Сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла

Малітва Брата Алоіса

Пасля паведамлення Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы пра наступную сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Кірыла 12 лютага на Кубе, Брат Алоіс напісаў гэтую малітву:

Усхваляем Цябе, Езу Хрыстэ, у супольнасці Тваёй царквы. Нягледзячы на перашкоды Ты аб’ядноўваеш нас. Мы давяраем Табе наступную сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Кірыла, якую мы так доўга чакалі. Няхай Тваё святое бласлаўленне падтрымае і дапаможа ім. Захавай нас усіх пад аховай сваёй любові і дапамажы нам стаць міратворцамі чалавечае сям’і.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article20239.html - 24 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France