1 April
АбшчынаАпошнія навіныРанак дня пачаўся з ранішняе малітвы на адкрытым паветры пад слабым дожджыкам. Пасхальны агонь быў запалены, калі мы чыталі тэксты з першае часткі Бібліі, дзе апавядаецца пра Божыя ўчынкі стварэння, вызвалення і збаўлення Бога – прадвобраз бязмежнай еднасці і паўнаты жыцця, абяцанай праз Уваскрасенне Езуса.Вясковыя жанчыны з вёскі і манашкі з розных супольнасцяў, прысутных у Тэзэ, узялі велікоднае святло з вогнішча і ўзначалілі працэсію да Храма (...)
25 March
АбшчынаАпошнія навіныНа гэтай старонцы будуць апублікаваны водгукі Вялікага тыдня і Вялікадня ў Тэзэ. За вечаровай супольнай малітваю па-ранейшаму можна сачыць у жывым аўдыя-эфіры праз гэтую старонку. Вербніца
Лютэранскі біскуп Фрэдрык Модэус са шведскага Векшэ і сястра Дэлія з пратэстанцкай супольнасці дыяканіс у швейцарскім Рыэне дабраславілі аліўкавыя галінкі. Ніжэй малітвы, напісаныя абодвума з гэтай нагоды.
Ад біскупа Фрэдрыка: Хрысце, Ты ідзеш шляхам любові (...)
18 March
АбшчынаАпошнія навіныУ панядзелак, 18 сакавіка, брат Мэцью, упершыню пасля таго, як ён стаў прыёрам Супольнасці Тэзэ, быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі папам Францішкам.Падчас абмену думкамі брат Мэцью падзякаваў папе Францішку за яго служэнне ў якасці біскупа Рыма і падзяліўся глыбокае ўдзячнасцю многіх хрысціян з розных Цэркваў за сустрэчу “Разам” | Сход народа Божага 30 верасня, у прыватнасці за апошняе дабраслаўленне, якога пантыфік удзяліў сумесна з дваццаццю (...)
18 March
АбшчынаАпошнія навіныУ сераду, 13 сакавіка 2024 г., брат Мэцью і Супольнасць былі рады прывітаць у Тэзэ біскупаў Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі.Біскупы знаходзіліся ў Жэневе ў рамках экуменічнае азнаямленчае паездкі. Яны прысутнічалі на паўдзённае малітве ў Тэзэ і абедалі з Абшчынаю. У другой палове дня яны разважалі з братамі на тэмы царкоўнага адзінства, выслухоўвання і дыялогу, а таксама будучае Еўрапейскае сустрэчы ў Таліне – горадзе, які знаходзіцца ў (...)
31 January
АбшчынаАпошнія навіныЯк і кожны год, на мінулым тыдні браты адбылі нараду ў Супольнасці.
Нарада завяршылася нядзельным вечарам супольнае малітваю са знакам ахвяравання ўласнага жыцця, якім браты ўспамінаюць дзень сваіх манаскіх зарокаў. На пачатку брат Мэцью прачытаў наступную малітву. Заключная малітва
Хвала табе, верны Божа.
Мы дзякуем табе за тое, што ты заклікаеш нас – братоў у нашае Абшчыне – супольна крочыць, з нашай беднасцю, але таксама поўных радасці (...)
10 January
АбшчынаАпошнія навіныЯк штогод, з 18 па 25 студзеня будзе праходзіць Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Усіх нашых сяброў з наваколля мы запрашаем прыбыць у Тэзэ ў чацвер, 18 студзеня, на супольную малітву а 18-ае гадз., а пазней застацца на пачастунак.
Перад гэтым, а 17:00 у пак. №15 усе ахвотныя запрашаюцца на сустрэчу з братам Мэцью, прыёрам Абшчыны Тэзэ.
Увага: з гэтае нагоды супольная вечаровая малітва 18-га студзеня перанесена на 18:00 замест 20:30, як (...)
24 December 2023
АбшчынаАпошнія навіныСардэчна вітаем усіх вас, хто ў гэтую калядную ноч прыехаў з наваколля Тэзэ, калі мы святкуем Нараджэнне Езуса. Разам з братамі мы вельмі цешымся прывітаць вас тут, у Храме Паяднання. Напрыканцы Эўхарыстыі нашыя свечкі мы запалім святлом, якое прыбыло з Бэтлеема і якое гарыць зараз у гэтым ліхтары. Потым выйдзем на вуліцу і заспявайма перад яслямі каля Храма.
Мы толькі што пачулі Евангелле аб нараджэнні Езуса. Гэта добра вядомая гісторыя для (...)
9 November 2023
АбшчынаАпошнія навіныАгляд
У той час як браты Тэзэ ўдзельнічаюць у арганізацыі экуменічнага малітоўнага чування ў Рыме 30 верасня, гэты фільм прапануе акунуцца ў іх паўсядзённае жыццё ў Бургундыі. Цягам 80 гадоў Супольнасць Тэзэ аб’ядноўвала мужчын-пратэстантаў, англікан і католікаў, якія вырашылі жыць разам паводле запаведзяў Евангелля. Адметнасць месца: кожнае лета да іх далучаюцца тысячы гасцей з усяго свету, у асноўным моладзь, якая шукае духоўнасці. Згодна з (...)
28 April 2023
АбшчынаАпошнія навіныЗ 22 па 29 красавіка брат Алоіс і Абшчына Тэзэ былі вельмі радыя гасціць у Тэзэ Канферэнцыю Біскупаў Шведскай лютэранскай царквы ў часе іх рэкалекцый, якія праводзяцца раз на два гады. Тыдзень біскупы правялі ў цішыні і малітве, прымаючы ўдзел у супольных малітвах ды вывучэнні Бібліі, якія вялі браты з Тэзэ.Падчас нядзельнае Эўхарыстыі лютэранскі арцыбіскуп Упсалы, прымас Швецыі Марцін Модэус прамовіў казанне, прысвечанае гісторыі вучняў па (...)