Побыт у Тэзэ ў 2020 годзе

Даты

Калі ласка, дакладна праверце даты, якія тычацца сустрэчы, у якой вы жадаеце прыняць удзел перад тым, як вы вышлеце сваю рэгістрацыйную форму.

Сустрэчы для моладзі

- маладзёны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў: могуць прыехаць ў любы тыдзень паміж 6 студзеня і 24 снежня, асабліва на спецыяльны тыдзень 23-30 жніўня 2020 г..

- моладзь ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў: могуць прыехаць у любы тыдзень паміж 6 студзеня а 20 снежня, акрамя тыдня 23-30 жніўня.

Сустрэчы адбываюцца ад нядзелі да нядзелі. Групы моладзі могуць таксама прыехаць суботаю ўвечары, калі застаюцца на ўвесь наступны тыдзень. У гэтым выпадку іх папросяць аб дапамозе ў павітанні тых, што прыедуць наступнага дня.

(Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).

Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Вялікодны Тыдзень, калі Пасхальны (Вялікодны) панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця.

У 2020 годзе гэтыя тыдні прыпадаюць на:

Вялікі Тыдзень: нядзеля 05.04 - панядзелак 13.04
Вялікодны Тыдзень: панядзелак 13.04 - нядзеля 19.04

Сустрэчы для дарослых

У 2020 годзе сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 год, будуць адбывацца ад нядзелі 29.03 да нядзелі 18.10, акрамя тыдня 23-30 жніўня, калі акрамя 18-29-гадовых маладзёнаў да Тэзэ таксама могуць прыехаць асобы ва ўзросце 30-35 гадоў.

Мы просім старэйшых за 35 гадоў асобы, калі тое магчыма да зрэалізавання, устрымацца ад наведвання Тэзэ ў найбольш масавыя тыдні, кшталту Вялікага Тыдня, Вялікоднага Тыдня, Унебаўшэсця Пана (18-24.05.2020), а таксама ад паловы ліпеня да канца жніўня. Добрымі для вашага побыту й менш абложанымі тыднямі сёлета будуць: 29.03-05.04.2020, 18.04-17.05.2020, 14.06-15.07.2020 ды 30.08-15.10.2020.

Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі.

Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Вялікодны Тыдзень, калі Пасхальны (Вялікодны) панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця.

У 2020 годзе гэтыя тыдні прыпадаюць на:

Вялікі Тыдзень: нядзеля 05.04 - панядзелак 13.04
Вялікодны Тыдзень: панядзелак 13.04 - нядзеля 19.04

(Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).

Калі ласка, пераканайцеся ў тым, што вы ўважліва прачыталі інфармацыю Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў перад тым, як планаваць сваю паездку.

Дарослыя, што жадаюць правесці тыдзень у цішыні, павінны прачытаць інфармацыю Тыдзень у цішыні перад тым, як вырашаць прыехаць да нас.

Сустрэчы для сем’яў з дзецьмі

Звяртаемся да вас з просьбаю, каб не высылаць заяўку на побыт у Тэзэ раней, за 15 студзеня.

У 2020 г. сустрэчы для сем’яў з дзецьмі - бацькі з дзецьмі да 15 гадоў - будуць адбывацца ў наступных тэрмінах:

- Тыдзень Сёмухі (Пяцідзясятніца): нядзеля 31.05 - нядзеля 07.06
- Ад нядзелі да нядзелі паміж 28.06 - 23.08

Сем’і, што пажадаюць прыехаць па-за акрэсленымі вышэй датамі, павінны будуць застацца ў вёсцы максімальна на тры начы і браць удзел у сустрэчах для дарослых. Такі кароткі побыт магчымы толькі паміж Вялікаднем і канцом верасня.
Калі ласка, перад вашым планаваным побытам і рэгістрацыяю, уважліва прачытайце артыкул Сустрэчы для сем’яў.

З нагоды таго, што Супольнасць арганізоўвае Еўрапескую сустрэчу Моладзі, Тэзэ будзе зачыненае паміж 24 снежня 2019 г. а 6 студзеня 2020 г.: у дадзены тэрмін мы ўвогуле нікога не прымаем.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article20712.html - 12 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France