2017

Пілігрымка Даверу ў Егіпце

З 26 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. Брат Алоіс з некаторымі братамі ды сотняю маладзёнаў з розных краін наведае хрысціянаў у Егіпце. Тыя некалькі дзён сустрэчы падчас візіту дапамогуць нам адкрыць і зразумець больш пра:

- дзвюхтысячагадовую прысутнасць хрысціянаў у Егіпце, іх малітоўныя традыцыі
- пакліканне пустыні, што дала пачатак манаскаму жыццю
- плённае спатканне егіпецкае, грэцкае і арабскае культуры, а таксама сённяшнія вынікі таго спаткання
- сацыяльныя абавязкі хрысціянскіх супольнасцяў у дачыненні да найбольш абяздоленых
- жанчын і мужчын, якія на штодзень жывуць Евангеллем

Уступная праграма

Запланаванае прыбыццё на аўторак 26 верасня 2017 г. альбо ноччу з аўторка на сераду 27 верасня 2017 г. у Міжнародны Каірскі Аэрапорт (Cairo International Airport, CAI).

Перабыванне ў супольнасці Анафора [https://www.facebook.com/Anafora-154264121331825/?fref=ts], заснаванай біскупам Тамашам, каптыйскім біскупам Эль Кусэйі, Мэір і Анафоры. Гэтая супольнасць з’яўляецца духоўным цэнтрам, дзе шматлікія хрысціяне з розных Цэркваў збіраюцца на рэкалекцыі. Цэнтр знаходзіцца ў 75 км ад Каіру па дарозе на Александрыю. Каманда прыёму разам з прадстаўнікамі супольнасці прыедзе і забярэ вас з аэрапорту.

Прыблізна сотня маладзёнаў з розных краін Еўропы і Блізкага Ўсходу (Ліван, Ірак, Палестына) запрошаныя на гэтую пілігрымку разам з сотняю маладзёнаў з Егіпту.

Падчас побыту:

- Сустрэчы і дзяленне ў малых групах на падставе біблійных тэкстаў паміж моладдзю з Блізкага Ўсходу і Еўропы.

- Сустрэча з асобамі, заангажаванымі ў дзейнасць у галіне развіцця.

- Сустрэча з асобамі, што працуюць у Егіпце дзеля дыялогу з мусульманамі, у тым ліку з братамі Дамініканскага Ордэну з Інстытуту Арыентальных Даследванняў у Каіры.

- Пазнанне хрысціянскае думкі першых стагоддзяў, якая зрабіла мажлівым спатканне грэцкае і каптыйскае культуры.

- Сустрэча з Яго Святасцю Папам Тэадорам ІІ (капт. Ⲡⲁⲡⲁ Ⲁⲃⲃⲁ Ⲑⲉⲟ́ⲇⲱⲣⲟⲥ ⲃ̅), Патрыярхам Александрыйскім і Ўсяе Афрыкі Каптыйскае Праваслаўнае Царквы.

- Наведванне аднаго з кляштароў Уадзі ан-Натрун, дзе зарадзілася традыцыя манаскага жыцця Егіпту.

- Візіт да падножжа пірамідаў у Гізе ў прадмесці Каіру.

- Планаваны час завяршэння пілігрымкі а 19-ае гадзіне ў нядзелю 1 кастрычніка альбо раніцаю ў панядзелак 2 кастрычніка 2017 г.

Практычная інфармацыя:

- Узрост і колькасць удзельнікаў пілігрымкі: пілігрымка разлічаная максімальна на 100 ўдзельнікаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з розных краін, а да таго максімальна 100 ўдзельнікаў з Егіпту.

- Удзел у коштах падчас перабывання: каля 150-190 € для еўрапейцаў, што будзе пакрываць транспарт, засяленне, харчаванне і ўваходныя кошты да наведваемых месцаў, АЛЕ тое не пакрывае коштаў вашых авія-квіткоў да Каіру і назад, а таксама коштаў вашае ўяздное візы да Егіпту (прыблізна ад $15 да $25). Пазней мы паведамім дакладны кошт паездкі. З прычыны эканамічнае сітуацыі ў краіне назіраецца высокая інфляцыя, што робіць немагчымым усталіць дакладныя кошты на дадзены момант часу.

- Папярэдняя рэгістрацыя: для еўрапейцаў і моладзі з арабамоўных краін існуе адрас электроннае пошты, на які неабходна напісаць. кароткую інфармацыю пра сябе, матывы вашага жадання ўзяць удзел у пілігрымцы. Мы адпішам вам, а таксама скіруем на старонку ў сеціве, дзе трэба будзе зарэгістравацца on-line. Менавіта толькі пасля гэтага вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю, датычную вашае паездкі.

Моладзь з Егіпту будзе арганізаваная праз дэлегаванне іх уласнымі цэрквамі.

- Перад тым, як вы набудзеце вашыя авія-квіткі, вы АБАВЯЗАНЫЯ дачакацца адказу ад нас.

- Калі вы жадаеце застацца даўжэй у Егіпце пасля пілігрымкі, калі ласка, няма аніякіх перашкодаў. Аднак мы не будзем аніякім чынам адказныя за ваш побыт у тым выпадку, калі ён будзе доўжыцца пасля 2 кастрычніка 2017 г.

- Гэтая паездка не з’яўляецца турыстычным выездам, але пілігрымкаю на сустрэчу з егіпецкімі хрысціянамі. З гэтае нагоды мы наведаем толькі невялікую частку помнікаў егіпецкае старажытнасці. Вы павінны будзеце прымаць удзел у літургіі Копцкае царквы, як таксама й у іншых спатканнях малітоўнага кшталту.

- Дзеля падрабязнае інфармацыі пішыце на: middle.east taize.fr

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21379.html - 21 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France