самым чынам, як яны служылі ўдзельнікам канферэнцыі, прысутным на ёй. Ліст з Тэзэ быў таксама абгавораны ў часе рэфлексіі сесіі групы студэнтаў калежду пад час дыяцэзіяльнага Дня Моладзі ў Тарлак у лістападзе. “Фестываль Міласэрнасці” ў лістападзе быў таксама праведзены ўва Ўніверсітэце Адамсана, збіраючы студэнтаў на супольным цэлебраванні міласэрнае любові Бога.

Такім чынам, гэтыя малыя намаганні множацца і становяцца плённымі, як толькі пасланне сягае большасці моладзі, кранаючы іх сэрцы, каб выбіралі шлях міласэрнасці.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21972.html - 12 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France