Спецыяльны тыдзень для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

З 28 жніўня да 4 верасня Тэзэ запрашае маладзёнаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў на адмысловы тыдзень моладзі. Усе маладзёны ў гэтым узросце нягледзячы на тое ці студэнты, ці працоўныя ці безпрацоўныя, ці валанцёры, шчыра запрашаюцца. На гэтым тыдні будзе спецыяльная праграмма, таму мы просім моладзь ва ўзросце 15-17 гадоў і дарослых асобаў старэйшых за 35 год, а таксама сем’і з дзецьмі выбраць іншы час побыту ў вёсцы ў 2016 годзе.

Мэтаю гэтага спецыяльнага тыдня будзе даць магчымасць маладым асобам, якія знаходзяцца ў падобным жыццёвым становішчы, сустрэцца, абмяняцца жыццёвым досведам і абмеркаваць планы на будучыню ў святле веры.

Пасля ранішняй малітвы кожны зможа прыняць удзел ў біблійных спатканнях. А 10 гадзіне адбудзецца форум, на які будуць запрошаныя людзі з розных кантынентаў, розных жыццёвых перспэктыў, маладзёны, якія працуюць ў міжнародных арганізацыях і хрысціянскіх супольнасцях, прадстаўнікі мясцовых ініцыятываў салідарнасці. Пасля форума будзе магчымасць у малых тэматычных групах абмеркаваць такія тэмы як ахова здароўя, сацыяльная праца, навука, адукацыя, мастацтва, IT, эканоміка, тэалогія і г. д. У іншую групу могуць аб’яднацца тыя, хто яшчэ шукае свайго шляху і разважае аб чарговай ступені адукацыі ці кваліфікацыі.

На пачатку другой паловы дня будзе адбывацца "фестываль народаў", потым розныя семінары і развучванне спеваў.


Таксама будуць зарганізаваныя семінары для тых хто правёў даўжэйшы час у якасці валанцёраў у супольнасці Тэзэ, альбо у малых супольнасцях па ўсім свеце.

Мы заахвочваем моладзь, якая збіраецца прыехаць на гэты спецыяльны тыдзень, запрашаць сваіх сяброў і знаёмых, якія ніколі самі б не вырашылі прыехаць, ці не маюць сродкаў альбо магчымасці прыбыць у Тэзэ: уцекачоў, асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, тых, у каго зараз няма працы...

Printed from: http://www.taize.fr/be_article20295.html - 21 January 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France