Брат Алоіс, прыёр Тэзэ

Брат Алоіс (Алоіс Лёзар) нарадзіўся 11 чэрвеня 1954 года ў Баварыі, надалей жыў у Штутгарце. Яго бацькі нарадзіліся і выраслі ў Судэцкай вобласці - рэгіёне, які ў той час належаў Чэхаславакіі. Немец па паходжанні, брат Алоіс атрымаў французскае грамадзянства ў 1984 годзе, вызнае каталіцкую веру.

JPEG - 20.1 kb

Пасля некалькіх візітаў у Taizé, першы з якіх адбыўся ў 1970 годзе, брат Алоіс застаўся служыць адзін год валанцёрам у 1973-1974, вітаючы моладзь, якая прыязджала. Ён стаў удзельнікам супольнасці ў 1974 годзе. Ён прайшоў праграму тэалагічнай і духоўнай падрыхтоўкі для новых братоў і склаў вечныя шлюбы 6 жніўня 1978 года. З гэтага часу ён жыве ў Taizé.

Брат прысвячае шмат часу на размову з моладдзю і яе пастырскае вядзенне.

JPEG - 21.2 kb

Да падзення Берлінскай сцяны Брат Алоіс здзейсніў шматлікія падарожы ў Цэнтральную Еўропу, дзе ён падтрымліваў хрысціян, што знаходзіліся пад камуністычным рэжымам.

На працягу гадоў ён займаўся арганізацыяй міжнародных сустрэч у Taizé і Еўрапейскіх сустрэч, якія праходзілі ў найбуйнейшых гарадах свету.

Маючы глыбокае захапленне музыкай і літургіяй, брат падрыхтаваў да выдання новую кнігу малітвы для супольнасці: “Малітва на кожны дзень”, а таксама склаў шэраг песень для Taizé.

Згодна з правілам Taizé, якое прадугледжвае, што прыёр вызначае свайго паслядоўніка, Брат Ражэ назваў імя брата Алоіса на сходзе братоў у студзені 1988 года. Гэтае рашэнне было папярэдне прынята прыёрам ў 1978 годзе. З прычыны стомленасці і старасці брат Ражэ аб’явіў супольнасці ў студзені 2005 года, што брат Алоіс пачне кіраваць супольнасцю ў бліжэйшы час.


Брат Алоіс стаў прыёрам супольнасці пасля смерці брата Ражэ 16 жніўня 2005 года.

Прыёр адказны за тое, каб садзейнічаць далейшаму развіццю супольнсці і ствараць адзінства і цесную сувязь паміж братамі. “Калі брат Ражэ калісьці даўно папрасіў мяне падрыхтавацца ўзяць адказнасць за супольнасць пасля яго, ён не даў мне інструкцый; ён не сказаў мне, якім чынам я магу выконваць гэты абавязак, але ён пакінуў такія словы: “Для прыёра, як і для братоў, мудрасць, дух удзячнасці, невычарпальная сардэчная дабрыня – незаменныя дары ”.

Брат Алоіс здзяйсняе кіраванне ў Taizé і наведвае братоў, якія жывуць у малых групах у Бразіліі, Бангладэшы, Карэі, Сенегале і Кеніі: “Каля дваццаці нашых братоў жывуць у малых брацтвах на іншых кантынентах. Такім чынам мы імкнемся быць бліжэй да бедных і будаваць масты паміж рознымі культурамі”.


JPEG - 31.4 kb
In Goma, North Kivu, 2012

З братамі разам брат Алоіс працягвае натхняць "пілігрымку даверу" распачатую братам Ражэ больш за трыццаць год таму. Гэтая пілігрымка складаецца з Еўрапейскай сустрэчы, якая ладзіцца штогод у вялікім еўрапейскім горадзе; адначасова сустрэчы моладзі праходзяць па чарзе ў Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. “Працягваючы пілігрымку даверу на зямлі, мы з’ядноўваем моладзь з розных краін, і яшчэ глыбей разумеем адну рэчаіснасць: усе людзі ёсць адзінай сям’ёй і Гасподзь жыве ў кожным чалавеку без выключэння”.

Каб дапамагчы моладзі лепш разумець веру, ён выдаў дзве кнігі: у кнізе "Асмельвацца верыць" (Oser croire), ён тлумачыць асновы хрысціянскай веры, каментуе значэнне найбольш значных хрысціянскіх святаў, у кнізе "Пілігрымы даверу" (Pélerins de confiance) ён выкарыстоўвае, між іншым, свае лісты, якія ён напісаў моладзі пачынаючы з 2006 года. "Калі б толькі многія маладыя хлопцы і дзяўчаты змаглі зразумець гэта лепей: вера - гэта не абявязковае прытрымліванне правілаў, але асабістыя стасункі з Богам. Цэнтрам нашай веры з’яўляецца Уваскрослы Збаўца, прысутны сярод нас, Ён мае асабістую сувязь любові і веры з кожным чалавекам”.


JPEG - 16.9 kb
With Pope Francis

Разам з іншымі братамі брат Алоіс перыядычна сустракаецца з касцельнымі лідэрамі: штогод яго прымаў Папа Бенедыкт, некалькі разоў брат Алоіс прызджаў на сустрэчу з праваслаўнымі Патрыярхамі: Канстанцінопальскім Патрыярхам Барталамеем і Маскоўскім Патрыярхам Кірылам; ён наведаў Сусветны савет цэркваў і арцыбіскупа Кентэрберыйскага, кіраўніка англіканскай царквы.

JPEG - 18.6 kb
In Constantinople, with Patriarch Bartholomew I

“Праз гэтыя сустрэчы я бы хацеў паказаць, што разам з братамі мы горача шукаем еднасці паміж хрысціянамі. У Taizé мы хочам зрабіць больш бачнай супольнасць якая, у Хрысце, ужо існуе паміж усімі ахрышчанымі".

JPEG - 20.8 kb
Patriarch Kirill and brother Alois, Easter 2011

JPEG - 27.5 kb
Archbishop Justin Welby and brother Alois, 22 March 2013
©Picture Partnership/Lambeth Palace

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19144.html - 10 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France