TAIZÉ

Бяспека гасцей у Тэзэ

Працэдуры

 
У гэтым артыкуле вы знойдзеце працэдуры, якіх неабходна прытрымлівацца ў выпадку неабходнасці паведамлення аб праблеме з бяспекаю, якая закранае чалавека, што ўдзельнічае ў сустрэчах у Тэзэ.

Агульная працэдура справаздачнасці

Усе ўдзельнікі па прыбыцці маюць прачытаць наступны параграф:

Для многіх людзей Тэзэ з’яўляецца месцам даверу. Захаванне бяспекі кожнага з’яўляецца абавязкам усіх прысутных.

Мы разглядаем любы прыклад сексуальнага гвалту альбо любой іншай формы лютасці вельмі сур’ёзна. Калі вам стала вядома пра што-небудзь падобнага кшталту альбо вы бачыце якія-небудзь трывожныя паводзіны, неадкладна адпраўляйцеся ў La Morada, каб паведаміць брату, які адказвае за тыя пытанні.

З гэтым братам можна звязацца ў La Morada альбо тэлефанічна +33 385-50-30-22

Вы таксама можаце пагаварыць з іншым чалавекам, якому давяраеце: кіраўніком групы, адною з сясцёр у El Abiodh альбо ў пункце першае дапамогі.

Пра ўсё тое, што адбылося, нядаўна ці не, таксама можна паведамляць, напісаўшы на адрас taize.safeguarding protonmail.com. Вы таксама можаце звязацца па нумары гарачай лініі ў вашай краіне.

Любы чалавек, які збіраецца выехаць за мяжу, можа набраць з тэрыторыі РБ кароткі нумар 113 і высветліць усе пытанні, звязаныя з бяспечным выездам і знаходжаннем у іншай краіне. Можна напісаць на адрас consultation lastrada.by.

Што я мушу зрабіць, калі нешта здарыцца?

Памятайце, што для асобы будзе чымсьці нармалёвым адчуваць нервовасць ці няўпэўненасць, узгадваючы любыя злоўжыванні альбо падазроныя паводзіны. Даючы нам ведаць, што вы перажываеце пра што-небудзь ці каго-небудзь, можа стаць першым крокам, каб дапамагчы іх абараніць.

Калі вы хочаце што-небудзь паведаміць, альбо няўпэўненыя, што рабіць, кіруючыся прыведзенаю вышэй працэдураю, вы сустрэнецеся з людзьмі, якія прыслухаюцца, прапануюць парады ці падтрымку і могуць здзейсніць наступныя крокі, калі нешта здарылася альбо хтосьці знаходзіцца ў небяспецы.

1. Калі вам стала ўпрост ці ўскосна вядома пра любое сексуальнае злоўжыванне альбо любы гвалт ці парушэнне інтэгральнасці любой асобы, мы просім вас прытрымлівацца працэдуры, апісанай вышэй.

2. У дадзенае працэдуры маюць прымаць удзел адпаведная асоба, кіраўнік яе групы (калі гэта не вы), а таксама любыя іншыя сведкі, якія могуць даць неабходную інфармацыю.

3. Брат, які займаецца пытаннямі бяспекі, мае спіс лідэраў групы і пры неабходнасці можа звязацца з лідэрам зацікаўленай асобы.

4. Не прадпрымайце аніякіх дзеянняў, якія тычацца меркаванага злачынцы, перш чым выканаеце вышэйзгаданую працэдуру. Рашэнні будуць прымацца разам у La Morada па ўзгадненні з зацікаўленай асобай і, у выпадку неабходнасці, іх законным апекуном.

5. Калі ласка, занатуйце ўсю магчымую інфармацыю, якая магла б дазволіць ідэнтыфікаваць меркаванага злачынцу, напрыклад, іх родны горад, нумар барака, нумар аўтамабіля і г.д.

6. Гэтая працэдура таксама дзейнічае пры паведамленні пра ўжыванне наркотыкаў альбо празмернае ўжыванне алкаголю.

7. Калі вы даведаліся пра любы інцыдэнт ужо пасля знаходжання ў Тэзэ і пра які трэба паведаміць, калі ласка, звяжыцеся з намі праз taize.safeguarding protonmail.com. Вы таксама можаце патэлефанаваць на “гарачую лінію” ў РБ ці вашай краіне:
- тэлефон гарачай лініі па барацьбе з гандлем людзьмі: 8-801-201-5555 (бясплатная лінія), +375 162-21-88-88 (з-за межаў Беларусі);
- гарачая лінія ГУУС Мінгарвыканкама: 8-017-229-40-01;
- тэлефон даверу кругласутачнай лініі экстранай псіхалагічнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў у гарадскім клінічным дзіцячым псіхіятрычным дыспансеры г. Менска 8-017-246-03-03;
- неабходную інфармацыю таксама можна знайсці на старонцы ў сеціве ці звязацца з вашаю царквою.

Парады наконт выслухоўвання пра інцыдэнт, пра які трэба паведаміць

- Успрымайце сур’ёзна ўсе тое, што кажа чалавек. Ніякія напады сексуальнага характару, ні фізічны гвалт, ні парушэнне інтэгральнасці асобы, ні неадпаведныя жэсты не могуць быць успрыняты як малаважныя.
- Слухайце ўважліва тое, чым дзеліцца зацікаўлены чалавек.
- Пераканайце асобу, якая вырашыла распавесці пра выпадак, што мае рацыю, што не маўчала.
- Заахвочвайце зацікаўленую асобу прайсці з вамі і прытрымлівайцеся вышэйзгаданай працэдуры.