“Coexister”: путы сяброўства паглыбляюцца

Ад некалькіх гадоў ад імпульсу, нададзенага засноўнікам асацыяцыі “Coexister” Самуэлем Гжыбоўскім (фр./пол. Samuel Grzybowski), рэгулярна да Тэзэ прыязджаюць групы маладзёнаў. Адною з асаблівых місій гэтае асацыяцыі з’яўляецца супольнае збіранне маладзёнаў з розных рэлігій.

Рад’я Бакейш (ар. Radia Bakkouch), актуальны кіраўнік асацыяцыі, прымала ўдзел у спецыяльным тыдні для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў у верасні 2016 г. Супольнасць Тэзэ ды Асацыяцыя “Coexister” разам бяруць удзел у ініцыятыве парыскае парафіі Saint-Merry пад назваю “святая ноч”, што адбылася сёлета чарговы раз у начы з 3 на 4 чэрвеня.

Мод (фр. Maud), маладая дзяўчына з Францыі, што перабывала ў Тэзэ разам з адной з груп “Coexister” у 2016 г., падзялілася сваімі ўражаннямі:

Нашая дзясятка маладзёнаў мела рознае рэлігійнае паходжанне: хрысціяне, юдэі ды мусульмане. Я вызнаўца юдаізму і перад тым ніколі не была ў Тэзэ. Для мяне было насамрэч цікава лепш пазнаць веру хрысціянаў і пражыць з німі цягам выходных. Мяркую, што ў Тэзэ я знайшла супакой. Я была ўражаная, проста гледзячы на краявід і разважаючы, на колькі надзвычайна тое ўдзейнічае на агульнае дасвядчэнне. Мы наладзілі там трывалыя сувязі з вялікае колькасцю людзей й я падумваю над тым, каб наступнага году зноў там паехаць.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21472.html - 7 June 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France