Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў

У Тэзэ акрамя моладзі ад 15 да 29 гадоў мы таксама прымаем дарослых ва ўзросце больш 30 гадоў. Аднак з увагі на вялічэзную лічбу маладзёнаў і вельмі сціплыя варункі, якія мы можам прапанаваць, мы просім вас зразумець пэўныя абмежаванні, што вынікаюць з гэтае прычыны: прыезд толькі раз цягам года.

Асобы старэйшыя за 30 гадоў, самотныя і сямейныя пары могуць прыехаць на ўвесь тыдзень (ад нядзелі да нядзелі) альбо на некалькі дзён у пачатку тыдня (прыбыццё ў нядзелю), альбо прыканцы тыдня (выезд у нядзелю). Больш доўгі побыт немагчымы. Таксама мы не можам прыняць групы асобаў, старэйшых за 30 гадоў.

Побыт дарослых у Тэзэ магчымы выключна ў адпаведны перыяд. Перад тым, як высылаць сваю заяўку на побыт у Тэзэ, калі ласка, праверце старонку Даты [http://www.taize.fr/be_article20712.html], каб ведаць, калі сёлета выпадае той перыяд. Калі мы атрымаем рэгістрацыйную форму, мы пацвердзім, ці можна прыехаць у выбраным часе, ці трэба будзе змяніць дату прыбыцця.

Удзел у спатканнях Тэзэ вымагае перабывання на месцы праз увесь час побыту і ўключэння ў рытм дня, што вызначаецца трохразоваю супольнаю малітваю цягам дня, біблійнымі ўводзінамі і малымі групамі дзялення. Знаходжанне ў Тэзэ ўсяго на адну ноч было б занадта кароткім, каб увайсці ў гэты рытм. Таксама мы не можам размяшчаць тых, хто толькі праездам перабывае ў Тэзэ, напрыклад, пілігрымаў, што ідуць далей.

Абмежаванні

Верагодна, што мы не зможам задаволіць заяўку падчас вельмі загружаных тыдняў, асабліва, калі заяўка выслана даволі позна. Таму, калі ласка, пачакайце з планаваннем паездкі, пакуль не атрымаеце ад нас пацверджання на ваш побыт.

Мы просім, каб група дарослых не перавышала 7 чалавек, альбо ў выпадку вялікай групы не больш за 20% ад групы (1 на 5). Гэта абмежаванне датычыць таксама бацькоў, што ўдзельнічаюць у праграме для сем’яў. Больш за 7 чалавек могуць прыехаць яшчэ 2 дарослыя асобы, але толькі калі яны суправаджаюць групу 15-17-гадовых падлеткаў. Часам мы можам зрабіць некаторыя выключэнні для груп з іншых кантынентаў: пракансультуйцеся з намі перад планаваннем паездкі. Каб пазбегнуць непаразуменняў і расчараванняў, важна, каб арганізатары паездкі высылалі да Тэзэ інфармацыю на тэму сваёй "групы" толькі для 15-29-гадовае моладзі.

Побыт, даўжэйшы за 2 тыдні, немагчымы.

- Да Тэзэ не можна прывозіць хатніх жывёлаў.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19517.html - 28 May 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France