CD

Музыка Еднасці і Супакою

Кружэлка CD, запісаная ў Тэзэ ў 2014 годзе.


CD, ref.: T 400.

Кружэлка Taizé – Music of Unity and Peace паўстала як вынік унікальнага супрацоўніцтва памід Супольнасцю Тэзэ і міжнародным гуртом Deutsche Grammophon/Universal Music, каторы ўклаў у гэты праект свой вопыт і кампетэнцыі. Супольнасць вырашыла распачаць той праект, каб музыка з Тэзэ магла дайсці да шырокага кола слухачоў. Тыя, хто ўдзельнічаў у міжнародных спатканнях Тэзэ, знойдуць на кружэлцы аімасферу, якая іх узрушыла. Багата іншых адкрые тую рэфлексійную і медытацыйную малітву.

Гук званоў, што знаёмы тым, хто наведаў Тэзэ, уводзіць нас у спевы ў выкананні маладых харыстаў і музыкаў з розных краін. Частка запісаў была зарэгістраваная ў часе супольных малітваў у ліпені 2014 г., некаторыя псальмы і рэспансорыі спяваюцца самімі братамі. Такім чынам, можна паслухаць спеў у выкананні хору, што складаецца з дзвюх з паловаю тысяч галасоў, але і адчуць інтымную атмасферу, якая атачае малітву ў Тэзэ. На той плытцы ўпершыню з’явіўся спеў „Let all who are thirsty come”.

"Багата сітуацый на свеце патрабуюць супакою", піша брат Алоіс, прыёр Супольнасці, у кніжачцы, што далучаная да кружэлкі. "Супакой аднак павінен нарадзіцца ў нашым сэрцы. Гэта не азначае лёгкага жыцця, аднак той факт, што мы верым у магчымасць стварэння супакою".

Mark Wilkinson, сіаршыня Deutsche Grammophon задаволены з запісу. "Гэтая асаблівая поўная эмоцый музыка заслугоўвае на тое, каб патрапіць да шырокага кола слухачоў. Музыка можа спрычыніцца да зменаў, да паканання бар’еарў, а ўнікальныя спевы з Тэзэ пацверджваюць гэта."

Спевы:

1. Званы з Тэзэ

2. Veni Sancte Spiritus

3. Introduction: Seigneur, ouvre mes lèvres

4. Bless the Lord

5. Laudate Dominum

6. Response: Le Verbe s’est fait chair

7. Beati voi poveri

8. Jubilate cœli

9. Psalm 63

10. Bleibet hier

11. In manus tuas, Pater

12. Surrexit Christus

13. Gospodi pomiluj

14. Aber du weißt den Weg für mich

15. Song of Simeon

16. Jésus le Christ

17. De noche iremos

18. Ubi caritas et amor

19. Let all who are thirsty come

Музыка:
Тэзэ: no 6, 7, 11, 14, 19.
Jacques Berthier: no 2, 3, 4, 5, 8, 10, 12, 15, 16, 17, 18.
Joseph Gelineau: no 9.
Праваслаўная расійская літургія: no 13.



CD можна набыць у internet-краме Тэзэ [https://shop.taize.fr/index.php/music-of-unity.html], а таксама ў шматлікіх іншых краінах.
shop.taize.fr [https://shop.taize.fr/index.php/music-of-unity.html]

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19562.html - 23 February 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France