Новы фільм

Моманты з жыцця Брата Ражэ

Фільм пра шаснаццаць "момантаў" з жыцця Брата Ражэ, засноўніка Супольнасці Тэзэ, ад ягонага дзяцінства ў швейцарскае горнае вёсцы, праз ягонае асяленне ў Тэзэ на пачатку другой сусветнай вайны, і аж да ягонае трагічнае смерці пад час вечаровае малітвы.

Кожны з гэтых "момантаў", што меў свае сумневы і нявызначанасці, мае таксама ўнёскі з боку братоў Супольнасці, якія былі поруч з братам цягам многіх гадоў ягонага жыцця, а таксама ад старых сяброў, кшталту філосафа Поля Рыкёра, каталіцкіх і пратэстанцкіх царкоўных лідэраў, сакратара папы Яна ХХІІІ, сястры Брата Ражэ, якая жыла ў Тэзэ ад 1941, гісторыка, біёграфа і багата каго яшчэ. Гісторыя пераканаўчай асобы, што была заўсёды гатовая рызыкаваць дзеля прымірэння хрысціянаў, для маладых пакаленняў і для бедных. У фільм таксама ўключаны раней не публікаваныя вытрымкі з інтэрв’ю з Братам Ражэ.


Урыўкі з фільму

Часткі фільму былі змешчаныя ў сеціве ангельскаю і французскаю мовамі, адпаведна:


Дэталёвае апісанне

  • Мовы: Français – English
  • Працягласць: 90 хвілін
  • Фармат: 16/9 Multi-zone
  • Вытворчасць: Ateliers et Presses de Taizé у супрацоўніцтве з Péter Pál Tóth
  • Здымак на вокладцы: S. Leutenegger
  • Вытворчасць ℗ і аўтарскія правы © 2016 Ateliers et Presses de Taizé, 71250 Taizé, France

Замаўленне on-line

Гэтую плыту можна наўпрост замовіць з on-line крамы Тэзэ ў сеціве https://shop.taize.fr/moments-in-th... [https://shop.taize.fr/moments-in-the-life-of-frere-roger.html].


Printed from: http://www.taize.fr/be_article21215.html - 26 April 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France