TAIZÉ

Бяспека гасцей у Тэзэ

Санітарныя пытанні

 

Прыязджаючы ў Тэзэ вам будзе патрэбна:

• Адпаведнае медыцынскае пакрыццё расходаў і/ці страхоўка.
• Асобы, што стала пражываюць на тэрыторыі краіны Еўразвяза, мусяць мець з сабою Еўрапейскую карту медыцынскага страхавання (EHIC) (падрабязная інфармацыя на гэтае старонцы).

• Непаўнагадовыя асобы ва ўзросце да 18 гадоў маюць мець з сабою падпісаны бацькоўскі дазвол, які мусяць трымаць пры сабе ўвесь час свайго побыту. Гэты дазвол упаўнаважвае іншую асобу, старэйшую за 18 гадоў, да адказвання за непаўнагадовага. Гэты чалавек павінен ведаць пра любыя існуючыя медыцынскія клопаты і ў выпадку неабходнасці медыцынскага ўмяшання пры надзвычайнае сітуацыі даць законны дазвол на лячэнне.
• Хто-кольвек, каму патрэбныя лекі на пастаяннай аснове, павінен загадзя забяспечыць іх наяўнасць у дастатковай колькасці, каб пакрыць сваю патрэбу на час знаходжання ў вёсцы.

У Тэзэ ёсць пункт першае дапамогі:

• Медыцынскую дапамогу забяспечвае медыцынска кваліфікаваны персанал, які пражывае ў Тэзэ. Іншыя медыцынскія работнікі, якія ўдзельнічаюць у штотыднёвых сустрэчах, дапамагаюць ім, застаючыся ў кантакце з лакальнымі службамі аховы здароўя.
• Усе супрацоўнікі пункта першае дапамогі паважаюць і стасуюць палітыку асабістае бяспекі ды існуючыяі працэдуры, асабліва ў выпадку, калі гэта тычыцца асобы да 18 гадоў.
• Калі ў вас ёсць якія-небудзь медыцынскія патрэбы, персанал будзе побач, каб дапамагчы вам і скіраваць вас у правільным кірунку. Калі ласка, перадусім скантактуйцеся з імі, калі вы пачуліся блага.
• Медыцынскую дапамогу ў дачыненні асобы, малодшай за 18 гадоў, можна ажыццяўляць толькі з пісьмовае згоды адпаведнага ўладальніка бацькоўскіх паўнамоцтваў, які ўвесь час павінен быць даступны па тэлефоне.

Увагі:

• Удзельнікі сустрэч, якія нядаўна перанеслі інфекцыйную хваробу, перад прыездам у Тэзэ павінны пераканацца, што яны больш не з’яўляюцца носьбітамі заражэння.
• Удзельнікі сустрэч павінны сачыць за тым, каб іх прышчэпкі мелі актуальныя даты, асабліва пры слупняку.
• У Францыі неабходна аплачваць медыцынскую дапамогу. Памятайце пра гэта, калі вам трэба скарыстацца мясцовымі медыцынскімі паслугамі. Любое пакрыццё затратаў залежыць ад вашае страхоўкі.