Невялікія часовыя супольнасці

Маленькія часовыя супольнасці маюць сапраўды вялікае дасвядчэнне, як у выніку кантактавання з абшчынамі, парафіямі, месцамі салідарнасці, што гасцілі іх, так і маладзёнамі, якія перажылі гэтую духоўную прыгоду. Таму мы цешымся, што бліжэйшым часам мы зможам працягваць гэты праект. З гэтаю мэтаю мы запрашаем усіх, хто зацікаўлены пошукам нечага большага пад час наступнага побыту ў Тэзэ, каб даведацца больш на гэтую тэму. Што мы маем на ўвазе?

Жывучы разам з малымі групамі маладзёнаў цягам некалькі тыдняў у вёсцы ці па суседстве, каб сведчыць аб Евангеллі, падзяляючы радасці і цяжкасці гэтых людзей, што жывуць там.

  • штодзённая супольная малітва тры разы на дзень
  • удзел у пастырскай і сацыяльнай дзейнасці разам з мясцовымі хрысціянскімі супольнасцямі
  • наведванне самотных людзей альбо тых, хто знаходзіцца ў цяжкае сітуацыі
  • кіраўніцтва малітвамі і моладзевымі сходамі.

Каб прыгатавацца да гэтага, тыя, хто жадае прыняць удзел у гэтым праекце, павінны правесці тыдзень у Тэзэ і паведаміць пра тое пад час прыбыцця ў вёску.

Для падрабязнай інфармацыі, калі ласка, пішыце на temp.com taize.fr.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19651.html - 2 June 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France